Гэй! Што ж вы робіце? Куды імкнецеся? Поні стаміліся! Ледзь у раку не ўваліліся! Ха! Тра-ла-ла! Ну і справа пайшла! Гэй! Што шукаеце? Дзе вы блукаеце? Печыва смажыцца, Здоба румяніцца! Ха! Тра-ла-ла! Гайда да стала! Гэй! Куды пойдзеце? Парастрасецеся! Паразгубіліся — Не сабярэцеся! Хлопцы! Пабачце! Хобіт і гномы — Усе нам знаёмыя У госці да нас — ха-ха! Гэй! Застаецеся? Ці разбрыдзецеся? Конь спатыкаецца, Ноч пачынаецца, Ісці ўжо дарэмна, Застацца — прыемна, Гайда да стала, Сядзі да святла, Слухай ды пей! Гэй!

Так эльфы смяяліся і спявалі, я ведаю — вам такія песенькі падаліся яўнай бязглуздзіцай. А ім усё роўна, скажу вам, яны б яшчэ больш смяяліся, калі б вы сказалі ім пра бязглуздзіцу. Эльфы, што зробіш… Хутка, як цемра згусцілася, Більба заўважыў іх. Ён любіў эльфаў, хоць і нячаста сустракаў і крыху іх пабойваўся. Гномы з эльфамі ўжываюцца дрэнна. Нават добрыя і сумленныя гномы (накшталт Торына і яго сяброў) лічаць эльфаў дурнаватымі (што не надта разумна) ці злуюцца на іх. Бо некаторыя эльфы любяць пакпіць з гномаў ды пацвяліць з іх, найбольш — з іхніх бародаў.

— Добра-добра! — сказаў нехта. — Вы толькі гляньце! Хобіт Більба верхам на поні, даражэнькі мой! Ці не цудоўна?

— Найбольш і непараўнальна дзівосна!

Потым зазвінела яшчэ адна песня, настолькі ж бязглуз-дзенькая, як і тая, якую я запісаў. Нарэшце нейкі высокі малады хлапец выйшаў з-за дрэў і пакланіўся Гэндальфу ды Торыну.

— Запрашаем у нашу даліну! — сказаў ён.

— Дзякуй! — сказаў Торын крыху буркатліва, а Гэндальф ужо паспеў саскочыць з каня і весела балбатаў з эльфамі.

— Вы трохі збіліся са шляху, — сказаў эльф. — Зразумела, у вьшадку, калі кіраваліся да адзінай у гэтых краях пераправы цераз раку і да Апошняга Прытулку. Мы вас правядзем, але ж лепей ісці пехатою, пакуль не дойдзем да моста. Жадаеце крыху застацца з намі і паспяваць альбо пойдзем зараз? У нас вячора гатуецца на вогнішчах, я адсюдь магу пачуць водар.

Хоць і стомлены, Більба з ахвотай застаўся б. Эльфійскія спевы пад чэрвеньскімі зорамі — калі вас такія рэчы не пакі-даюць абыякавымі — далібог прапускаць не варта. Ды ён меў намер і паразмаўляць крыху з эльфамі, якія ведалі яго імя і шмат іншага пра яго, хоць ён іх ніколі раней не бачыў. Ён лічыў, што іх меркаванні пра падарожжа маглі б быць цікавымі. Эльфы ведаюць шмат, навіны да іх далятаюць сапраўды дзівосным чынам, і пра тое, што здараецца ў навакольных краінах, яны даведваюцца хутчэй, чым вада струменіцца.

Але ж гномы імкнуліся на вячэру як мага хутчэй, і што ім тыя спевы? Пайшлі далей, ведучы за сабою поні, пакуль не вый-шлі на добрую сцежку і, нарэшце, да самай ракі. Цякла яна хутка і шумна, як звычайна горныя рэкі летнім вечарам, калі сонца ўвесь дзень ззяла над леднікамі. На другі бераг вёў толькі вузкі каменны масток без парэнчаў, такі вузкі, што поні ледзь праходзілі па ім. Праз яго гномы і хобіт змушаныя былі ісці асцярожна, адзін за адным, ведучы поні пад аброць. Эльфы прынеслі да берага яркія ліхтары і весела спявалі, пакуль кампанія пера-праўлялася.

— Гэй, бацька, бараду ў пену не абмачы! — крычалі яны Торыну, які перапаўзаў мост амаль на каленках. — Навошта яе паліваць, яна ўжо і так вырасла доўгая!

— Прыгаедзьце, каб Більба ўсе кексы не з'еў, — ён і так надта тоўсты, каб пралезці ў замковую шчыліну!

— Ціха, ціха, добры народ! I добрай вам ночы, — сказаў Гэндальф, які ішоў апошнім. — Вушы ёсць і ў далін, а ў некаторых эльфаў языкі надта ўжо развясёлыя. Дабранач!

I так нарэшце дабраліся яны да Апошняга Прытулку і знайшлі дзверы шырока адчыненымі.

Дзіўная рэч: калі ўсё ідзе добра, і час цячэ спрыяльна і прыемна, распавядаць амаль няма пра што, і слухаць няма чаго. А калі здараецца дрэннае ды благое, і нават жудаснае, расповед атрымліваецца цікавы і баіць можна бясконца. Кампанія за-ставалася ў Прытулку доўгі час, самае меншае, чатырнаццаць дзён, і з'язджаць ніхто не жадаў. Більба з задавальненнем застаўся б тут назаўсёды — калі б і была магчымасць проста так, па адзіным жаданні, перанесціся назад, да сваёй нары. Аднак жа расказаць пра іх гасцяванне бадай няма чаго.

Гаспадар Прытулку быў даўні сябра эльфаў — адзін з тых людзей, чые бацькі трапілі ў старажытную калатню яшчэ да пачатку Гісторыі, у войны паміж злымі гоблінамі, эльфамі і першымі людзьмі Поўначы. У дні нашага апавядання яшчэ жылі людзі, сярод чыіх продкаў былі і эльфы, і героі з людзей Поўначы, а гаспадар Прытулку Элранд быў іх правадыром.

Элранд меў твар высакародны і светлы, як належыць эль-фійскаму ўладару, быў моцны, як сталы ваяр, мудры, як чараўнік, паважаны, як гаомавы кароль, і добры, як мяккае лета. Пра яго складзена мноства легендаў, а прысутнічае ён у незлічонай іх коль-касці. Але ж яго месца ў Більбавай прыгодзе невялікае, хоць і значнае — пабачыце самі, калі дабярэцеся да канца. Дом яго быў найлепшым месцам, калі вы хацелі пад'есці ці паспаць, паслухаць і самому што распавесці, ці праспявадь і пачуць спевы, або проста сядзець і разважаць — ці ўсё разам, прыемна на зайдрасць.

Жадаў бы я мець час, каб распавесці вам хоць малую частку тых апавяданняў ці адну-дзве песні, што можна было там пачуць. Уся кампанія (разам з поні) добра адпачыла і адчувала сябе ўзмоц-нелай цягам некалькіх першых дзён. Вопратку іх вымылі і за-цыравалі, сінякі сышлі, а надзеі і сілы — аднавіліся. Мяхі іх на-поўніліся свежай правізіяй, лёгкай, але спажыўнай — каб добра ішлося праз горныя перавалы. Да планаў дадаліся добрыя парады. Так прайшоў час, і раніцою пасля тае начы ў пачатку апошняга тыдня чэрвеня, калі святкуюць сярэдзіну лета, падрыхтаваліся выправіцца далей.

Элранд пра руны ведаў усё. Напярэдадні ён паглядзеў на мячы, якія яны здабылі ў тролевай пячоры, і сказаў: «Мячы гэтыя не трольскага вырабу. Яны старажытныя, вельмі старажытныя мячы Вялікіх Эльфаў Захаду, маёй радні. Зробленыя яны былі ў Гандаліне для змагання з гоблінамі. Напэўна, трапілі яны да

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату