перш, чымсьцi пакрыўджаны пасьпеў скласьцi скаргу супроць мяне. Чаму я так зрабiў? У чым сутнасьць таго, што зусiм сьвядома вырашыў я стаць перад судом? - Сьцяпан дайшоў да канца сьцежкi, да берагу вулiцы, па якой iмчалi машыны. - Адкажу я на тое коратка: мой абвiнаваўца мае на сваiм сумленьнi столькi благога, што маё пачуцьцё справядлiвасьцi патрабавала ад мяне хоць невялiкай адпомсты яму. Не, не па асабiстых меркаваньнях; iх у мяне не было. Дзейнiчаў я як абражаны член грамадзкасьцi, якую ганебна ўводзяць у зман i ад iмя якой праводзiцца глум над ёю-ж! Старшыня - давераны яму - каапэратыў пераўтварае ў спадчынны фальварак! Грамадзкую маёмасьць мае ён за нiшто. Купленыя каапэратывам - за мяжой машыны бескарысна iржавеюць у Бацiкаўскай базе або, у лепшым выпадку, бяруць iх сабе розныя безадказныя асобы, бы армейскае дабро, пакiнутае адступаючым бокам у нечуванай вайне; зладзеi раскрадаюць наш цымант, цэглу, абагравальнiкi, электрычную iнсталяцыю. Вывозяць яны тое масава, грузавiкамi i ўдзень! Камбiнатарства сталася ў нас маральнай нормай. Душыць мяне неспакой. Магчыма, галаслоўны я й забаўны маньяк? Сяржант пазяхаў, слухаючы маё паказаньне... Дзесьцi, мабыць, знаходзiцца цалкам вiдавочная памылка ў маёй задуме, можа, ня столькi памылка, колькi, звычайна, iдыятызм, варты ўсяго пашаны, бясьпечны асяродзьдзю сваёй просталiнейнасьцю. Гм, трэба мне мець на ўвазе тактыку, абарону. Кiру ўмешваць у гэтую справу нiяк нельга. Да чаго дайшло!.. Падпал мною легкавой машыны як дзеяньне ў стане афэкту, несумненна, паменшыла-б маю кару й, адначасова, не перакрэсьлiла-б значэньня сказанага наконт старшынi - падчас судовага разбору. Не перакрэсьлiла-б? Гэта-ж, усё-такi, былi-б апраўданьнi абвiнавачанага! Суд успрыняў-бы iх як праяву круцельства? Не пашкодзiць памятаць мне пра гэта. Самым надзейным варыянтам маiх судовых паказанняў застанецца, гм, аспэкт афэктацыi? Ну, але якiя падставы для таго? Старшыня намаўляў мяне шпiёнiць! Не, гэта ня тое... Што ты нi даказвай, усё акажацца ня тым. Забiўся я, халера, у сабачы кут! - Сьцяпан ступiў на тратуар. - Хоць бяры ты й прасi паратунку ў цесьця. - Ён, незнарок, сутыкнуўся з хлопцам, доўгавалосым; узаемна пакланiлiся яны сабе ў знак прабачэньня. - Студэнт, якi краў на навуку... Чуў я пра такога. Схапiў ён тры з паловай тысячы. Шчасьлiвы, ён забыўся запрасiць у рэстаран на чарку кагосьцi, каму павiнен быў быць удзячным за грошы. Выпала яму з памяцi? Потым угаворваў ён сябе, што лiшне клапацiўся: той, можа, ня пiў гарэлкi або не пажадаў-бы зьявiцца зь iм у публiчным месцы? Няпраўда! Студэнт пашкадаваў выдаткаў, мiжвольна пашкадаваў, безнамерана. Так, усё-ж апамятаўся й паслаў таму дабрадзею лiст зь перапросiнамi, якi й загубiў iх абодвух. Хтосьцi прачытаў яго, данёс куды трэба, нашумеў. Студэнт пракраўся. Чаму якраз студэнт? Чаму, скажам, ня лекар або ўраднiк? Паверыў я ў апавяданьне пра студэнта, як прадчуваньню памылкi? Як намёку на яе. У чым?..' - на выгляд несур'ёзная дылема хвалявала Сьцяпана.

24

Сьцяпан ня здолеў вырашыць той дылемы i ў нечаканую каманьдзiроўку ў Варшаву, куды яго папрасiлi ў сувязi зь вiзытам iнспэктара ў каапэратыве. Не давала яна супакаеньня яму, быццам трэшчына ў сьцяне. Здавалася Сьцяпану, што бачыць ён таго забывайку ў купэ вагона; нiчога, што нiколi не сустракалiся яны з сабою й нават ня ведаў ён, цi гэта быў беластачанiн. (Ехаў Сьцяпан у Варшаву з маладым барадатым незнаёмым, да якога ў Лапах падселася дзяўчына зь неўгамоннай весялосьцю.) Праўдападобна - здагадваўся ён наконт таго студэнта прасьцяцкая камбiнацыя маладзiка разгортвалася наступным чынам: было iх трох студэнт, шэф i падначалены яму, - Сьцяпан круцiў гузiк на пiнжаку. - Студэнт праводзiў сваю зьдзелку, менавiта, цераз падначаленага, якi не любiў свайго начальнiка, i то досыць адкрыта. Як было яму частаваць iх? Разам - разыкоўна для яго суадносiн зь iмi. Паасобна - навяло-б на яго падазрэньнi аб хiтраваньнi з адным супроць другога...

У Варшаве запыталi ў Сумленевiча пра штосьцi, што лiчыў ён даўно высьветленым.

Пачуў ён:

- Скажэце, калi ласка, як гэта магло здарыцца, што пабудавалi цэлы вялiзны дом, не карыстаючыся пры гэтым нiводнай афiцыйнай паперкаю? Якой вы думкi?..

Сьцяпан прыпацеў:

- Мне цяжка сказаць, ведаеце... Дом прыймала камiсiя...

- Мы запрасiлi вас, пане Сумленевiч, дзеля, так сказаць, кансультацыi. Вы, працуючы на месцы, арыентуецеся...

- Няма, хiба, дакумантаў?

- У тым i бяда, паважаны калега, што наяўныя дакуманты ў поўным парадку!

- Прабачце мне, але, калi я вас добра пачуў, якраз адсутнiчае дакумэнтацыя будынку, пра якi йдзе наша гаворка.

- Так. У гэтым i ўся кур'ёзнасьць справы. Падобна на тое, што хтосьцi зрабiў будаўнiчы падарунак дзяржаве й, па фальшывай скромнасьцi, саромеецца выявiць сваё прозьвiшча, каб узнагародзiлi яго па заслугах, - усьмiхнуўся мiнiстэрскi субяседнiк з чорцiкамi ўваччу. - Камплект дакумэнтацыi гарадзкога кварталу, узьведзенага фiрмай, аформлены ўзорна, можна сказаць, прыкладна, хоць ты выкладвай яе ў музэi добрай работы, якi, мабыць, будзе створаны...

- Што-ж: сябры будаўнiкi, вiдаць, ня згледзелi таго, што могуць спакойна ўзяць сабе матэрыялы на адзiн будынак. Зазявалiся яны, чаго, праўдападобна, i шкадуюць зараз, - сказаў субяседнiку Сьцяпан. I дадаў ужо безь iронii: - Цi не прасьцей было-б вам пасадзiць на маiм месцы старшыню й задаць яму гэтае пытаньне?

- Гэта ня так проста, пане Сумленевiч. Старшыня выконвае ўсяго агульны дагляд...

- Не настолькi агульны, каб не прыкмецiць новага аб'екту, - перабiў яго Сьцяпан, са злосьцю. - Я, на жаль, ня ў стане сказаць вам што-небудзь канкрэтнае. Не таму, што не хачу. Не. Справы, зьвязаныя з будаўнiцтвам, не знаходзяцца ў маiх службовых абавязках.

- Ведаем тое. Аднак-жа...

- У нiчым я не змагу вам дапамагчы.

- У мяне склалася такое ўражаньне, што мы не зусiм разумеем адзiн аднаго, пане Сумленевiч.

- Магчыма.

- Наша размова мае паўафiцыйны характар. Нам залежыць на...

- Дзiўна, - зноў ня даў яму закончыць Сьцяпан. - Падначаленаму даволi ўвайсьцi ў канфлiкт з шэфам, як тут-жа пачынаюцца ў дачыненьнi да яго цiхiя прапановы, ад якiх ажно сьцiшнавата на душы. Я сапраўды непрыдатны вам. Ну, праўда, яшчэ й сёньня часам рагочуць у каапэратыве з таго, як гэта Ваньку, што падседзеў майстру чаравiкi, пасадзiлi ў турму, а за тую будынiну нiкому й валаска з лысiны не зьнялi - калi вас такая iнфармацыя задавальняе, дык...

- Дзякую вам. Камандзiроўку падаб'юць вам, пане Сумленевiч, у сакратарыяце. Да пабачэньня й шчаслiвай вам дарогi. Ага, прашу вас нiкому не перагаворваць зьместу нашай размовы.

- Ясна. Да пабачэньня.

Сьцяпан пасьпеў на хуткi цягнiк, што ад'яжджае пасьля чацьвертай з Цэнтральнага.

Успацеў ён да апошняй нiткi, пакуль выхадзiў сабе месца ў перапоўненых вагонах. У тамбуры - мужчыны, што вярталiся дамоў пасьля дэмабiлiзацыi, п'яна сьпявалi дурныя песьнi й выкрыквалi грубiянствы на чараду дзяўчынак з турысцкiмi заплечнiкамi, пужлiвых. Нейкая жанчына абурылася на гэта; стаяла яна за Сьцяпанам. Гарласты й з расшпiленай кашуляй вырачыўся на яе, прасiпеў жахлiвае й, расьпiхваючы пасажыраў, стаў працiскацца да кабецiны, якой зычлiвыя шапталi: 'Уцякайце, цётка!'

Сумленевiчу тузала ў кульшы. Быццам нiчога не здарылася, ён пасьвiстваў сабе балаганную мэлёдыю. Неўзабаве дыхнула на яго гарам, перамешаным са смуродам нячышчаных зубоў, i мускулiстая далонь ухапiлася яму за заднiцу, каб адкiнуць на сьценку. Для пераходу.

- Хто гэта мяне мацае? - запытаў Сьцяпан у расчырванелай морды. - Я дрэнна пераношу пэдэрастыку.

- Зыйдзi мне з вачэй, лахман! - той кальнуў зрокам ашалелага быка.

Сьцяпан урэзаў яму кулаком у падбародзьдзе. Бамбiза, раскiнуўшы рукi, валiўся плячыма назад. Узьняўся вiск i блiзка заплакала дзiця; ён аглянуўся туды.

Той падаў, хапаючыся за што папала. Сьцяпан паправiў свой удар, наводлiў б'ючы яго па носе, зь якога пырснула юшкаю. Iмгненна стукнуў ён яшчэ яму чаравiкам мiж ног i, нягледзячы на жывёльны яго рык, паўтарыў гэта з усяе сiлы! Затым, выцягнуўшы з чыёйсьцi падарожнай сумкi вучнёўскую лiнейку даўжынёю з паўмэтра, Сьцяпан кiнуўся зь ёю на банду, амаль адсякаючы прыладаю вуха першаму з буяноў, якi сеў, завалiўшы сабою дарогу. 'Мiлi-iцы-ы-ы-ыя-я-ааа!!!' - недзе енчыў галасiска. Сьцяпан, бы на дрыгвянiку, топчучы па сплеценых нагах адурэлага натоўпу, прагнаў двух, што адвалакалi пакалечанага. Баявейшаму зь iх дасталася ад яго ў дыхавiну, ад чаго той разявiўся й, усё роўна што плаўлены прут, хiлiўся папалам...

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату