і на мо-мант спыніўся, як укопаны.

? Ладна, ? сказаў Жаркоў. ? Я пайду. А вы тут акопвацца.

І не лаяцца: немцы пад носам.

Яны ўдвох пайшлі ў той бок, адкуль з’явіўся пасыльны. Пасыльны (то быў ардынарац замкамбата Сахно) сігаў хутка

і маўкліва, нічога не казаў і не пытаўся ў сяржанта ? як і належала салдату, які прывык быць ля начальства і думаць, што ўсё цікавае і значнае адбываецца толькі там.

Ён вёў доўга. Праз якіх дзвесце метраў ад раллі, сярод рэдкіх маладых елачак на імшарыне пачуліся галасы. Неўза-баве абодва яны прыпыніліся каля вялізнай, пэўна, ад бомбы, варонкі, на дне якой матава паблісквала льдзіна, на ёй, прысеўшы ля свайго начыння, настройвала рацыю Люся. (Мала хто ў батальёне ведаў прозвішча гэтай дзяўчыны, якая дагэтуль служыла ў роце сувязі, а месяц назад, перад лютаўскім наступленнем была пераведзена з рацыяй у гэ-ты батальён.) Камандзір батальёна капітан Васілевіч і яго намеснік па страявой капітан Сахно сядзелі вышэй, паставіўшы ногі ў варонку, і чакалі, калі будзе наладжана сувязь.

Рацыя папісквала ўжо і міргала вочкам індыкатара, а Люся, пакручваючы рэгулятар настройкі, прывычнай скарага-воркай сыпала:

? Мята, Мята, я Ландыш. Як чутна? Даю настройку, даю настройку: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін. Як чутна, я Ландыш, прыём.

? Таварыш капітан, прывёў, ? ціха, каб не перашкодзіць радыстцы, сказаў пасыльны. Камбат павярнуўся на голас, ту-гія рамяні на яго паўшубку ціха рыпнулі і, пад ногі Жаркову слабаю плямкай бліснуў ліхтарык.

? Хто гэта?

? Сяржант Жаркоў, таварыш капітан, ? сказаў Жаркоў. ? Лейтэнант Патапенка забіты.

Настала кароткая паўза, камбат выключыў ліхтарык, капі-тан Сахно вылаяўся, не зважаючы на радыстку, і сігануў да ра-цыі. За грудком над вёскай зноў запалілася ракета, і на неба-схіле задрыжэлі хвалі святла. На кароткі час яе мільготкае далёкае святло паблукала на заклапочаных тварах людзей, цьмяным блікам адбілася ў новай блішчастай касцы Сахно

і знікла за пагоркам.

? Так, Жаркоў, ? памаўчаўшы, сказаў Васілевіч. ? Колькі

ў вас асталося?

? Шэсць чалавек, таварыш капітан. Адзін паранены. У на-гу. Адпраўляць трэба. І кулямёт адзін толькі. Другі яшчэ ўран-ку бомбай разбіла.

? Так… ? няпэўна прамовіў камбат, услухоўваючыся таксама і ў Люсін голас ля рацыі.

? Я Ландыш, я Ландыш, ? хуценька гаварыла ў трубку Люся. ? Будзе гаварыць дваццаць другі, паклічце дваццатага, паклічце дваццатага. Я Ландыш, прыём.

Камбат, пакінуўшы Жаркова, торапка ссунуўся на дно варонкі, паспешна пераняў з Люсіных рук трубку і пачакаў. Жаркоў прысеў побач з салдатам і глядзеў на начальства, адчуваючы, што неўзабаве будзе штось важнае.

? Таварыш дваццаты, таварыш дваццаты… Дакладвае двац-цаць другі Ландыша. Спроба не ўдалася. У Патапенкі вялікія страты. Сам Патапенка забіты. Лукін і Шчасны адышлі. Сустрэў арганізаванае супраціўленне. Прашу сродкаў узмацнення. Сам падавіць не магу. Як зразумелі? Прыём.

Трубка шчоўкнула, камбат слухаў, усе ў яміне застылі

ў змроку і не адрывалі поглядаў ад святлявага акенца ў рацыі. У цьмяных водблісках гэтага святла было відаць, як зацяўся, нахмурыўся паголены камбатаў твар, цвёрды яго падбародак туга ўпёрся ў касматы каўнер паўшубка. Трубка шархацела далёкім голасам камандзіра палка, і на ёй нервова пацёпваў мезены палец камбата.

? Таварыш дваццаты, я не магу... Не маю чым. У Патапенкі пяцёра… У астатніх таксама. На ўскраіне аб’екта буйнакалі-берны кулямёт, пяхота. За вёскай мінамётная батарэя. У мяне па дзесяць агуркоў на ствол. Прашу дапамогі, прашу дапамо-гі. Прыём.

У варонцы насцярожыліся. І Люся, і Сахно, і салдат з Жарковым здагадаліся, што становішча батальёна не аблегчыцца. Відаць, камандзір палка меў нейкае сваё меркаванне, упарціў-ся і не хацеў зважаць на довады камандзіра батальёна.

Урэшце капітан Васілевіч адарваў трубку ад вуха, чамусьці паглядзеў на яе, яшчэ торкнуў да скроні і размашыста ляпнуў аб скрынку рацыі.

? Што ён сказаў? ? запытаў Сахно,

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату