Лямпу перанесьлi з пiянiна на стол i за сталом яна зырчэй асьвяцiла ўсю кампанiю.

За сталом з краю сядзела Корзюк-мацi. Поўная жанчына. Надзiва спакойная. З нейкай сьвяточнай усьмешкай, цiхай i сардэчна-далiкатнай. Яна трымалася так, быццам баялася каму-небудзь перашкодзiць. Слухаючы, маўчала, аднак, здавалася, з гатовым на вуснах словам для адказу. I боязна было голасна загаварыць пры ёй. Побач з ёю сядзела дачка, што прыгожа паўтарала сваю мацi. Яшчэ падростак, яна з цiкавасьцяй i неяк украдкам глядзела на ўсё журботна-вясёлымi вачыма. Дзiўная рэч, будучы падобнай да бацькi, Раман, седзячы побач сястры, быў падобны i да яе. Валя не садзiлася, стаяла ззаду Рамана. Корзюк- мацi, угледзеўшы гэта, вачыма папрасiла Валю сесьцi каля яе, i калi Валя падыйшла, яна дзьвюма рукамi ўсадзiла яе за плечы.

Увайшоў у хату (яго паклiкалi з сена) Корзюк Савоста. Асаблiвай радасьцi ня вiдаць было на ягоным твары. Зарослы, з глыбокiмi вачыма, ён хутчэй выглядаў пакутнiкам, чым чалавекам, якi абрадваўся сустрэчы з сваiмi. Моўчкi падыйшоў да жонкi, абняў яе, прытулiўшыся на сэкунду шчакой да яе галавы, потым пацалаваў у лоб дачку i як-бы коса зiрнуў на сына. А Валi й ня прыкмячаў.

- Пазнаёмся з ёю, - паказала Корзюк-мацi на Валю, - яна дарагая нам, як дачка.

Савоста суха працягнуў руку Валi. Валя падала сваю, падняўшыся.

- Я казаў, што ўсё будзе добра, - дачакаўшыся зручнага моманту, загаварыў Кандраценя i пачаў налiваць усiм чаркi. - Начзаставы ня можа прыбыць. Абыйдземся й без яго!

Шаркевiч, увiхаючыся каля стала, пры гэтым усьмiхнуўся толькi яму аднаму зразумелай усьмешкай.

- Вяртаючыся з заставы, зусiм выпадкова сустрэўся во з гэтым валацугам. Хай ён i раскажа вам, як i адкуль узяўся ён з усiма разам.

- Дарагiя госьцейкi, частуйцеся-ж! - не забываў свае ролi гаспадара Шаркевiч i ўсiм падкладваў то таго, то другага, асаблiва жанчынам.

- Дык вып'ем па аднэй! - настойваў Кандраценя. - За сустрэчу Корзюкаў!

Корзюкi моўчкi нахiлiлi чало i толькi прыгубiлi ўзьнятыя iмi чаркi.

- Ну, дык Ромусь, раскажы нам усё!

- Я скажу за яго, - як-бы заступiлася за Рамана мацi. - З дачкой нам удалося ўцячы з хутару i дабрацца да Менску. Хацелi сустрэцца там з сынам, а сустрэлiся во з ёю... дай ёй Бог добрую долю, - яна паказала на Валю. - Яна й прывяла нас да сына, якi чакаў яе. А рэшту вы самi ведаеце.

- Важна, што людзi цэлы, а як там было - ня наша справа. Ежце й пiце, калi ласка! Што-ж гэта вы й не пакаштавалi майго вырабу, ну, хоць кропельку, ветлiва ўпрошваў Шаркевiч жанчынаў.

- Вып'ем цяпер за тое, каб iм было добра там, - не дарэчы падмiргнуў Кандраценя Савосту, на што той нiчога не адказаў.

Кандраценя, бачачы, што яму не разьвесялiць Корзюкаў, упару спахвацiўся i перайшоў на другое:

- Яно, канешне, не да твае гарэлкi, Шаркевiч! Дзякуем за гасьцiннасьць, але перад намi яшчэ самае галоўнае...

Не пасьпелi госьцi вылезьцi з-за стала, як з каморак вылецелi меншыя дзецi Шаркевiча i накiнулiся на ўсё, што засталося на блясе i ў мiсках.

Савоста iшоў у стадолу радзiцца. Валя Камоцкая хацела была застацца, але Савоста запрасiў i яе:

- Мацi нашая назвала вас дачкой. Значыць, вы заслужылi гэтага. Хадзеце з намi, дачка!

Валя абрадвалася, а Раман засаромiўся, хоць i быў рады, што ўсё так добра сыйшло з iм i Валяй.

У стадоле Савоста гаварыў, што ўжо, вiдаць, суджана так iм сыйсьцiся разам i разам пайсьцi далей. Пытаўся мацi цi яна хоча йсьцi. Мацi, уздыхнуўшы, адказала згодаю, хрысьцячыся ў цемры. Яна ў мiласьлiвым узбуджэньнi абнiмала i тулiла да сябе ўсiх адначасна. Прытуляла дачку, прасiла Валю сесьцi да яе блiжэй. Але Раман не адпушчаў Валю, шукаючы ейных вуснаў. Валя вызвалялася ад Рамана i прыцiскалася да мацi.

Гэтак усе й заставалiся адзiным гняздом пад прыкрыцьцем ночы, балесныя, адназгодныя. У вадным толькi была нязгода: мацi хацела, каб мяжу пераходзiць усiм разам, а не дзьвюма групамi, як прапануе Шаркевiч.

Найболей засмуцiла старых Корзюкаў Валiна нязгода: яна не захацела йсцi за мяжу. У душы Корзюк-мацi вырас новы боль - боль за сына, i якую сэкунду яна нават заставалася няпрыхiльнай да Валi, але потым адумалася i зноў абняла яе.

