Што квiтнеюць, як макi на цёплай раллi,Толькi думы светлыя, толькi кроў,Толькі жыццё магу праліць.Мы на смерць як адзін за цябе гатовы.Мы гатовы грызці ваўчынай гурмой.I кавыль схіляць пераможным ровамПерад тым, як кінуцца з дзідаю ў бой.I над строем тваіх абаронцаў суровых,Над клінкамі, што п'юць гарачую кроў,Будзеш ты лунацьНа харугвах пунсовых.Залатое святло!Прамаці любоў!Чуеш — падковам час звiнець.Разышлiся — ад пошчаку поле звiнiць.Клінокямуі клінокмне.Два падзенні,два сiрыя ў полi канi.I не плач, не магу ў вачах тваiх сiнiхБачыць слёз.Даруй.З жыцця адпусці.За цябе так лёгка, так лёгка гiнуць.Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці.З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхамДа грудзей прынікнуць і замаўчаць.Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха,Што цалую лязо чужога мяча.Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі:Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень,Што цябе ні бог,ні д'ябал,нi людзiБольш це змогуць вырваць з маіх грудзей.VI. MISERECORDIA [Меч, якім дабівалі параненых. ]Стогне поле нясцерпна, няспынна,Гасяць стогны крылом крумкачы.Маці шукае забітага сына:Чорны цень на захадзе алым,Чорны дзень уначы.Поле вячэрняе, поле сырое.Плач плыве, як туман па вадзе.Маці плачуць і над героямі,Героі таксама пілі з грудзей.Яны ж хлапчаняты, няхай з бародамі,Яны ў калысцы плывуць пад гачком.Што ж ты, калыска, такая свабодная?Што ж зарасла ты травой-кавылём?'Ой, да нары мышка,Да нары,Да сваёй залатойКаморы.Ў мышкі пад падлогайДзеткі спяць,Хвосцікі толькіЗ калысак вiсяць'.Што ж, мышанятка маё, нерухомае,Што ж ты не можаш узняць галавы?Дзецi, дзецi, з якое стромы,З якiх вяршынь абарвалiся вы?Ляжаць, раскiнуўшы рукi белыя,Клiч iх не клiч, завi не завi.Ляжаць пасечаныя, пастрэленыяЗ-за нейкай сваёй, невядомай любві.Хоць бы пабачыць дзявочыя рукi,З якiх яны выпiлi чашу сваю,З-за якiх з усмешкаю йшлi на мукiI шукалi, як шчасця, смерцi ў баю.Iх не пабачыш.Іх вочы сініяХаладней сiбiрскiх спакойных зiм.Той, хто не быў у жыццi з маiм сынам,Ў смерцi таксама не будзе з iм.Мы — мацi, i мы ад тугi згараем;Але нават у смутку ўсё зноў i зноўМы на жыццё вас благаслаўляем,Бо вы забiлi нашых сыноў.Таму, што лепей вісець на нажы,Кахаць,Праклінаць.За каханне багоў,Чым век пражыць,І дзяцей нажыць,І не дажыць да кахання свайго.Маці, ты памылілася знову:Ў час, калі ты пакінеш мяне,Прыйдзе яна і вачыма суровыміЎ самае сэрца мне загляне.Пабачыць, што ў полі, крывёю палітым,На якім заклалі мы нашу вясну,Я адзін ляжу недабіты.I гора забітых адзін цягну.