Мы з табою толькi дурныя дзецi.Нам добра з гэтай чубатай сарокай.Сарокi розныя рэчы крадуць,I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч,Ляжыць каханне, святло i радасць,Што прынесла сарока з-за сiняга мора.Аддайце, сарока. Няма ўжо сiлы.Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.. . . . . . . . . . . . . . . .Дай я цябе пацалую, мiлая.А каша?Чорт з гатай кашай, нарэшце.III. СТРАШНЫ СУДЯкiя страшныя, шэрыя днi!Апоўдзень — вячэрнi змрок.Без цябе, без сонца, без цеплыні.Ў сэрцы — боль, на вуснах — замок.Імжэў у чацвер халодны дождж.Я ў ложак лёг і памёр.Праляцеў праз туман, праляцеў праз буранI пабачыў ільдзінкі зор.Мае павекі цяжкімі быліАд непралітых слёз.За мною былі абшары зямлі.Наперадзе — быў Хрыстос.I д'ябал сядзеў ля ног ягоНа вугалях залатых,I на ляжках калматых ляжала ў ягоКніга грахоў маіх.Уладзiмiр злева стаяў у карзне,Справа — мацi Хрыста,I яны загадалi наблiзiцца мне.I я перад тронам стаў.Памiж богам i мною стаяла сцяна.Я на жанчыну глядзеў,Мне здавалася: гэта стаiць яна,Лепшая з лепшых людзей.— Любая, што вы са мною зрабiлi?Чым асудзiлi на страшны канец?Чым варажылi, чым апаiлi,Чым, дарагая, забiлi мяне?Трызнiцца ўсё мне лiловы вечар,Вашы сляды на лiловым снягу.Нават цяпер я чакаю сустрэчы,Нават мёртвы без вас не магу.Думаў, што ёсць забыццё у смерцi,I зноў папаў у квітучы твой сад.Вазьмі маё сэрца,Вазьмі маё сэрца,Вазьмі майго сэрцаЧырвоны гранат.— Досыць, — з усмешкай сказаў Сатана, —Ты не змянiўся, герой.Замест таго каб малiць i стагнаць,Ты ўпадаеш за жонкай чужой.Занядбаў ён, божа, твае дары,Талент развеяў, як дым,Ён гарэлку піў, ён кахаў і курыў,Брыдка лаяўся ў доме тваiм.Воласа не аддаў за багоў,Нюхаў дно ў бакалах, як Ной,I нават памёр ад кахання свайгоДа зямной жанчыны адной.Ты даў зямлi дзiўных песняў сям'ю,Ты арган стварыў для яе.Ён мог грымець у славу тваю,А славiў адну яе.I ён самачынна арган паламаў,I песня знiкла з мяхоў,I ў кнiзе чыстага месца нямаАд яго бясконцых грахоў.— А ён малайчына, — Ўладзiмiр сказаў, —Любiць песню i сечы дым.Гусляром бы яго я ў дружыну ўзяў, —I стаў бы Царград маім.— Я ведаю, — вымавiў рот Сатаны, —Што ты баранiць яго рад.Ты такi, як ён, ты — певень дурны,Да крыжа меў трыста дзяўчат.— З табой, Сатана, распраўлюся я,Як мой дружыннік ІльяРасправіўся з багамерзкай дачкойРазбойніка Салаўя.Выспятак суну табе пад зад,I будзеш ведаць тады,Што ўзялі маіх цёплых грэшных дзяўчатУ светлага рая сады.— Панове, тут дама, — ўзмаліўся бог, —Бярыце рот на замок.А вы, маман, прыпадаю да ног,Не рэгардэ ў той бок,Як мне з такой камарыльяй жыць?Лаюцца, бы ў піўной.А ты… ты апошняе слова скажы,Апраўдайся перада мной.