- Што-ж, можа, й грэх цягнуць цябе з сабою.

- Я ўсё роўна буду з вамi, дзе-б я нi была. Але як у вас, у мяне таксама свая доля. А з Раманам, мацi, мы заўсёды такiя - то ён, то я не пагаджаемся. Дазвольце мне пабыць з вамi, пакуль не разьвiтаемся. I я пайду сваёй дарогай. А на мяне, мацi, ня злуйцеся.

Валя расказала Раману аб выступленьнi Сьцяпана Мялешкi на агульным сходзе i аб лiсьце Саланевiча. Пра гiсторыю з сакваяжам яна не ўспамiнала, а Раман ня пытаўся.

Тымчасам Кандраценя, абмеркаваўшы ўсё з Шаркевiчам, прыйшоў клiкаць Корзюкаў. Цiха, жартлiвым тонам сказаў, што ўжо сэмафор адчынены i дарога чакае на iх.

- З Богам, даражэнькiя! - развiтваўся Кандраценя. - Яшчэ побачымся, ня тужэце!

Валя пры ўсiх абняла Рамана. Раман на нейкi час затрымаў Валiну руку ў сваёй.

- Значыць, Ромка, разьвiтваемся... назаўсёды. Будзь шчасьлiвы!

I ўжо зьвярнуўшыся да iншых:

- Прашу не турбавацца! Я знайду дарогу сама, - Валя няпрыкметна i хутка зьнiкла ў цемры.

- Будзь i ты шчасьлiва, - пасьпела ёй сказаць ўслед Корзюк-мацi.

- Ну, вы гатовы, пане Шаркевiч?

- Гатоў...

- Шчасьцi! Пераходзь там, дзе ўмовiлiся!

10

Начзаставы позна ўначы сядзеў у сваiм кабiнэце, вывучаючы сакрэтныя дадзеныя, толькi што атрыманыя з Менску. Згодна тым дадзеным, у зоне ПЧ, пасьля поўначы, мае перайсьцi савецка-польскую мяжу група ўзброеных савецкiх грамадзян-тэрарыстаў на чале з праваднiком-прафэсыяналам. Да групы, што складаецца з аднае сям'i далучацца ў тым-жа самым месцы яшчэ некалькi чалавек, членаў аднае арганiзацыi, зьвязанай з дэфэнзывай. У паведамленьнi прасiлi сваечасова запабегчы гэтаму з тым, каб затрымаць групу жывой, як вельмi важную з палiтычнага гледзiшча.

Начзаставы не ўпяршыню атрымваў шыфроўкi, - гэта, можна сказаць, было ягоным штодзённым хлебам, - але гэтым разам сваiм шостым пачуцьцём пагранiчнiка ён ўзяў пад сумлеў верагоднасьць паведамленьня. Шыфроўка здалася начзаставы занадта нейкай штучнай. Ён ня ўлаўлiваў сапраўдных намераў iнстанцыi, якая паведамляла i загадвала яму. З практыкi ён ведаў, што такiя апэрацыi небясьпечныя - як для тых, хто йдзе на 'лiквiдацыю' iх, так i для яго асабiста. Асьцерагацца трэба правакацыi. Справакаваны пагранiчнiк - хоць-бы справакаваны сваiмi-ж - ужо не пагранiчнiк. Ты мусiш выканаць тое, што табе загадваюць, але ты ня ведаеш матываў загаду. Як правiла, ты ўсё мусiш браць пад сумлеў, але, як правiла, ты ўсё мусiш выконаваць, - як-бы й сапраўды, апэрацыя мае адбыцца ў рэальнасьцi так, як яна расьпiсана табе ў паведамленьнi-загадзе. Ад дакладнага выкананьня заданьня - рэальнага цi нерэальнага - залежыць твой службовы посьпех. Гэта нiчога, што твая апэрацыя можа апынуцца 'пустой' у сэнсе вынiку, затое ў iншай зоне яна выдраiць. Або, наадварот, табе выпадзе тая 'рэальнасьць', i тады ты мусiш з ёю справiцца... Пра ўсё гэта начзаставы добра ведаў i паставiўся да заданьня самым сур'ёзным чынам.

На апэрацыю ў зону ПЧ пайшлi самыя выпрабаваныя людзi, гатовыя на ўсё i адпаведна ўсiм забясьпечаныя.

Начзаставы, знаходзячыся ў сваiм кабiнэце, трымаў з канвоем лучнасьць. Канвой, як называлася падразьдзяленьне, накiраванае ў зону, бесьперапынна рапартаваў начзаставы. Зона ПЧ знаходзiлася ў лясной паласе, i гэта рабiла заданьне асаблiва цяжкiм. Атрыманую iнфармацыю начзаставы перадаваў у суседнiя з ПЧ зоны.

'...Цямнота... Нiчога ня вiдаць... Наблiзiлiся да ПЧ... Час 1,25... Зона... На пазыцыях... Час - 1,45'. '...Нас слухае нехта iншы, - занепакоена адазваўся начзаставы. - Мы раскадаваныя... Перайсьцi на другi канал сувязi...'

Шаркевiч з Корзюкамi быў ужо недалёка ад мяжы. Мясцовасьць была ведамая Шаркевiчу да самай найменшай куцiны. Ён ведаў некалькi пераходаў мяжы, дакладна вывучаных iм, i карыстаўся тым цi iншым, у залежнасьцi ад абставiнаў... Шаркевiч нiколi сур'ёзна ня браў пад увагу, што нехта забясьпечыць яму пераход, створыць яму адпаведныя ўмовы - гэта ён лiчыў чысьцейшым абсурдам. Наадварот, Шаркевiч, як

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату