хулiганства!

- Паўтараю: я не знайшоў iншага спосабу на тое, каб зьвярнуць увагу грамадзкай думкi - на пачынаньнi старшынi!

- Перастаньце вы дурыць мне галаву вялiкай палiтыкай у паспалiтым злачынстве! Пакiньце выкручвацца, захавайце вы годнасьць, пане Сумленевiч. Час, каб мы ўжо разумелi адзiн аднаго.

- Во-во, сьвятыя словы!

- Ну!

- Мы ўсё сабе сказалi.

Сяржант пабялеў ад гневу.

- Вы адмаўляецеся даць паказаньнi?

- Наадварот: я дамагаўся даць iх вам, - Сьцяпан выцер лоб. - Цi я пярэчу ў тым, што мой падпал легкавой машыны, прыватнай уласнасьцi, фактычна зьяўляецца лiхадзействам?

- Што вас, грамадзянiн, штурхнула на такi крок?

Сумленевiч расьсьмяяўся.

- Мая жонка здрадзiла мне зь iм, старшынёй. Мала таго - я пазайздросьцiў яму дарагога набытку ў выглядзе прыгожай легкавой машыны.

Сяржант ажыўлена запiсваў...

- Мне нельга ратаваць сябе, - дадаў Сьцяпан, усур'ёз.

- Любоўная зайздрасьць, як прычына злачынства, часткова абязьвiнiць вас, пане Сумленевiч, - заявiў яму сяржант i ўвесь палагаднеў. - Беспатрэбна абдурвалi вы мяне. Я ня ваш вораг. За столькi гадоў работы, ня хвалячыся, адчуваю я скураю, хто сядзiць перада мною. Ведаеце, гэта вопыт. У нашай прафэсii iнтуiцыя адыгрывае надзвычайную ролю. Я не хацеў з вамi бавiцца ў падыходы, пытаў адкрыта, як шчыры шчырага.

'Адыходжу я, як дзень. Будзь ты добры людзям. Усе яны - бедныя', паўголасам прамовiў Сьцяпан.

- Што?

- Дробязь, пане сяржант. Гэта словы мацi... жаночыя.

- Ага...

- Вы, пане сяржант, залiшне наракаеце на мяне. Давайце, падпiшу вам пратакол.

- Нельга нiкога прымушаць выявiць сваю вiну шляхам самаабвiнавачаньня. Яе трэба, звычайна, даказаць, - павучаў ён Сьцяпана. - Гэта прынцып, дзякуючы якому магчыма аб'ектыўна сьцьвярджаць факты.

- Не было маiм намерам затойваць вiну.

- А вы, скажэце, не падумалi аб тым, што, зьнiшчаючы сябе, зьнiшчаеце й справу, у iмя якой, калi верыць вам, iнсцэнiзавалi гэтае вiдовiшча? Акампраметоўваецеся, пане Сумленевiч, - ён давяраў Сьцяпану ў вадным: - Калi магу вам раiць, дык тое, каб вы паклапацiлiся прадставiць доказы жончынай здрады. Мы, як мiлiцыя, гэтым не займаемся - замнога было-б работы... Ну, падпiсвайце вы сваю аферу, - сяржант падсунуў Сьцяпану пратакол, складзены дбайным почыркам. - Ах, пане Сумленевiч, пане Сумленевiч...

Сьцяпан дакладна ўчытваўся ў кожны радок пратаколу.

- Дасьце мне копiю яго?

- Вы ня ведаеце, што ў нас не бывае копiй?

- Будзеце дапытваць сьведкаў?

- Адкажу вам: будзем. Што яшчэ вы хочаце ведаць ад мяне?

- Цi магу я сустрэцца з капiтанам?

- Дзеля чаго вам гэта патрэбна?

- Дзеля дадатковых паказаньняў...

- Можаце зрабiць гэта ў мяне. Слухаю вас.

- Я, таксама, i па iншай справе хачу пабачыцца з капiтанам.

- Па якой?

- Даўняй, пане сяржант. Вас я буду хвалiць...

- Самi зьвяжэцеся вы з капiтанам. Па тэлефоне, - ён прадыктаваў Сьцяпану нумар. - Дамовiцеся, пагаворыце... Да пабачэньня, пане Сумленевiч.

- Яшчэ выклiчаце мяне?

- Калi спатрэбiцца...

- Да пабачэньня.

Клямка вылазiла зь дзьвярэй,i Сьцяпан павярнуўся да сяржанта, каб сказаць яму пра гэта. Але ён, ужо грабучыся ў папках, не глядзеў на Сьцяпана й, вiдаць, думаў пра штосьцi чарговае (у яго пачыналася лысiна, ад патылiцы). Адтапыраныя вушы прасьвечвала яму сонца, быццам натлушчаную паперу. Камарынай хмурынкай вiраваў пыл, ад сярэдзiны пакоя ў куты, за жалезную шафу й недагледжаны фiкус, пакiрачаны, як змарожанае дрэва.

У няветраным калiдоры сьмярдзела мышамi.

У дзяжурнага камэндатуры даведаўся Сьцяпан, што капiтан зьявiцца каля першай гадзiны.

- Вас выклiкалi?

- Не.

Сьцяпан выйшаў на вулiцу (наблiжалася дванаццатая). 'Пабуду на сьвежым паветры, - пастанавiў ён, кiруючыся ў сквэрык. - Падрыхтуюся да размовы. Абавязкова! Мне нельга давярацца яснасьцi думкi... Даволi iншага разуменьня яе, каб - заблудзiць, трапiць у блытанiну. Значыць, - Сьцяпану пацела над левым вухам, - перш за ўсё я давяду яму да ведама...'

Капiтан затрымаўся ў горадзе.

Сьцяпан, апынуўшыся ў сквэрыку, сам зьдзiвiўся тым, чаму гэта толькi цяпер скемiў ён, што яму няма з чым iсьцi да капiтана?! 'Вызвалiўся я ад лёгiкi сну? Прачнуўся - са стану перавагi жаданьня над разважлiвасьцю?..'

На клюмбах цьвiлi кветкi. Iх матыльковыя колеры казачна адрозьнiвалiся на фоне густой зеленi аздобнага тут кустоўя. Гэтую выспу жывой прыгажосьцi прыкра расьцiнала асфальтаваная сьцежка, на якой сохлi растаптаныя чарвякi, быццам дробненькае сухападзьдзе. Сьцяпан сеў на кульгавую лаву паркавага фасону, у цяньку. Адсюль убачыў ён, як да ўваходу ў будынак камэндатуры сьпяшаўся капiтан, з сумкай, бы забiты работай бухгальтар. 'I я хацеў да яго йсьцi, займаць яму час гутаркай пра старшыню, якi, з сыфiлiсам, увосень ляжаў у шпiталi? - думаў Сьцяпан. - Тлумачыць: дапусьцiўся я крымiнальнага ўчынку знарочна, дзеля магчымасьцi аскандалiць праныру, якому ўсялякае ўдаецца, бадай, таму, што ягоная дзейнасьць адпавядае калектыву, бо ўсяго жменька, толькi жменька, працаўнiкоў каапэратыву заўважае ў паводзiнах старшынi цванага госьця. Ды, хiба, кiраўнiк установы павiнен быць даверлiвай разяваю? Якiм правам наважваюся я павучаць iншых? Таму, што яны паддаюцца ашуканскаму аўтарытэту? Леваму! - уявiўся яму самаздаволены старшыня. - Капiтан папрасiў-бы ў мяне прабачэньня за тое, што няма ў яго свабаднейшай хвiлiны, каб выслухаць... Гэта было-б далiкатнай адмовай, просьбай ня ўцягваць яго ў блазноту - Сьцяпан вышукоўваў вострае ў свой адрас, каб вывесьцi рацыi ў сваю абарону; схiляўся ён да таго, што суд адбудзецца, усё-такi, над iм. - Я не лiчу важным тое, што будуць гаварыць пра мяне. Людзi, так цi iнакш, стануць задумоўвацца, смакаваць мае матывацыi, браць на зуб аргуманты, сумнявацца. Сутнасьць роздумаў - у сумненьнях? - Ён устаў i прайшоўся. - У маiм характары адсутнiчаюць правадырскiя рысы. Вiдавочнае тое ад дзяцiнства. Я не спрабоўваю кiмсьцi кiраваць, у мяне няма iнстынкту панаваньня, гвалтоўнай барацьбы з асяродзьдзем за свой пункт гледжаньня. Гэта ў мяне ад бацькоў, ад мацi, ад яе сялянскай звычкi падпарадкоўвацца камусьцi, пагаджацца. Ах, зь якой асалодай перажываў-бы я, няхай сабе й грубiянскую, задаволенасьць мною шэфа! Знаходзiўся-б я ў пастаяннай гатоўлiвасьцi для кажнюткага яго загаду, калi-б мог мець тую ўпэўненасьць, што зьвязаўся з сумленным чалавекам. З гэткiм, якi не пасаромеўся-б сьлёзаў, каб аплакаць iмi свае памылкi. Не была-б мне страшнай з такiм чалавекам нават подласьць; хапала-б высакароднасьцi яго мэты. Хто ведае, цi не пакiнуў-бы я Кiру дзеля вышэйшай рацыi, хоць i не маёй... Я страшэнны! Я - народжаны янычар, казённая адзiнка. Мой бунт супроць кiраўнiцтва зьяўляецца вынiкам таго, што яно адкiнула, жаданыя мною яму, паслугi? Нясьпелы я? Не дарос да сытуацыi? Эт, прыстасоўваюся да вымогаў суду... - Сьцяпан сеў на кукiшкi перад кустом зь бела-ружовым квецьцем i зь дзiцячай сур'ёзнасьцю вывучаў формы пялёстак. - Высокi суд! Я ведаю й разумею тое, што дапусьцiўся дрэннага ўчынку, прычынiў шкоду прыватнай уласнасьцi грамадзянiна старшынi. Сам я прызнаўся ў тым

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату