шорхаючы сваёй плашч-палаткай, накінутай на шынель. Камбат узняў заклапочаны твар.

? Загадаў паўтарыць атаку і ўзяць Ручайкі.

Стала вельмі ціха, Сахно, быццам не верачы, цяжка і нерухома паўзіраўся ў камбата, пасля ўстаў і заварушыўся пад плашч-палаткай.

? Чорт бы іх там саміх пабраў, ? выпаліў ён і вылаяўся. ? Самі б сунуліся.

Камбат з хвіліну нешта абдумваў, укленчыўшы на адно калена ля рацыі. Люся падкручвала рэгулятар настройкі і трымала рацыю на прыёме. У начной цемрадзі за ельнікам пыхну-ла раз і другі мільготкае палахлівае зарыва. «Ках, ках», ? даля-целі стрэлы і ўгары цераз балацявіну зноў завізжэлі міны. «Трах! Трах!» ? ірванула неўзабаве ў хмызняковай цемры, але ў варонцы адзін толькі ардынарац азірнуўся на выбухі.

? Пяць чалавек, кажаш, Жаркоў? ? перапытаў капітан і па-глядзеў знізу ўгару на сяржанта.

? Ну, ? ваўкавата выдавіў з сябе Жаркоў.

? Ну вось… Каго імі атакуеш, пяццю чалавекамі? ? невядома ў каго запытаўся камбат. ? Вось што… ? надумаў ён урэшце нейкае рашэнне. ? Дам вам чалавек дзесяць сувязістаў, абознікаў ? што ёсць. Акапацца на вышыні і чакаць. Глядзі, каб у фланг не зайшлі, бо тады ўсяму батальёну ліха будзе.

? Зразумела, ? адказаў Жаркоў і ўстаў. У гэты час Люся загаманіла ў трубку і перадала яе капітану.

? Слухае дваццаць другі… Дваццаць другі слухае, прыём, ? сказаў Васілевіч і шчоўкнуў пераключальнікам прыёму. З паў-хвіліны ён слухаў, а пасля запальчыва і крыўдліва загаманіў:

? Таварыш дваццаты! Не магу! Чым жа я выканаю задачу? Без падрыхтоўкі не магу! Дайце час! Прыём.

Ён трохі паслухаў, а пасля з нейкай зацятай рашучасцю выпаліў у трубку:

? Зразумеў, зразумеў вас: адхілены ад камандавання. Перадаю трубку дваццаць трэцяму.

Сахно буркнуў нешта ад здзіўлення, скрывіў вусны, але хуценька перахапіў трубку і далажыў, што слухае. У варонцы замерлі, насцярожыліся. Люся прыўстала на каленях і, ссунуўшы пад самую шапку тоненькія светлыя броўкі, упілася по-зіркам у квадратны твар намесніка камандзіра батальёна. Сахно тым часам дастаў з палявой сумкі карту, аднае рукой няспрытна разгарнуў яе і паўзіраўся ў аднае месца, трымаючы яе пад цьмяным святлом рацыі. Камбат устаў у рост і, віда-вочна нервуючыся, палез у кішэню за куравам.

Размова ў Сахно неўзабаве скончылася. Замкамбат далажыў, што зразумеў, кінуў: «Ёсць! Ёсць, таварыш дваццаты, ёсць» ? і таксама ўстаў у варонцы, шоргаючы плашч-палат-кай.

? Дакамандаваліся, ? плюнуў убок камбат. ? А ты што думаеш?

? Што ж падумаеш, калі загадана. Трэба атакаваць, ? змрочна сказаў Сахно, зашпільваючы пад палаткай сумку. ? Вайна не фунт ізюму.

? Цябе прызначыў?

? Так, ? ваўкавата, без ранейшай шчырасці адказаў Сахно

і гучным, сваім заўсягдашнім камандзірскім тонам аб’явіў

у цемру:

? Падрыхтавацца да атакі. Ты, сяржант з шостай роты…

як тваё прозвішча?

? Сяржант Жаркоў, ? падказаў кулямётчык.

? Жаркоў? Камандую батальёнам я. Слухай задачу. Атрымаеш сувязістаў, яшчэ сапёраў дам, колькі будзе, ездавых,

і атакуеш гэтыя праклятыя Ручайкі. Цераз балота. Чацвёртая і пятая роты ? ад лесу. Сігнал атакі ? чырвоная ракета. Гатоў-насць праз гадзіну. Зразумеў?

? Зразумеў, таварыш капітан.

? Шагам марш, ? уладарна распарадзіўся новы камбат. ? Цярэшкін, камандзіраў чацвёртай і пятай рот ка мне. Міна-мётчыка таксама. Жыва!

3.

Застаўшыся ў варонцы ўтраіх, яны нейкі час нялёгка і на-сцярожана маўчалі. Люся выключыла рацыю і развінчвала ан-тэну, Сахно моўчкі і зацята стаяў у дне на льдзіне, Васілевіч адышоўся ўбок і сеў на краі варонкі.

Наўкола ляжаў чорны начны абшар. У небе высыпалі зор-кі, з-за зубчатых

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату