Мэгрэ штурхнуў яго ў бок.

- Хiтрун!.. Ну, хлопцы, хопiць хмурыць iлбы, нiбыта на пахаваннi, i ўпарцiцца... Хоць вы i сапраўдныя брэтонцы, але досыць ужо... Марцiно абяцаў купiць шхуну... Дык купiць ён яе ўрэшце цi не?..

I тут у галаве ў камiсара мiльганула здагадка.

- Дайце мне рэестр экiпажа...

Ён адразу ж адчуў дакладнасць удару.

- Не ведаю, дзе ён...

- Я ж прасiў цябе, Ланэк, не хiтраваць! Дай мне рэестр, я табе кажу!

Мэгрэ прыкiнуўся грубым 'свойскiм хлопцам'. Капiтан, адчынiўшы шафу, дастаў збузаваны партфель, якi ад часу стаў шэры. У партфелi ляжалi дакументы, дзелавыя лiсты на бланках навiгацыйных кампанiй.

У вялiзнай жоўтай папцы, новай на выгляд, камiсар убачыў аркушы паперы. Гэта i быў рэестр экiпажа. Складзены ён быў паўтара месяца назад, дакладна адзiнаццатага верасня, гэта значыць за пяць дзён да знiкнення капiтана Жарыса.

'Шхуна 'Сэн-Мiшэль', водазмяшчэннем 270 тон, абсталяваная для кабатажнага плавання. Уладальнiк - Луi Легран, з Пор-ан-Бэсэна. Капiтан - Iў Ланэк. Матрос - Сэлестэн Гроле'.

Вялiкi Луi зноў налiў сабе джыну. Разгублены Ланэк апусцiў галаву.

- Вось яно як! Выходзiць, ты цяпер уладальнiк судна, Луi?

Той не адказаў. Сэлестэн у сваiм куце жаваў тытунь.

- Паслухайце, хлопцы, не будзем марнаваць часу. Я ненамнога дурнейшы за вас, хоць мала што разумею ў марскiх справах. Як вы думаеце?.. У Вялiкага Луi за душою нiводнага су*. А судна, як ваша, каштуе сама меней сто пяцьдзесят тысяч франкаў... Значыць, Луi купiў 'Сэн-Мiшэля' некаму другому! Скажам, Жану Марцiно, якi чамусьцi не хоча, каб ведалi, што ён - уладальнiк шхуны... Ваша здароўе!

* Манета ў пяць сантымаў, 1/20 франка.

Сэлестэн пацiснуў плячыма, нiбы гэтая гiсторыя была яму вельмi агiдная.

- Адзiнаццатага верасня, калi была прададзена шхуна, Марцiно быў у Фекане?

Маракi нахмурылiся. Луi ўзяў кавалачак тытуню для жавання, якi ляжаў на стале, i адкусiў ад яго, а Сэлестэн мудрагелiста размалёўваў падлогу кубрыка пляўкамi.

Размова перапынiлася, бо ў лямпе скончылася газа i яна капцiла. Прыйшлося пайсцi на палубу па бiтон. Ланэк вярнуўся ўвесь змоклы. З хвiлiну сядзелi ў цемры, i калi святло зноў запалiлася, усе заставалiся на сваiх месцах.

- Марцiно быў там, я ў гэтым упэўнены! Ён купiў судна на iмя Вялiкага Луi, а Ланэк застаўся на iм капiтанам, можа, назаўсёды, а можа, толькi на нейкi час...

- На нейкi час.

- Выдатна! Я так i думаў! Якраз на той час, за якi 'Сэн-Мiшэль' можа зрабiць адзiн незвычайны рэйс...

Ланэк устаў, запалiў. У вачах у яго ясна вiднелася раздражненне.

- Вы прыйшлi ў Вiстрэам. Ноччу шаснаццатага верасня шхуна стаяла ў порце. Дзе быў Марцiно?

Капiтан зноў сеў. Ён абмяк, але гаварыць не збiраўся ўсё роўна.

- Шаснаццатага верасня ранiцай 'Сэн-Мiшэль' выходзiць у мора. Хто на борце? Марцiно ўсё яшчэ тут? А Жарыс?

Мэгрэ не быў падобны нi на суддзю, нi на палiцэйскага. Голас у яго заставаўся зычлiвы, вочы - хiтрыя. Здавалася, ён гуляў з сябрукамi ў загадкi-адгадкi.

- Вы iдзяце ў Ангельшчыну, пасля бераце курс на Галандыю. Гэта там Марцiно i Жарыс пакiдаюць шхуну? Бо iм трэба плыць далей. Я магу смела меркаваць, што яны адправiлiся ў Нарвегiю...

Вялiкi Луi нешта прабурчаў...

- Што ты кажаш?

- Што ў вас нiчога не выйдзе.

- Капiтан Жарыс быў ужо ранены, калi падняўся на борт? Цi яго ранiлi па дарозе? Альбо ўжо ў Скандынавii?

Адказу камiсар ужо не чакаў.

- Вы ўтрох працягваеце кабатажныя плаваннi, як i раней, але не пакiдаеце паўночных раёнаў, чакаеце лiста або тэлеграмы, у якiх былi б указаны час i месца сустрэчы. На тым тыднi вы стаiце ў Фекане, порце, дзе Марцiно сустрэў вас упершыню. Вялiкi Луi даведваецца, што капiтана Жарыса знайшлi ў Парыжы ў вельмi дзiўным стане i што яго прывязуць у Вiстрэам. Ён прыязджае сюды на цягнiку. У доме ў капiтана нiкога няма. Тады ён пакiдае сястры цыдулку i вяртаецца ў Фекан.

Мэгрэ ўздыхнуў, распалiў не спяшаючыся люльку.

- I вось мы падышлi да канца. Прыязджае Марцiно. Вы вяртаецеся ў Вiстрэам разам з iм. Пры ўваходзе ў порт ён сыходзiць з судна - доказ таго, што ён не хоча, каб яго бачылi. Пасля адбываецца сустрэча памiж iм i Вялiкiм Луi на дразе... Ваша здароўе.

Ён налiў сабе джыну, выпiў, адчуваючы на сабе змрочныя позiркi маракоў.

- Урэшце, каб усё зразумець, застаецца адно высветлiць, навошта Вялiкi Луi хадзiў да мэра, у той час як Марцiно паехаў у Парыж. Даволi дзiўнае даручэнне: адлупцаваць чалавека, дужа вядомага сваёй пераборлiвасцю ў знаёмствах!

Прыгадаўшы, як ён лупцаваў мэра, Вялiкi Луi мiжволi расплыўся ў шчаслiвай усмешцы.

- Вось так, сябры мае! А цяпер пастарайцеся зразумець, што ўсё роўна клубок разблытаецца. Дык цi ж не здаецца вам, што лепш зрабiць гэта адразу?

Мэгрэ выбiў люльку, пастукаўшы ёю па абцасе свайго чаравiка, набiў яе зноў. Сэлестэн ужо спаў: хроп, разявiўшы рот. Вялiкi Луi, нахiлiўшы галаву, разглядваў брудную падлогу. Ланэк дарэмна спрабаваў, кiдаючы на яго позiрк, хоць без слоў параiцца, як тут быць.

Нарэшце капiтан сказаў:

- Нам няма чаго сказаць.

На палубе пачуўся шум, усё роўна як бы ўпала нешта цяжкае. Мэгрэ ўздрыгнуў. Вялiкi Луi высунуў галаву ў люк - на лесвiцы вiднелiся толькi яго ногi.

Калi б ён вылез, камiсар, вiдавочна, выбраўся б наверх сам. Цяпер чуваць было толькi шум дажджу i скрып шкiваў.

Колькi часу Луi разглядваў, што б там такое магло здарыцца? Сама больш паўхвiлiны. Матрос спусцiўся, валасы ў яго прылiплi да лоба, па твары цякла вада. Тлумачыць нiчога не стаў.

- Што там такое? - спытаўся ў яго Ланэк.

- Шкiў ударыўся аб рэлiнгi.

Капiтан падкiнуў у печ вугалю. Кiнуў на Луi дапытлiвы позiрк. Пасля патрос за плячо Сэлестэна.

- Iдзi пастаў шкот на бiзань-мачце.

Матрос цёр вочы, нiчога не разумеючы. Ланэку прыйшлося паўтарыць яшчэ раз. Тады Сэлестэн накiнуў плашч, насунуў на галаву зюйдвестку, падняўся па лесвiцы, усё яшчэ сонны i, вядома, незадаволены, што трэба выходзiць на холад i дождж.

Чуваць было, як ён грымеў сваiмi сабо, ходзячы па палубе акурат над галовамi тых, што засталiся ў кубрыку. Вялiкi Луi налiў сабе цi не шостую ўжо шклянку - але не п'янеў зусiм.

Усё тыя ж няправiльныя рысы крыху азызлага твару, вылупленыя вочы. Выглядаў ён, як чалавек, што панура брыдзе па жыццi.

- Што ты пра гэта думаеш, Луi?

- Пра што?

- Ну, што ты хiтруеш? Ты падумаў пра сваё становiшча? Хiба не разумееш, што расплачвацца прыйдзецца табе? Спачатку - тваё мiнулае. Ты ж былы катаржнiк! Пасля ты робiшся гаспадаром гэтага судна, хоць у цябе не было нi су! Жарыс не хацеў бачыць цябе больш у сваiм доме, бо ты надта часта цягнуў з сястры грошы! 'Сэн-Мiшэль' стаiць у Вiстрэаме ў ноч выкрадання капiтана! Ты знаходзiшся тут i тае ночы, калi яго атруцiлi... Нарэшце, твая сястра атрымлiвае па завяшчаннi трыста тысяч франкаў!..

Цi думаў цяпер увогуле пра што-небудзь Вялiкi Луi? Позiрк у яго быў пусты-пусты i абсалютна нерухомы.

- Што ён там робiць! - занепакоiўся Ланэк, гледзячы на адчынены люк, з якога сцякала на падлогу вада - назбiралася ўжо добрая лужа.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату