нават амерыканкi. Што ж датычыцца людзей сталага ўзросту, дык iх было мала. Яны дабiралi тое, чаго ў свой час не хапiла ў жыццi. Але калi старыя, тыя, хто мог сабе гэта дазволiць, прыехалi, каб адагрэць на сонцы састарэлыя косцi i змораныя душы, моладзь, не зважаючы на тое, магла яна сабе дазволiць такую раскошу цi не, прыязджала ў пошуках радасцi, якую ў яе ў свой час адабралi падманам. 'Раскоша' была не такая ўжо недасягальная. Прыгожы прыморскi праспект - Бульвар Круазет - амаль цалкам аднавiў свой даваенны шык, але, на жаль, пакуль што не даваенныя цэны.

Зразумела, назбiралася ў Канах i мноства 'п'явак': iгракоў, махляроў, сутэнёраў, пачынаючых мафiёзi i звычайных аферыстаў - яны таксама ў гады пературбацый былi пазбаўлены магчымасцi даць волю сваiм схiльнасцям, трымацца выбранага аднойчы шляху жыцця. I вось яны кiнулiся, як гэта заўсёды робяць людзi такога гатунку, туды, дзе жывецца проста, вольна, у лёгкай эйфарыi, ад якой да неабачлiвасцi - усяго адзiн крок.

Спачатку была Iрэн. Яна была сама асалода. Потым былi тры iншыя - я ўжо не памятаю iх iмёнаў, - усе яны былi для мяне асалода. На iх месцы з'явiлася Валеры - англiчанка, хоць у яе было такое iмя. Валеры спецыялiзавалася на тым, што проста ляжала на пляжы. З яе фiгурай гэтага было дастаткова.

I вось з'явiлася Эн.

За пятнаццаць год не было такога тыдня, каб я не ўспомнiў пра Эн.

Цяпер я жанаты мужчына. Маю двух сыноў, добрых хлопцаў. Жонка - мiлая, чароўная жанчына, якую я люблю амаль усёй душой. Частка душы назаўсёды засталася з Эн. Усе пятнаццаць год я ўспамiнаў пра яе, i сэрца маё млела, а першыя гады было яшчэ горш - я нават плакаў. Ростам я за метр дзевяноста, дзякуючы перабiтаму носу выгляд у мяне нават крыху пагражальны, мне даўно пайшоў трэцi дзесятак, а я палову начэй аблiваўся слязьмi.

Спадзяюся, вы прабачыце некаторыя сантыменты - нiяк не магу суладаць з пачуццямi, што ахапiлi мяне. Справа ў тым, што толькi паўтор параджае стэрэатыпы, а паўтараюцца толькi глыбокiя iсцiны. Як i Ўiт'ер*, я хацеў бы сказаць, што ў высновах майго жалю былi тыя самыя сумныя словы: 'Гэта магло б адбыцца'.

* Дж.Г.Уiт'ер (1807-1892) - амерыканскi паэт i барацьбiт супраць рабаўладання.

Быў час, ведаеце, калi я пачынаў думаць пра жанiцьбу з Эн, аднак не фарсiраваў гэтай справы. Я знаходзiў сабе дзесятак апраўданняў - свой малады ўзрост, неабходнасць закончыць каледж, фiнансавае становiшча, атмасферу тых гадоў, - але ўсе гэтыя апраўданнi так i не прынеслi суцяшэння. Увесь час я адчуваў, што не толькi не змог авалодаць асаладой сваёй душы, але праз свой эгаiзм аказаўся вiнаватым, што ўзнiклi прычыны для яе гiбелi. Для забойства...

Эн занесла ў горад чарговая хваля студэнтаў-медыкаў - як амерыканцаў, так i французаў - з Сарбоны. Кампанiя, з якой яна вандравала, была размаiстая, схiльная да ўсялякiх розыгрышаў i нават крыху iстэрычная; наколькi я разумею, студэнты-медыкi часта бываюць менавiта такiмi, а ў 1947 годзе ўсе iх звычайныя схiльнасцi былi яшчэ больш выразныя.

Эн нi ў якай меры не нагадвала сваiх спадарожнiкаў. Яна сядзела ў баку ад натоўпу - стройная дзяўчына, на выгляд - амерыканка. У яе была вельмi танклявая фiгура, далiкатныя формы эфектна прыкрываў незвычайны купальнiк срэбныя нiткi па ярка-зялёным полi. Тады яшчэ амаль не чулi, каб вось з такiх парчовых тканiн шылi купальнiкi. На яе твары лунала ледзь прыкметная ўсмешка размова вакол не заслугоўвала большага. Хлопцы абмяркоўвалi, на каго пасадзiць труп. Я вырашыў рызыкнуць.

- Яны што, з iмi ездзяць?

- З кiм?

- З трупамi.

- Гэта неабходны аксесуар iх жыцця.

- Але... - i тут я зразумеў, што яна мела на ўвазе не прафесiянальнае жыццё, а iх маладосць.

- Вы не iх кола? - спытаў я.

Яна адмоўна пахiтала галавой, прамыя валасы, вельмi проста падстрыжаныя, веерам разляцелiся ў сонечных промнях.

- Я каля iх, - адказала яна, - а маё кола - гэта, свет добрага старога вольнага мастацтва.

- Але тады чаму вы каля iх?

- Мне яны падабаюцца. Акрамя таго, можа, у мяне таксама ёсць якая-небудзь паталогiя?

- Не паверу. Што з'яўляецца аб'ектам вашых пошукаў? - Тут я павiнен растлумачыць, што гэта просталiнейнае i ў той жа час пытальнае звяртанне да суразмоўцы было маёй манерай у 1947 годзе. У мяне склалася ўражанне, што яно iнтрыгавала дзяўчат. У той час мне бракавала сталасцi, каб зразумець, што пытаннi, якiя датычацца асабiста суразмоўцы, iнтрыгуюць i дзяўчат, i хлопцаў, i мужчын, i жанчын, i старых. А я думаў, што знайшоў новы рэцэпт.

Аднак у выпадку з Эн гатовыя рэцэпты не падыходзiлi. Праўда - вось што было ў выснове яе ўвагi да мяне. Дзякуючы майму пытанню яна ўпершыню засяродзiла на маёй асобе надзiва пранiклiвы позiрк сваiх вачэй. Яны былi вялiкiя, ясныя, з маленькiмi зрэнкамi. Вочы былi адзiнай яе красой, але яе прывабнасць, заснаваную на кантрасце светлага i цёмнага, яшчэ больш падкрэслiваў загар, а таксама тое, што невыразныя рысы змаглi змясцiцца на худзенькiм тварыку з крыху завостраным падбародкам.

- Я шукаю мужа.

Такi адказ асадзiў мяне назад - як псiхiчна, так, вiдаць, i фiзiчна.

- Гэта нязвыкла? - спытала яна з ледзь прыкметнай усмешкай.

- Ну, не. Я мяркую, што не. Але...

- Нязвыкла гаварыць праўду?

- Ну, так. Я мяркую, што так.

- Вось у гэтым якраз i рознiца памiж намi, - сказала яна. - Вы мяркуеце пра некаторыя рэчы, а я iх ведаю.

У словах Эн гучаў рэалiзм i не адчувалася паблажлiвасцi. Яна ўстала вельмi грацыёзна, прычым без штучных намаганняў цi какецтва.

- Прабачце, - сказала яна i пайшла да кампанii будучых медыкаў.

Праз некалькi дзён я зноў нечакана сустрэўся з Эн. У вадзе. Гэта здарылася звычайнай ранiцай а палове сёмай на Блакiтным беразе, калi там чыстае неба, цёплае паветра, не вельмi цёплая вада i амаль пусты пляж. Цудоўны час, каб паплаваць.

Шалёна махаючы рукамi, паказваючы тым самым калi не ўменне, дык фасонiстасць у плаваннi аўстралiйскiм кролем, я нарабiў вакол сябе столькi пены i шуму, што не заўважаў нiчога навокал, нават Эн, якая аказалася зусiм блiзка, пакуль яна не крыкнула:

- Прывiтанне!

Эн была за паўтара метра ад мяне, уся мокрая. Ну, канечне, яна наскрозь прамокла, падумаў я сам сабе i зразумеў, што такое ўражанне ўзнiкла таму, што на ёй не было купальнай шапачкi. Гэты раз яна была не такая прывабная падобная больш на мокрую мыш. Але вочы здавалiся яшчэ большымi на маленькiм i вузкiм тварыку.

- Прывiтанне, - адгукнуўся я i перастаў малацiць рукамi i нагамi па вадзе.

- Вы, вiдаць, плаваеце? - Гэта быў не камплiмент, а пытанне, шчыра зададзенае.

Гэта шчырасць прымусiла i мяне быць сумленным.

- Не зусiм, - прызнаўся я. - Спускаю пару - да буя i назад - амаль толькi на гэта мяне i хапае. - Я паволi перабiраў рукамi ваду, цяжка дыхаючы, дзiвячыся сваiм паводзiнам.

- Вось як.

Можа, мой адказ яе расчараваў? Што, калi ў яе вачах я быў героем тыпу Апалона? Я скарыстаў свой рэцэпт i хуценька памяняў напрамак гутаркi.

- Ну, а вы? Нешта не вiдаць, каб вы вельмi стамiлiся, а адплылi мы даволi далёка.

- Ну, я наогул не плаваю. Калi сказаць, што зусiм, дык не. Умею неяк трымацца на вадзе, крыху плаваю на баку. Магу даплыць куды захачу, але на гэта часам патрэбна цэлая вечнасць.

- Ну, што ж, давайце працягнем нашу гутарку i пагаворым пра вечнасць, напорыстасцi ў мяне тады хапала.

Калi яна выйшла з вады, зноў кiнуўся ў вочы блiскучы зялёна-срэбны купальнiк. (Пазней я зразумеў, што ён у яе быў адзiны.) Намоклая тканiна блiшчэла яшчэ больш.

- А ваш купальнiк нiшто сабе, - заўважыў я.

У адказ не пачулася рознай лухты накшталт таго, што 'гэта ўсё старое i вынашанае'.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату