раз-настайнага нарабаванага тролямі смецця (ад медных гузікаў да гаршчкоў, паўнюткіх залатымі манетамі, якія стаялі ў кутку). На сценах вісела шмат вопраткі (надта малой для троляў — баюся, належала яна ахвярам) і некалькі мячоў рознага кшалту, памераў і формы. Асабліва вабілі два: з цудоўнымі, вельмі добра вырабленымі похвамі і абсаджанымі каштоўнымі каменнямі цэўямі.
Гэндальф і Торьш узялі па адным, а Більба ўзяў нож у скураных похвах. Для троля гэта быў маленечкі сцізорык, а для хобіта — амаль што кароткі меч.
— Выглядаюць на добрыя клінкі, — сказаў чараўнік, выцяг-нуўшы меч напалову з похваў і з цікавасцю на яго паглядаючы, — бо яны зробленыя не трольскімі, не чалавечымі кавалямі гэтых мясцін і часоў. Калі здолеем прачытаць руны на іх, даведаемся больш.
— Пойдзем ад гэтага жудаснага паху, — сказаў Філі.
Так што яны вынеслі гаршчкі з золатам і ежу, якая здавалася некранутай і прыдатнай для спажывання, і адну бочку элю, яшчэ паўнюткую. Яны ўжо адчувалі, што час снедання надышоў, згаладаліся, і насоў ад трольскай ежы вараціць не сталі. Уласнай правізіі заставалася ўсяго нічога. А зараз яны мелі хлеб і сыр, і процьму элю, і ялавічыну, каб падсмажыць на вуголлі.
Пасля ж паклаліся спаць, таму што ўночы, зразумела, было не да сну, і больш як да паўдня не рабілі нічога. Потым прывялі поні, адвезлі золата і добра схавалі яго непадалёк ад шляху каля ракі, яшчэ і пачараваўшы над сховішчам на выпадак, калі з'явіцца магчымасць сюды вярнуцца. Калі ўсё было зроблена, яны паселі на поні і патрусілі па дарозе на Ўсход.
— Ці можна мне спытаць, куды вы падзеліся? — спытаў Торын Гэндальфа, які ехаў побач.
— Хацеў паглядзець наперад, — адказаў чараўнік.
— А чаму вярнуліся, ды якраз у патрэбны час?
— Захацеў азірнуцца назад.
— Менавіта так! — сказаў Торын — Але ж ці можна растлумачыць больш падрабязна?
— Я паехаў разведаць нам дарогу. Хутка яна зробіцца цяжкай і небяспечнай. Таксама я турбаваўся наконт нашага малога запасу ежы. Далёка я яшчэ не ад'ехаў, калі сустрэў парачку сваіх сяброў з Раздолу.
— Дзе гэта? — спытаў Більба.
— Не перашкаджай! — сказаў Гэндальф. — Сам будзеш там праз некалькі дзён, калі пашанцуе, і даведаешся. Як я казаў, я сустрэў двох з Элрандава народу. Яны шмат што паведамілі пра троляў. Яны мне распавялі, што трое троляў спусціліся з гор і абжыліся ў лесе непадалёк ад дарогі, распужалі ўсіх з наваколля ды палююць на падарожнікаў. Адразу ж я адчуў, што мне трэба вярнуцца. Паглядзеўшы назад, заўважыў агонь між дрэваў і рушыў да яго. Вось, цяпер ты ведаеш. I, калі ласка, наступным разам будзьце больш асцярожнымі, а тое мы так нікуды не патрапім.
— Дзякуй вам! — сказаў Торын.
Частка 3
КАРОТКІ АДПАЧЫНАК
Дгэты дзень (і другі, і наступны за ім) песень яны не спявалі і гісторый не распавядалі, хаця надвор'е і палепшылася. Ад-чувапася, што небяспека непадалёк і пагражае адусюль. Начавалі яны пад зорным небам, і поні іх мелі больш ежы, чым яны самі. Травы было шмат, а прыпасаў у торбах і скрынях — не надта, нават з тым, што яны здабылі ў троляў. Аднойчы раніцою яны перайшлі ўброд раку ў мелкім месцы, поўным камянёў і пены. Другі бераг быў стромы і слізкі. Калі яны дабраліся да верху, то раптам убачылі вялікія горы — вельмі блізка. Здавалася, да найбліжэйшых падножжаў усяго дзень лёгкага шпацыру. Выглядалі горы змрочна і вусцішна, хаця там-сям зіхацелі бліскаўкі сонечнага святла на іх рудых баках і за адгор'ямі ззялі снегавыя вяршыні.
— Гэта і ёсць — Гара? — спытаў Більба ціха, падняўшы на горы круглыя вочы. Ён ніколі дагэтуль не бачыў
— Ды не! — сказаў Балін. — Гэта толькі пачатак Туманных гор, нам трэба будзе пераваліць цераз іх, ці перайсці, ці абысці як-небудзь. А за імі Дзіказем'е, і адтуль яшчэ ехаць ды ехаць да Самотнай Гары на Ўсходзе, дзе Драк ляжыць на нашых скарбах.
— Ого! — выгукнуў Більба і ў гэты момант адчуўся такім стомленым, якім нават і прыпомніць сябе не мог. Ён зноў уявіў сваю мяккую, утульную фатэлю перад агменем ва ўлюбёным пакоі ў сваёй хобітавай нары і ўзгадаў, як спявае на пліце чайнік. Не ў апошні раз!
Зараз правадыром быў Гэндальф.
— Нам нельга прапусціць шлях, інакш з намі здарыцца што-небудзь кепскае, — сказаў ён. — Па- першае, ежы зусім не заста-лося, па-другое, адпачыць трэба ў бяспецы, — і проста неабход-на знайсці адпаведную сцежку цераз Туманныя горы, іначай заблукаем, і давядзецца вяртацца і пачынаць зноў (калі яшчэ здолеем вярнуцца).
Гномы спыталі яго, куды ён зараз накіраваўся, і чараўнік адказаў: «Мы падышлі да самага краю Дзіказем'я, як некаторыя з вас, напэўна, ведаюць. Дзесьці наперадзе знаходзіцца таямнічая цудоўная даліна Рывендэл, дзе Элранд гаспадарыць у Апошнім Прытулку. Я адправіў ліст з сябрамі, так што нас чакаюць.
Прагучала гэта добра і супакойліва. Але ж туды кампанія яшчэ не дабралася, і было не так лёгка, як прагучала, знайсці Апошні Прытулак на захад ад гор. Вакол не было ані дрэў, ані пагоркаў, ані далін, адно толькі роўны схіл разаслаўся перад імі — і аж да самых гор запустэчаная зямля колеру верасу і старых камянёў, з плямамі і блішчынкамі зеляніны там, дзе, напэўна, была вада.
Раніца прайшла, прайшоў поўдзень, але ж на маўклівай раўніне ніякіх адзнакаў жытла бачна не было. Яны пачалі турбавацца, бо зразумелі: Апошні Прытулак можа быць у лю-бым месцы паміж імі і гарамі. Трапляліся насустрач нечаканыя даліны, вузкія, са схіламі-адхонамі, адкрываліся раптам перад самым носам, і яны бачылі ўнізе дрэвы ды імклівую ваду на самым дне. Сустракаліся расколіны, якія можна было нават пераскочыць, аднак жа вельмі глыбокія, з вадаспадамі. Былі і цьмяныя глыбокія лагчыны, якія немажліва было пераскочыць, ані прайсці праз іх. Страчаліся і балоты, некаторыя з іх — на выгляд прыгожанькія зялёненькія лужкі з пярэстымі кветкамі, але ж гружаны поні, які падышоў бы да іх, назад ужо не вярнуўся б.
I на самай справе, да гор было значна далей, чым можна было сабе ўявіць. Більба быў моцна ўражаны. Адзіная сцежка была адзначаная бялюткімі камянямі, часам зусім маленькімі і напалову зарослымі мохам ці верасам. Ісці ўздоўж такой сцежкі сталася справай надта маруднай, нават з правадырствам Гэндальфа, які, здаецца, шлях ведаў добра.
Яго галава з барадою матляліся туды і сюды, калі ён выглядаў камяні. Кампанія ехала за ім, але ж да канца пошукаў было яшчэ шмат, калі пачало цямнець. Ужо і час вячэры хутка павінен быў надысці — і, напэўна, прайсці, як і час абеду. Вакол лёталі матылі. Святло змеркла, бо месяц яшчэ не ўзышоў. Більбаў поні пачаў спатыкацца аб камяні і карані. Кампанія пад'ехала да краю адхону так нечакана, што Гэндальфаў конь ледзь не саслізнуў уніз.
— Нарэшце, знайшлі! — паклікаў Гэндальф, і астатнія падышлі да яго, каб зірнуць уніз.
Далёка ўнізе яны ўбачьші даліну. Пачулі шум вады ў камянях на дне, адчулі пах дрэваў, і на краі даліны, за рашй, убачылі агні.
Більба ніколі не забываўся, як яны, слізгаючы ды коўзаючыся ў прыцемках, спускаліся па зігзагу сцежкі ў запаведную даліну Рывендэл. Пакуль спускаліся, паветра цяплела і сасновы пах навяваў дрымоту, так што хобіт раз-пораз дзяўбаў носам і ледзь не звальваўся з поні ці біўся носам аб яго шыю. Настрой кампаніі відавочна паляпшаўся з кожнай хвілінай спуску. Сосны змяніліся на бярозы і дубы, прыцемкі зрабіліся ўтульнымі. Зеляніна травы амаль што згубілася ў цемры, калі, у рэшце рэшт, яны выехалі на адкрытую паляну непадалёк ад берага ракі.
«Хм-м, тут пахне эльфамі», — падумаў Більба, паглядзеўшы на зоркі. Тыя ззялі зыркім блакітным полымем. I якраз пачуўся спеў — як выбух смеху ў дрэвах: