Люлю не адказала i толькi сумна пачала глядзець па баках, нiбы нешта шукаючы.

Калi яны выйшлi ад Фiшэра, выбiла шэсць гадзiн. Рырэта ўхапiла Люлю пад локаць i памкнулася як мага хутчэй звесцi прэч. Але тая як аслулянела перад квяточнай лаўкаю Баўмана.

- Мiлая Рырэтачка, вы паглядзiце, якiя азалеi. Вось калi ў мяне будзе прыгожы салон, я яго ўвесь пазастаўлю такiмi.

- Я не люблю вазонных кветак, - сказала Рырэта ў роспачы.

Яна павярнула галаву ў бок вулiцы Рэн i, натуральна, праз нейкую хвiлiну ўбачыла доўгi, нязграбны сiлуэт Анры. Ён быў без шапкi, у спартовага крою куртцы з карычневага цвiду. Рырэта ненавiдзела карычневы колер.

- Вунь ён, Люлю, вунь, - скорагаворкай прамовiла яна.

- Дзе? - спытала Люлю. - Дзе?

Яна была ўсхваляваная не менш за Рырэту.

- Ззаду, на тым тратуары. Цякайма, толькi крый Божа - не азiрайцеся.

Але Люлю азiрнулася.

- Ага, бачу, - сказала яна.

Рырэта паспрабавала пацягнуць сяброўку сiлком, але тая напружылася i як загiпнатызаваная ўперылася ў Анры. Нарэшце яна прамовiла:

- Па-мойму, ён нас заўважыў.

Здавалася, гэта яе вельмi спалохала, яна разам абмякла i паслухмяна паддалася Рырэце.

- Цяпер, Люлю, прашу, - сказала Рырэта, цяжка пераводзячы дых, - дзеля ўсяго святога, не азiрайцеся. На блiжэйшай жа вулiцы павернем направа, гэта будзе Дэлямбр.

Яны шыбавалi на ўвесь дых, расштурхваючы прахожых. Часам Люлю пачынала адставаць i прымушала сябе цягнуць, а потым раптам сама кiдалася наперад i валакла сяброўку. Але не паспелi яны дайсцi да рага вулiцы Дэлямбр, як Рырэта заўважыла за Люлюiнай спiнай высокi карычневы цень; зразумеўшы, што гэта Анры, яна аж затрэслася ад абурэння. Люлю iшла побач, апусцiўшы павекi, што надавала ёй нейкi хiтра- ўпарты выгляд. 'Што, наракае цяпер на сваю неабачлiвасць. Але надта позна. Тым горш для яе'.

Яны паскорылi хаду, але Анры не адставаў: ён па-ранейшаму моўчкi iшоў следам. Яны прабеглi ўсю вулiцу Дэлямбр i пасунулiся далей - да Абсерваторыi. Рырэта чула, як у Анры парыпваюць падэшвы. Iх ступе, нiбы рэха, туравала роўнае i глухое сапенне: гэта дыхаў Анры (дыханне ў яго заўсёды было шумнае, але не да такой ступенi: вiдаць, каб iх дагнаць, яму давялося бегчы; а можа, ён хрыпеў ад хвалявання).

'Трэба рабiць выгляд, быццам мы яго не заўважаем, - падумала Рырэта. Проста быццам яго няма'. Але яна не ўтрымалася i зiрнула на Анры краем вока. Ён быў белы як палатно, павекi ў яго былi настолькi апушчаныя, што здавалася, ён iдзе з заплюшчанымi вачыма. 'Чысты самнамбул', - з пэўнай гiдлiвасцю падумала Рырэта. Вусны ў Анры дрыжалi, ад чаго маленькi, напалову адклеены кавалачак ружовага пластыра на нiжняй губе дрыжаў таксама. Рырэта адчувала сябе нiякавата, але баялася яна не Анры - у жыццi яе заўсёды палохалi дзве рэчы: хваравiтасць i нездаровая страсць. Яны ступiлi яшчэ колькi крокаў, i раптам Анры, не гледзячы, паволi выпрастаў руку i ўчапiўся ў Люлюiн локаць. Люлю перакрывiла рот, нiбыта збiраючыся заплакаць, уся перасмыкнулася i вызвалiла руку.

- Ух-ф-ф! - выдыхнуў Анры.

Рырэце жудасна карцела спынiцца: у яе ўжо калола ў баку i ў вушах усё гудзела. Але Люлю перайшла ўжо ледзь не на бег; яна таксама нагадвала самнамбулу. Рырэта нават падумала, што, калi зараз адпусцiць руку i спынiцца, тыя абое так i пойдуць далей - моўчкi, з заплюшчанымi вачыма i бледныя, як мерцвякi.

Раптам Анры сказаў нейкiм дзiўным, сцiснутым хрыпам голасам:

- Вяртайся са мной дадому.

Люлю не адказала, i Анры зноў, тым жа сiпатым голасам i з такою самаю iнтанацыяй, прамовiў:

- Ты мая жонка. Вяртайся дадому.

- Няўжо вы не бачыце, - адказала Рырэта цераз зубы, - яна не хоча вяртацца. Пакiньце яе ў спакоi!

Але Анры, здаецца, не чуў. Ён паўтараў сваё:

- Я твой муж, я хачу, каб ты вярнулася са мной.

- Прашу вас, пакiньце яе ў спакоi, - пiсклявым голасам сказала Рырэта. - У вас нiчога не выйдзе, асаблiва калi будзеце так назаляць. Дайце прайсцi спакойна.

Анры здзiўлена зiрнуў на Рырэту.

- Гэта мая жонка, - сказаў ён, - яна мая, я хачу, каб яна вярнулася са мной.

Ён зноў ухапiў Люлю за руку, i гэты раз яна ўжо не вызвалiлася.

- Iдзiце прэч! - сказала Рырэта.

- Не пайду, я буду хадзiць за ёю паўсюль, я хачу, каб яна вярнулася дадому.

Ён гаварыў праз сiлу. Але раптам скурчыў грымасу i, агалiўшы зубы, крыкнуў на ўсё горла:

- Ты мая!

Некаторыя прахожыя пачалi з усмешкамi азiрацца. Анры тузаў Люлю за руку i рыкаў, як звер, выскаляючы зубы. На шчасце, побач праязджала пустое таксi. Рырэта махнула рукой, i машына спынiлася. Анры спынiўся таксама. Люлю памкнулася была рушыць далей, але яны цвёрда ўтрымалi яе на месцы, кожны за сваю руку.

- Вы павiнны зразумець, - сказала Рырэта, цягнучы Люлю да таксi, - такiм прымусам вам вярнуць яе нiколi не ўдасца.

- Пусцiце яе, пусцiце маю жонку, - сказаў Анры i пацягнуў Люлю ў iншы бок.

Люлю стаяла бязвольная, як ануча.

- Дык вы сядаеце цi не сядаеце, - нецярплiва крыкнуў шафёр.

Рырэта выпусцiла Люлю i пачала дубасiць Анры па руках. Але той, здавалася, не заўважаў. Раптам ён аслабiў хватку i ўтаропiўся на Рырэту дурнымi вачыма. Рырэта таксама глядзела на яго. Ёй было цяжка сабрацца з думкамi, усярэдзiне яна адчувала толькi непрыемную млосць. Некалькi секунд яны стаялi, узiраючыся адно ў аднаго, i аддыхвалiся. Нарэшце Рырэта схамянулася, абхапiла Люлю за стан i ўвапхнула ў таксi.

- Куды едзем? - спытаў шафёр.

Анры падаўся за iмi, каб таксама сесцi ў таксi, але Рырэта з усяе сiлы адштурхнула яго i хутчэй зачынiла дзверцы.

- О! Едзьце, едзьце, - прабалбатала яна шафёру. - Мы пасля вам скажам куды.

Таксi зрушыла, i Рырэта адвалiлася на спiнку сядзення. 'Як усё гэта было непрыстойна', - падумала яна. Яна ненавiдзела Анры.

- Мiлая Люлю, куды вы хочаце паехаць? - спытала яна ласкава.

Люлю не адказала. Рырэта абняла яе i зрабiла ўмольны выгляд.

- Ну, што вы, трэба ж адказваць. Хочаце, я завязу вас да П'ера?

Люлю зрабiла невыразны рух, якi Рырэта палiчыла за згоду, i, перагнуўшыся наперад, сказала:

- Вулiца Месiн, адзiнаццаць.

Азiрнуўшыся, Рырэта заўважыла, што Люлю глядзiць на яе нейкiм дзiўным поглядам.

- Якi ж ён... - пачала была Рырэта.

- Ненавiджу вас, - зараўла Люлю, - ненавiджу П'ера, ненавiджу Анры. Што вы да мяне ўсе прычапiлiся? Вы мяне мучыце!

Раптам яна змоўкла, i рысы твару ў яе перакрывiлiся.

- Паплачце, - сказала Рырэта з непарушнаю годнасцю, - паплачце, вам будзе лягчэй.

Люлю перагнулася напалам i зарыдала. Рырэта абхапiла яе рукамi i моцна прыцiснула да сябе. Час ад часу яна пачынала пяшчотна гладзiць сяброўку па валасах, але ўсярэдзiне ў яе ўсё заставалася пагардлiвае i халоднае.

Калi машына спынiлася, Люлю ўжо не плакала. Яна выцерла вочы i напудрылася.

- Прабачце, - сцiпла папрасiла яна, - гэта ўсё нервы. Я проста не магла вынесцi такога яго выгляду. Мне балюча было на яго глядзець.

- Ён нагадваў арангутанга, - прамовiла Рырэта памяркоўным, ужо супакоеным голасам.

Люлю ўсмiхнулася.

- Калi мы сустрэнемся? - спытала Рырэта.

- О! Цяпер толькi заўтра. Вы ж ведаеце, П'ер, аказваецца, праз сваю мацi не можа запрасiць мяне

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату