Ўстаюць з уздыхам змятыя травы. Яны рыхтуюць сябе для жывых. Чаму я павiнен, палегшы са славай, Слухаць адзiн уздыхi травы? Месяца сяйва ружовае, соннае. — Гэта вы? Я чую. Вы — спеў зямлі. — Я прыйшла. Вы шалёны, Зусім шалёны, Вы двойчы жыццё за мяне аддалi. Нашто свае песнi, iх ласку i сiлу, Iх сталь i шоўк аддалi на здзек? Нашто вы сябе дарэмна забілі? — Нашто? Вы забылі: Я чалавек. Раб прыроды сваёй. Уладар прыроды. Зямная персць. I сонца зямлі. Вы былi разумнейшай заўсёды, Але я кахаў, і тыдні, як годы, Над маёй галавою маршам прайшлі, I абвяваў мяне пекла вецер, I сэрца маё палала свячой, I столькі я зразумеў на свеце, Што сталі вы неразумным дзяўчом. Слухай: Закону гэтага сілу Не заб'юць ні агонь, ні час, Ні мячы: Мужчына павінен гінуць за мілых, Іначай не будзе Жанчын і мужчын. Не будзе пяшчоты, Адвагі дзікай, Стане зямля, Як сіта, пустой, Справы вялікай, Песні вялікай, Смерці вялікай Не будзе на ёй. Зроблена ўсё Яшчэ напрадвесні, Сказана слова для ўсёй зямлі, Зроблены справы, Скончаны песні. Мортусы да мяне падышлі Чалавечней дабіць. I ў масках чорных Чакаюць, на што ты асудзiш мяне: Пальцы ўгору — жыццё падорыш, Пальцы ўніз — падорыш канец. Жыць? Вышываць санеты на пяльцах? Чакаць, каб агонь з гадамі згас? Ну! Апусцi свае тонкiя пальцы. Кожны сам выбiрае свой час. Узрадуй апошнiм мяне падарункам, Грудзi мае прабi i знявеч, Сэрца маё абпалi пацалункам, Miserecordia Літасці меч. VII REQUIEM Знiчка ўпала — памёр чалавек, Камень свой катаржны знёс пад гару. Вечны спакой i святло павек Сыну свайму, зямля, падаруй. Не баяўся ён спяваць i любiць, Жыццё ў няроўнай палiў барацьбе, Быў такiм, якiм трэба быць, Калi завуць чалавекам цябе. Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат, Другам адданым для добрых сяброў. Страшным для ворага, як набат, Лiтасцi богам — для бедных звяроў. Што яму смерць i што яму змрок? Смерцi няма для людзей на зямлi. Марш жалезны. Чыгунны крок. Тысячы. ног за лафетам пайшлi. Сонца ўстае над новай зямлёй, Выбух апошнюю рушыць турму… Вечнае шчасце любай маёй. Вечны requiem сэрцу майму.

Р а з д з е л XVII

Раніцай яны былі з пахмелу.

Андрэю гэта было тым горш, што ён апошнія месяцы дрэнна спаў. Ён нават еў дрэнна ў тыя дні, калі не бачыў яе. Ік марфініст без морфію. Дзень праходзіў у напружаных думках аб ёй, ва ўпартай, але часта бясплоднай працы, у бязмэтных бадзяннях па горадзе. А вечарам чалавек клаўся ў ложак і гадзін да чатырох не мог спаць. Ліхаманкавыя думкі, уяўленні, часам нейкая блытаная сувязь слоў, знешне стройныя сказы, якія нічога не азначаюць. Потым — цяжкі сон, у якім ён ні разу не бачыў яе. А потым, гадзін у сем, быццам шокавы ўдар, калі прачынаешся, седзячы на ложку. Тое самае было і сёння.

I ўсё ж Андрэй не мог утрымацца ад усмешкі, калі зайшоў у пакой Яніса. У латыша быў, відаць,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату