Яны ж —нават моцныя —трошкі мімозы.Iх трэба любiць на гэтай зямлi.Каб мая жанчына мяне пакахала,Я б не каркаў, як гэты прывык,А здарыцца так, што слова сарвалася, —З коранем выдраў бы свой язык.Не пакахае.Не можа.СвітаннеНе прынясе мне новых надзей.Але ёсць яно,Але ёсць каханне, —I люблю я большЗямлю і людзей.Больш ні ў чым на зямлі мне няма патрэбы:Толькі б шчасця болей яе сынам,Больш любві, пяшчоты, сумленнага хлеба,Менш хлусні, менш свінцу, менш агню палям.Толькі б хлопцы былі да дзяўчат, як ветрык,А дзяўчаты да хлопцаў, як сонца, былі.Толькі б мукі зямлі ў зямныя нетрыРазам з целам маім навек адышлі.Толькi б душы свяшчэнным гарэлi знiчам…I яшчэ адно,I гэта канец:Калі ты мяне ў бой за сябе паклічашI заглянеш пажарамі ў вочы мне, —Я пайду на гэта з такім жаданнемI з такою гарачаю верай зямной,Як ляцеў у асенні дзень на спатканнеЗ жорсткай, светлай, добрай, харошай маёй.Ўсіх Святых на Кулішках храм занядбаныПоруч з плошчаю і тытунёвым латком.Памалюся ў ім аб смяротнай ранеI аб мужнай славе перад канцом.Аб трывожнай, крывавай, застрашлівай доліПапрашу перад тым, як кiнуцца ў бой,Перад страшным полем, смяротным полем,Куліковым полем любові маёй.V. ПЕРАД СЕЧАЙНад полем агонь бiвачны згас.Два страi. Скора звiнець мячам.Многа вас, вельмi мала нас, —Лiтасцi нашай не будзе вам,Сiлы зла, што пакiнулi намПопел, i смерць, i асколкi ў грудзях.Прыходзiць канец. Звiнець мячам.I ў душах вашых цемра i жах.Вы каханне забiлi у кожным з нас.Тут кожны, кожны такi, як я.Мы свядома клiчам апошнi час,I на вуснах у кожнага песня мая.'Коні грымяць капытамі.Блізка апошні час.Юры, градучы ў славе,Будзь справядлiвы да нас.Моцнай не будзь дапамогай,Стрэлы не кідай сваеI не давай перамогі, —Самі возьмем яе.Не нам дрыжаць і баяцца;Нас раз'юшылі ўкрай,Дай нам да іх дарвацца,Моцнага ворага дай.Яны нам жыццё зламалі,Каханне, цяпло і дом,У сэрца нявест пляваліСталлю, свінцом, агнём.Над намі не будзе бога,За намі — пажараў дым.Мы не просім нічога,Мы просім цябе аб адным:У нас ні жонкі, ні хаты,Ні дзяўчын, ні ніў, ні каня.Дай, разграміўшы праклятых,Смерць на полі прыняць.Не нам каханых палацы,Нам — абдоймы ночы пустой.Нам немагчыма вяртацца.Нас не сустрэне ніхто.Няхай і кроку ў туманеНе зробіць дахаты нага.Не там, а з намі каханне,На нашых гнеўных сцягах'.Вораг мой ляцiць на канi вараным,Над расiстай травою заззялi мячы,Мне перад войскам бiцца з iм —Зубы ў зубы i шчыт на шчыт.Слухай, — прыходзiць апошнi бой,Я заб'ю ў паядынку цi ён заб'е, —Перад тым як спаймаю стрэмя нагой,Слухай, мiлая, словы мае.Не магу я лiць табе цёплых слоў,