мапе. Знайшоў яе яшчэ наш далёкі продак, Трэйн Стары, але ж зараз яны капалі і часалі, і зрабілі вялікія залі і яшчэ большыя майстэрні (і ў дадатак, як я мяркую, знайшлі досыць золата і каштоўных камянёў таксама). Так ці інакш, яны атрымалі вялікае багацце, і мой дзед зноў зрабіўся Каралём-пад-Гарой і меў вялікую пашану ад людзей, якія жылі на поўдзень ад Гары і паціху распаўсюджваліся, пакуль не падабраліся пад самую Гару. У той час яны пабудавалі ў даліне каля Гары добры горад Дол. Іх каралі звычайна пасылалі па нашых кавалёў, і шчодра ўзнагароджвалі нават найменш умелых. Бацькі прасілі нас узяць іхных сыноў вучнямі і добра плацілі, асабліва правіянтам, пра які мы і не клапаціліся самі. Увогуле, той час быў для нас добры. Самыя бедныя з нас мелі грошы, каб пазычаць і траціць, і вольны час, каб рабіць цудоўныя рэчы проста дзеля свайго задавальнення, не кажучы ўжо пра цудоўныя і чароўныя цацкі, якіх цяпер у цэлым свеце не знайсці. Так залі майго дзеда напоўніліся латамі, і зброяй, і разьбой, і кубкамі, а кірмаш цацак у Доле быў адным з цудаў Поўначы.
— Безумоўна, гэта і прывабіла цмока. Цмокі крадуць золата і каштоўныя камяні, вы ведаеце, і ў людзей, і ў эльфаў, і ў гномаў — наагул, паўсюль, дзе толькі знойдуць, і пільнуюць усё жыццё (фактычна, вечна, калі іх не заб'юць), і ніколі не выкарыстаюць і меднага пярсцёнка. Яны добрай працы не адрозняць ад дрэннай, хоць рынкавы кошт звычайна ведаюць дакладна, а самі сабе не здольныя зрабіць анічога, нават адрамантаваць уласную рас-хлістаную луску. У тыя часы на Поўначы было шмат цмокаў, магчыма, золата стала трапляцца нячаста, гномы ці загінулі, ці збеглі на Поўдзень, і цмокавы разбурэнні і спусташэнні рабіліся ўсё страшнейшыя. Сярод цмокаў быў адзін асабліва хцівы, моцны і зламысны па прозвішчы Драк. Аднойчы ён узняўся ў паветра ды паляцеў на Поўдзень. Першым, што мы чулі, быў гук урагану, што наляцеў з Поўначы, і рыпенне соснаў на схіле Гары. Некаторыя гномы, якім пашанцавала быць знадворку (я таксама быў сярод шчасліўчыкаў — збродлівы быў хлапец, заўсёды шукаў прыгодаў, любіў бадзяжыць па наваколлі, што мне і ўратавала жыццё ў той дзень), з прыстойнай адлегласці пабачылі, як цмок, пыхаючы полымем, сеў на Гару. Потым ён пайшоў уніз па схіле. і калі дасягнуў лесу, усё навокал палала. Гэтым часам ужо ўсе званы білі і ваяры ўзброіліся. Гномы рушылі да брамы, але ж там іх цмок і чакаў. Ніхто не ўратаваўся. Рака закіпела, і Дол ахутаў туман. У тумане цмок напаў на Дол і знішчыў большую частку ваяроў — сумная гісторыя і, на жаль, звычайная для тых часоў. Пасля цмок вярнуўся да Гары, прапоўз у Галоўную Браму і абшукаў залі, калідоры, праходы і тунелі, кладоўкі, майстэрні і пакоі. Калі жывых гномаў не засталося, ён забраў усё іх багацце. Напэўна (такі ўжо ў цмокаў звычай) ён склаў усё ў вялізную кучу дзе-небудзь у самым нізе ды спіць на ім. Пазней ён панадзіўся выпаўзаць па начах з брамы і лётаць да Долу, хапаць людзей для ежы, асабліва дзяўчатаў, пакуль зусім не зруйнаваў Дол, а людзі альбо памерлі, альбо ўцяклі. Што там цяпер робіцца, не ведаю, але ж не думаю, што там нехта жыве — ва ўсялякім разе, бліжэй да Гары, за дальнім берагам Доўгага Возера.
— Тыя з нас, хто застаўся жывы (няшмат), сядзелі, сха-ваўшыся, плакалі, клялі Драка, і нечакана да нас далучыліся мае бацька і дзед з падпаленымі бародамі. Выглядалі яны вельмі змрочна, але ж амаль нічога не расказалі. Калі я спытаў, як яны ўратаваліся, то параілі мне трымаць язык за зубамі і яшчэ — што ў свой час я даведаюся. Мы пайшлі прэч і прымушаныя былі зарабляць на жыццё кавальствам, а часам нават апускаліся да вуглекапання. Але ж мы ніколі не забываліся на нашыя скарбы. I нават цяпер, калі маем тое- сёе на чорны дзень і ўжо не бядуем, — тут Торын пагладзіў залаты ланцуг на шыі, — мы ўсё роўна прагнем вярнуць іх і прынесці сваімі рукамі нашы праклёны Драку — калі здолеем.
— Я часта думаў пра ўратаванне маіх бацькі і дзеда. Цяпер бачу, што ў іх павінен быў быць уласны таемны ход, пра які ведалі толькі яны. Відавочна, яны зрабілі мапу, і я хацеў бы даведацца, як Гэндальф завалодаў ёй, калі яна павінна належаць мне, законнаму спадкаемцу.
— Я не «завалодаў» ёй. Яна была мне дадзеная, — сказаў чараўнік. — Твой дзед Трор быў забіты ў шахтах Морыі, як ты памятаеш, гоблінам Азогам.
— Так, праклён на яго імя! — сказаў Торын.
— А твой бацька Трэйн сышоў дваццаць першага красавіка, у апошні чацвер роўна сто гадоў таму, і больш ты яго не бачыў.
— Так, так, — сказаў Торын.
— Ну якраз твой бацька даў яе мне, каб я перадаў табе. Я проста выбраў адпаведны час і шлях. Так што наўрад ці ты можаш мяне абвінавачваць. Асабліва калі прымеш пад ўвагу ўсе цяжкасці, з якімі мапа мне дасталася. Калі я знайшоў твайго бацьку, ён і ўласнае імя ўспомніць не мог і твайго мне не сказаў. Так што ўвогуле мяне трэба шанаваць і быць мне ўдзячным! Вось, — сказаў ён і працягнуў мапу Торыну.
— Я не зразумеў, — сказаў Торын, і Більба адчуў, што сказаў бы тое ж самае. Дадзенае тлумачэнне неяк зусім нічога не рас-тлумачыла.
— Твой дзед, — сказаў чараўнік павольна і змрочна, — аддаў мапу сыну на захаванне перад тым, як адправіўся ў шахты Морыі. Твой бацька рушыў паспрабаваць шчасця з мапай пасля таго, як быў забіты дзед. Ён меў шмат непрыемных прыгодаў, але ж да Гары так і не дабраўся. Я знайшоў яго ў турме Некраманта. Як ён туды трапіў — не ведаю.
— Што ты там рабіў? — спытаў Торын, здрыгануўшыся, і ўсе гномы здрыгануліся разам з ім.
— Гэта вас не тычыцца. Я шукаў… рэчы, як і звычайна, і надта небяспечная і непрыемная была тая справа. Нават я, Гэндальф, ледзь уратаваўся адтуль. Я спрабаваў выратаваць твайго бацьку, але ж спазніўся. Ён страціў розум і сэнс, нічога ІІо памятаў, акрамя ключа ды мапы.
— Гоблінам Морыі мы адплацілі, — сказаў Торын, — зара^ чарга Некраманта.
— Не трэба глупстваў! Ён — вораг, якога не адолець усім гномам разам, калі б і магчыма было склікаць іх з усіх чатырох канцоў свету. Твой бацька жадаў толькі, каб мапа дайшла да цябе, ты яе прачытаў і выкарыстаў ключ. Цмок ды Гара — больш чым дастатковая праца для цябе!
— Слухайце, слухайце! — сказаў Більба, і выпадкова зрабіў гэта даволі голасна.
— Слухаць што? — спыталі ўсе, хутка павярнуўшыся да яго. I ён быў так усхваляваны, што адказаў: «Слухайце ўсе, што я скажу!»
— Што? — спыталі яны.
— Вось, трэба сказаць, што вы павінны рушыць на Усход, і паглядзець на месцы. У рэшце рэшт, ёсць гэтыя Бакавыя Дзверы, і цмокі павінны калі-небудзь спаць, я б так сказаў. А калі сядзець на ганку пэўны час, дык абавязкова што-небудзь ды прыйдзе ў галаву. I яшчэ, ці не здаецца вам, што для аднае начы мы размаўлялі ўжо даволі доўга, калі вы разумееце, пра што я. Як наконт ложка, каб зранку ў дарогу ды ўсялякае такое? Перад тым, як вы адыдзеце, я б вам згатаваў добры сняданак.
— Перад тым, як
Пасля таго ўсе астатнія таксама замовілі сабе сняданак, не паклапаціўшыся нават «калі ласка» сказаць (што нямала раззлавала Більба), і ўсталі. Хобіту давялося для ўсіх знайсці месца: заняць усе гасцявыя пакоі і зрабіць ложкі на крэслах, каб парассоўваць гасцей, і лёг на свой маленькі ложак, вельмі стомлены і не тое каб надта шчаслівы. Адно ён вырашыў цвёрда: ні ў якім разе раніцою не ўставаць і не гатаваць усім і кожнаму з іх (каб ім было няладна!) сняданак. Хватаўскае ў ім паціху выпетрылася, і ён зусім ужо не быў упэўнены, што зранку рушыць у падарожжа.
Лежачы ў ложку, ён пачуў, як за сценкай, у суседнім пакоі — лепшай гасцявой спальні, Торын напявае сабе пад нос:
Більба заснуў з гэтым увушшу, і меў праз тое вельмі не-прыемныя сны. Прачнуўся ён значна пазней ад першага святла.