Яны ўжо дабраліся да сярэдзіны балацявіны. Вячэрнія прыцемкі і хмызнякі як-колечы прыкрылі іх ад прыцэльнага агню, і тады між грукатаў і візгу імкліва вынырнула з вёскі ракета. «Лажысь!» ? усім, хто мог чуць яго, крыкнуў Жаркоў

і сам стуліўся пад лазовым кустом. Ракета, дымна-агністым следам прарэзаўшы яшчэ святлявае неба, абліла балацявіну яркім дрыготкім святлом, шыпучы і траскочучы, апісала дугу і скіравала ў хмызняк. Стала вельмі відна, на разбітым мінамі доле закруцілася, замільгала дзівосная блытаніна стракатых ценяў. Жаркоў крутнуўся, агледзеўся ? у яе пранізлівым святле зводдаль не бачна было нічога, толькі побач, на другі бок куста, невядома адкуль узяўшыся, ляжала нечая постаць у перакручанай на галаве вушанцы. Не паспеўшы патухнуць у паветры, ракета ўдарылася аб лёд, падскочыла і, пырскаючы, хутка згарэла. Рэшткі яе святла крывавай чырванню адбіліся ў раскрытых вачах байца, распластанага на лёдзе, Жаркоў пазнаў яго і махнуў:

? Давай сюды!

Пасля ракеты стала зусім цёмна. Трасіруючыя чэргі адвярнулі ўбок, баец ускочыў і, прыгінаючыся, сігануў да сяржанта. Гэта быў Рыбчонак.

? Ротнага забіла! ? сказаў ён нейкім незнаёмым Жаркову натужным крыклівым голасам. ? Лейтэнанта забіла!..

? Так. Ціха, маўчы! ? загадаў сяржант, адчуўшы, што ў гэ-тай іх бядзе вось сталася і горшае. ? Памажы вось!

? Забіла! Як ударыла і ўсё! ? голасна гаманіў салдат, азіраючыся наўкола. Сяржант падазрона паглядзеў на яго.

? Ты што, кантужаны?

Рыбчонак няўцямна цепнуў вачыма і махнуў на хмызняк.

? Лейтэнант? Там ляжыць.

Усё азіраючыся некуды ў хмызняк, баец ухапіў леваю рукой хобат, і яны ўдвох скоранька пабеглі, гулка загрукаўшы коламі.

Хмызняк усё паласавалі чэргі, яшчэ ўспыхнула і згарэла

ў небе ракета, за ёй узляцела другая, асвяціўшы ўгары дымную вяроўку ? след першай. «Трах! Трах!» ? грымелі ў балаця-віне выбухі, але, здаецца, байцы ўжо адарваліся ад ворага і вы-ходзілі з-пад яго агню. Ззаду пад звечарэлым небам тулілася ў змроку вёска, захінутая дубцаватым вяршаллем хмызняку.

Жаркоў з Рыбчонкам падкацілі кулямёт да грудка, які невысокай узаранай з восені выспай перамежваў гэтую балацявіну. Ля іх і ззаду ўжо нікога не чутна было, мабыць, яны засталіся апошнія. Лёд тут канчаўся, няроўнай паскай ля берагу датайвалі на сакавіцкім сонцы рэшткі бруднага снегу. Надвячоркам яго падкаляніў мароз, і цяпер ён суха хрумсцеў пад нагамі і пад кулямётнымі коламі, якія прарэзалі ўпоперак яго дзве вузкія каляіны.

? Ты што, бачыў тое? ? крыкнуў Жаркоў у самае вуха салдата.

? Ну, ? сказаў Рыбчонак, зірнуўшы ў абсівераны, яшчэ малады, але ўжо з адзнакамі нялёгка перажытага сяржантаў твар. ? Асколкам. Як дало ? і мазгі вон.

Яны перавалаклі кулямёт цераз снег, далей было ворыва, дзе-нідзе ў барознах цьмяна бялелі няроўныя плямы снегу. Кулямёты ў вёсцы змаўкалі, толькі раз за разам там узляталі ракеты. Шыпучы па-вужачаму, яны згаралі над хмызняком,

і па падсветленаму схілу пагорка невядома ад чаго кідаліся ўбакі даўжэзныя мітуслівыя цені.

2.

Вывалакшы кулямёт на самы грудок, туды, адкуль яны пачыналі гэтую няўдалую атаку, і дзе ўжо можна было схавацца ад варожага агню, Жаркоў апусціў на дол хобат і хрыпата крыкнуў:

? Шостая рота, сюды!

Было ўжо цёмна. На захадзе, убаку ад балацявіны, ярка блішчэла на небе адзінокая зорка, ніжэй ад яе і збоч ціхенька запальвалася на ноч другая. Высокае пагоднае неба яшчэ свіцілася рэшткамі дзённага святла, а хмызняковая балацяві-на ўжо зусім стулілася ў змроку. Заліты вадою і гразёй лёд страціў сваю цукрыстую, у рудых разводах белізну і ледзьве шарэў праз хмызняк.

Рыбчонак адразу выцягся ў доле і маўчаў, адсопваючыся,

а Жаркоў нейкі час у знямозе сядзеў на грудку, чакаў сваіх

і думаў.

Было відавочна, што рота разбіта дашчэнту. Ад тых дзевяноста чалавек, якія тыдзень назад пачыналі наступленне, уранку сёння заставалася дваццаць тры, а цяпер вось хоць бы сабраць палавіну іх. Пэўна, што наступленне выдыхалася, нямецкія сілы пабольшалі, артылерыя паадставала, у мінамётчыкаў не хапала мін. З наскоку цяпер не дужа што возьмеш, тое даказвала апошняя гэта атака. А тут яшчэ пагінулі камандзіры, напаткала вось смерць і лейтэнанта і, відаць, прый-дзецца пакуль камандаваць яму ? апошняму сяржанту ў роце.

Першы з недалёкага хмызняку на грудок вылез Тарасікаў. Жаркоў здалёк яшчэ пазнаў свайго памагатага па кашлі, які не пакідаў байца з самай зімы. Кавылястай хадой слабасільнага падлетка ён прышкандыбаў да камандзіра, усё кашляючы, паставіў ля кулямёта скрынкі з патроннымі стужкамі і пачаў знімаць з-за спіны вінтоўку. Полы яго шыняля, грудзі і рукавы, як і ва ўсіх, былі чорныя ад вады і гразі.

Прыпаўшы да падмерзлай раллі, нейкі час усе трое цяжка натужна дыхалі і маўчалі, не ў стане пераадолець знямогі

і роспачы. З вёскі зноў успырхнулі ў неба дзве ракеты запар ? агністыя вужакі іх святла адбіліся ў хмызняку на лёдзе. Хлоп-цы прыгнуліся, прыпалі да самай раллі ? у маладых, шырока расплюшчаных вачах Тарасікава ўзгарэўся і прапаў затоены пакутны страх.

? Ну, нічога, ? сказаў Жаркоў, каб як-небудзь прыбадзёрыць

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату