зайздрослiвыя позiркi на круглявыя маладыя дзявочыя целы на пляжы. Яны едуць у Калiфорнiю толькi дзеля таго, каб потым, вярнуўшыся дамоў, сказаць: 'Такая вось i такая сядзела ў Тракадэра побач з намi, за суседнiм столiкам. Ну i страшыдла! Але апранаецца з густам'. А ён скажа: 'Я там гутарыў з салiднымi дзелавымi людзьмi. Яны лiчаць, што пакуль мы не збавiмся ад гэтага тыпа ў Белым доме, дабра не чакай'. I яшчэ: 'Ад аднаго дасведчанага чалавека я чуў, што ў яе сiфiлiс. Яна здымалася ў фiльмах братоў Уорнераў. Кажуць, спала з кiм папала, абы ролю атрымаць. Што ж, знайшла, чаго шукала'. Але ўстрывожаныя вочы ўсё роўна не ведаюць спакою, надзьмутыя губы не ведаюць радасцi. Вялiкая легкавая машына iмчыцца з хуткасцю шэсцьдзесят мiль у гадзiну.

Я выпiла б чаго-небудзь халодненькага.

Вунь наперадзе нешта вiднеецца. Спынiцца?

Думаеш, у iх чыста?

Не брудней, чым дзе ў iншым месцы ў гэтым богам забытым краi.

Ну, бутэльку содавай, я думаю, можна.

Вялiкая машына скрыгоча тармазамi i спыняецца. Неспакойны таўстун дапамагае жонцы вылезцi з кабiны.

Калi яны ўваходзяць, Мэй глядзiць спярша на iх, потым паўз iх. Эл на iмгненне адрывае вочы ад плiты. Мэй ведае, што будзе далей. Яны вып'юць бутэльку содавай за пяць цэнтаў i бурчлiва паскардзяцца, што вада цеплаватая. Жанчына скамечыць шэсць папяровых сурвэтак i кiне на падлогу. Мужчына папярхнецца i звалiць вiну на Мэй. Жанчына пачне прынюхвацца, быццам пачула пах тухлага мяса, а пасля яны пойдуць i да канца сваiх дзён будуць усiм гаварыць, што народ на Захадзе няветлы. А Мэй, зноў застаўшыся адна з Элам, падбярэ iм адпаведнае слоўца - абзаве iх задрыпамi.

Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi!

- Вось едзе вялiкi грузавы фургон. Добра было б, каб яны тут спынiлiся адаб'юць пах гэтых смярдзючак. Калi я працавала ў вялiкiм гатэлi ў Альбукерку - як яны кралi, Эл! Бралi ўсё, што дрэнна ляжыць. I чым больш шыкоўныя ў iх машыны, тым яны болей крадуць - ручнiкi, сталовае срэбра, мыльнiцы. Проста розуму не дабяру - навошта.

А Эл змрочна:

- А як, па-твойму, адкуль у iх такiя машыны i гэтулькi дабра? Што, можа, нарадзiлiся з усiм гэтым? А ў цябе нiколi нiчога не будзе.

Вялiкi грузавiк, шафёр i зменны.

- Можа, спынiмся тут, кавы вып'ем. Забягалаўку гэту я ведаю.

- А як у нас з графiкам?

- Iдзём з апярэджаннем.

- Тады пад'язджай. Тут ёсць баявая кабылка з перчыкам. I кава добрая.

Машына спыняецца. Двое шафёраў у брыджах колеру хакi, у высокiх шнураваных чаравiках, кароткiх куртках i вайсковых фуражках з блiскучымi брылямi. Дзверы з сеткай - бразь!

- Здарова, Мэй!

- Няўжо гэта ты, Вялiкi Бiл Пацук? Даўно перавялi зноў на гэты маршрут?

- Тыдзень таму.

Яго напарнiк кiдае пяцiцэнтавiк у адтулiну прайгравальнiка, глядзiць, як выслiзгвае пласцiнка i кладзецца на дыск. Голас Бiнга Кросбi - чыстае золата. 'Зноў залацiцца пляж, i хвалi плешчуць глуха... Ты - у скронях боль, але не скруха...' А Вялiкi Бiл напявае на вушка Мэй: 'Ты ў скрынях соль, але не шлюха...'

Мэй смяецца.

- А хто гэта з табой, Бiл? Ён першы раз на гэтым маршруце?

Напарнiк Бiла апускае пяць цэнтаў у аўтамат, выйграе чатыры жэтоны i зноў кiдае iх у шчылiну. Падыходзiць да стойкi.

- Што ж вам падаць? - пытаецца Мэй.

- Ну, па кубку кавы. А тарты якiя?

- З бананавым крэмам, з ананасным крэмам, шакаладны, ну i яблычны.

- Давай яблычны... Чакай... а вунь той, вялiкi i пышны, з чым?

Мэй падымае торт, нюхае.

- Бананавы.

- Адрэж кавалак, ды не шкадуй.

Шафёр, што каля аўтамата, кажа:

- Рэж два.

- Наце вам два. Што-небудзь такое новенькае чуў, Бiл?

- Ага, вось паслухай.

- Ты пры даме не вельмi...

- Ды тут нiчога такога. Вучань спазнiўся ў школу. Настаўнiца пытаецца: 'Чаму спазнiўся?' Хлопчык адказвае: 'Я вадзiў цялушку да быка'. Настаўнiца кажа: 'Няўжо твой бацька сам не мог справiцца?' А малы ёй: 'Вядома ж, мог, толькi дзе яму цягацца з быком'.

Мэй вiшчыць ад смеху, ледзь не хрыпне. Эл акуратна рэжа цыбулю, узнiмае на iх позiрк, усмiхаецца i зноў апускае вочы. Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi! Кожны з iх пакiне Мэй па чвэрцi даляра. Пятнаццаць цэнтаў за торт i каву i дзесяць - 'чаявыя'. I не чапляюцца да яе.

Сядзяць на высокiх табурэтах, п'юць каву, з кубкаў вытыркаюцца лыжачкi. Гутараць пра свае справы. Эл скрабе патэльню, слухае, але заўваг не робiць нiякiх. Бiнг Кросбi раптам змаўкае. Дыск апускаецца, i пласцiнка зноў займае сваё месца сярод iншых пласцiнак. Лiловае святло гасне. Пяцiцэнтавiк, што прывёў увесь гэты механiзм у дзеянне, прымусiў Кросбi спяваць, а аркестр яму акампанаваць, саслiзгвае з кантактаў i падае ў манетнiк. Манета гэтая, у адрозненне ад мноства iншых, сапраўды папрацавала, вымусiла аўтамат падпарадкавацца сабе.

З клапана кававаркi выбiваецца пара. Кампрэсар халадзiльнiка пачынае цiха гусцi, потым сцiхае. Электрычны вентылятар у куце паволi паварочваецца з боку ў бок, абвяваючы пакой цёплым ветрыкам. Па шашы No 66 з шумам праносяцца аўтамашыны.

- У нас незадоўга перад вамi машына з Масачусетса спынялася, - сказала Мэй.

Вялiкi Бiл абхапiў кубак зверху далонню так, што лыжачка тырчыць у яго памiж вялiкiм i ўказальным пальцамi. Ён шумна ўцягнуў у рот каву разам з паветрам, каб астудзiць яе.

- Паездзiла б ты цяпер па шэсцьдзесят шостай. Машыны з усёй краiны. Усе на Захад iдуць. Раней нiколi гэтулькi машын не бачыў. Сярод iх такiя трапляюцца прыгажунi!

- Сёння ранiцай мы бачылi аварыю, - сказаў яго зменны. - Вялiкая машына 'кадзiлак', зроблены, вiдаць, па спецыяльным заказе, прыгожы такi. Нiзкая пасадка, крэмавы колер. На грузавiк наляцеў. Радыятар умяла проста ў вадзiцеля. Гнаў пад дзевяноста мiль. Рулявой калонкай наскрозь прапарола, курчыўся, як жаба на круку. Была шык, а не машына, адна любата. А цяпер што хоць задарма бяры. Адзiн ехаў, без нiкога.

Эл падымае вочы ад плiты:

- А з грузавiком што?

- Божа мой, якi там грузавiк! Проста машына з адрэзаным верхам, набiтая ўсялякiм кухонным начыннем - плiта, рондалi, а яшчэ матрацы, дзецi, куры. Ну ведаеце ж - на Захад едуць. 'Кадзiлак' прамчаўся паўз нас з хуткасцю мо дзевяноста мiль, - абагнуў на двух колах, а насустрач машына. Ён - убок, а тут грузавiчок гэты. Урэзаўся ў яго на ўсiм хаду. Вадзiцель п'яны быў, цi што. Коўдры, куры, дзецi - усё ўзляцела ў паветра. Аднаго малога забiла, проста раздушыла. Жудаснае вiдовiшча. Мы пад'ехалi. Чалавек, што вёў грузавiк, стаiць як укапаны, пазiрае на сынка мёртвага. Нi слова з яго не выцягнулi. Маўчыць, як знямеў. Мноства людзей на шашы - цэлымi сем'ямi на Захад едуць. I з кожным днём iх усё больш i больш. Адкуль яны толькi бяруцца?

- Лепш спытайцеся - куды едуць? - сказала Мэй. - Бывае, заязджаюць да нас па бензiн i, акрамя яго, нiчога не купляюць. Кажуць, яны на руку не чыстыя. Але ў нас нiдзе нiчога лiшняга не валяецца. Нас не абкрадалi.

Жуючы на поўны рот торт, Вялiкi Бiл глянуў праз зацягнутае сеткай акно на шашу.

- Ну вось, прывязвай сваё дабро мацней. Здаецца, едуць сюды.

З шашы стомлена збочыў 'нэш' выпуску 1926 года. Задняе сядзенне ў яго было высока завалена мяхамi, рондалямi i патэльнямi, а на самым версе, амаль упiраючыся макаўкамi ў дах, сядзелi два хлопчыкi. На даху

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×