і яму верылі, а ён давяраў. І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна. Вядома, нумар застанецца, прыйдуць і людзі ? і камандзіры, і салдаты, батальён адновіцца, але калі ён, ка-пітан Васілевіч уцалее, дык гэта ўжо будзе чужы, не яго, а ін-шы батальён. Таго ж, які ён скалочваў, як кажуць у войску, і па-любіў за стойкасць пад Ржэвам і ўпарты гераізм пад Дзямян-скам, ? таго ўжо не будзе ніколі.
Яшчэ Васілевіч быў упэўнены, што калі б Сахно дзейнічаў, як і ён, і праявіў бы настойлівасць у адносінах да камандзіра палка, дык той бы ўрэшце ўступіў. Але Сахно неяк дзіўна
і раптоўна перамяніўся, заўпарціўся, відаць, нейкія іншыя,
не зразумелыя Васілевічу намеры з’явіліся ў галаве яго былога намесніка.
Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «ках-ках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі. Тым часам
у небе зноў пыхнула і зноў завірашчэла ўгары. Васілевіч стры-вожана паглядзеў у бок вёскі, Сахно неахвотна прысеў
у варонцы. Адна Люся не кранулася з месца.
У гэты раз выбухі ірванулі ў тым месцы, дзе збіралася шос-тая рота.
? Каб не накрылі хоць, ? заклапочана сказаў Васілевіч, услухоўваючыся ў ноч. ? Заўважылі, мабыць. Яно і канешне: без камандзіра…
Але некалькі хвілін было ціха, пэўна, немцы проста трыво-жылі агнём. Тады Васілевіч, ачнуўшыся ад сваіх думак-кло-патаў, устаў, ускочыў у варонку і стаў побач з Сахно.
? Слухай, Сахно! Ты разумееш, што будзе заўтра, калі атака зноў праваліцца? Батальён прабегае ноч і, вядома, не акапаецца? А калі заўтра контратака?
Аднак на Сахно і гэта не падзейнічала, ён бокам павярнуўся да свайго былога начальніка і з хвіліну маўчаў.
? Атака не захлібнецца, ? пасля не дужа ўпэўнена аб’явіў ён. ? Накручу хваста ротным ? будуць старацца. А то ліберальнічалі з імі.
? Хто гэта ліберальнічаў?
? Дык было, ? ухіліўся ад адказу капітан. Васілевіч нахмурыўся і засунуў рукі ў кішэні.
? Ты што маеш на ўвазе?
? А тое, што вы ўсё імкнецеся па-добраму, усё каб лады.
А гэтыя лады да ладу не прывядуць. Ось што!
Люся, якая, здавалася, драмала дагэтуль, абыякавая да ўся-го, раптам ускочыла ад свае рацыі.
? А што ж, так як вы з усімі мацюгом ды мацюгом! На ма-цюгах, як на біцюгах, хочаце да Берліна даехаць?
Сахно павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе.
? А ў вас хто пытае, малодшы сяржант?
? Камбат мае рацыю, ? кінула Люся. ? А вы не дужа зарывайцеся, хоць і да батальёна дарваліся.
? Маўчаць! ? прыкрыкнуў Сахно. ? Я вас умомант выганю адсюль. Ураз у штаб палка пойдзеце!
? Хоць зараз! ? выпаліла Люся.
? Люся, маўчыце, ? строга сказаў Васілевіч і пасля паўзы холадна вытлумачыў Сахно:
? Вось што, капітан Сахно! Майце на ўвазе, калі вы загу-біце батальён, ні намеснікам, ні камбатам вам болей не быць. Камандзір палка вас сам пад трыбунал аддасць.
Сахно крутнуўся да Васілевіча, але не паспеў адказаць ? зу-сім побач пачуліся крокі і ў цемры паказаліся чорныя постаці камандзіраў рот. Звяртаючыся да Васілевіча, яны паціху дала-жылі аб прыходзе, але былы камбат ад узрушання і нечаканае злосці на ўпартую дурасць Сахно не слухаў таго. Толькі зразумеўшы, што афіцэры звяртаюцца да яго, ён раптам упалым голасам кінуў:
? Дакладвайце капітану Сахно. Ён камандуе батальёнам.
Пасля Васілевіч вылез з варонкі, адышоўся на тры крокі, каб не замінаць людзям, якім ён быў ужо не
