верхавін хвойнікаў вылезла на небасхіл сцёр-тая палавінка месяца. Падмарожвала. Над хмызняком за пагоркам, недзе далёка на фланзе, міргалі, затухалі і зноў мірга-лі нябачныя адсюль ракеты, і шырокія размашыстыя водсветы гулялі ў небе. З вёскі ? тых самых злашчасных Ручайкоў, якія не мог узяць батальён, ? выпырхнула ў неба чарада тра-сіруючых куль, данеслася прыглушанае «тр-р-р-р-р-р-р-р».
Капітаны, зацяўшыся адзін на аднаго, маўчалі. Нешта раптоўна і нечакана здарылася між імі ? нядаўнім камбатам і ягоным намеснікам, ? яно нябачнаю сілай адразу раз’яднала гэтых нядаўна яшчэ, здавалася, блізкіх людзей. Недамоўленае і, можа, недадуманае тое адчувалі абое, але яны па-рознаму адносіліся да яго і таму маўчалі. Капітан Васілевіч, трохі пакрыў-джаны і збянтэжаны тым, што адбылося, не ведаў, як лепей паставіцца да Сахно, каб выклікаць яго шчырасць, без якой яны ніколі б не маглі дамовіцца.
? Слухай, ты не спяшайся, ? знарок супакоена сказаў Васілевіч. ? Пад ранак, можа, артылерыя падыдзе, тады лягчэй будзе.
? А загад? ? зашархатаў палаткай Сахно. ? Загадана ж да ран-ка ўзяць.
? І думаеш возьмеш?
Сахно незадаволена патупаў на месцы, паварушыўся і, не адказаўшы, сеў на схіле варонкі па другі бок ад Васілевіча. Былы камбат з нейкім здзіўленнем паглядзеў у змроку
на яго. Здалося капітану, што ягоны нядаўні намеснік неяк наўмысна адасобліваўся ад яго, замыкаўся і нешта таіў у сабе ад усіх. Такая няшчырасць не сказаць, каб была нечаканай
у гэтым чалавеку (Васілевіч і раней прыкмячаў нешта затоена-уласнае ў Сахно, у стаўленні яго да іншых людзей ? і падначаленых, і начальнікаў), але пакуль Васілевіч быў камандзірам батальёна, а ён ? ягоным падначаленым, здавалася, усё між імі было добра. Праўда, цяпер вось становішча змянілася, мусіць, з ім змяніліся і іх узаемаадносіны. «Ось ты які!» ? падумаў пры сабе капітан. Але тая новая рыса ў характары Сахно болей здзіўляла, чым непакоіла Васілевіча. Куды болей важна было, як дамагчыся, каб не трапіць з батальёнам
у яшчэ горшую бяду з гэтай скараспешнай атакай.
? Слухай, звяжыся яшчэ раз і растлумач яму, ? настойваў Васілевіч, маючы на ўвазе камандзіра палка. ? Інакш загубіце батальён.
Люся, учуўшы гэта, перастала збіраць сваё начынне і запы-тальна зірнула на Васілевіча.
? Дык што, выклікаць?
? Няма чаго выклікаць! ? з прыкрасцю азваўся Сахно, дачы тым зразумець радыстцы, што гаспадар рацыі ўжо ён, а не Ва-сілевіч. ? Прасіць яшчэ, угаворваць… Не дзеўкі! Загадана ? атакуем.
Ён нервова ўскочыў і зноў затупаў ботамі ў дне варонкі. Люся ж яшчэ перапытала Васілевіча:
? Уключыць, таварыш камбат?
? Я ўжо не камбат, ? сумна ўсміхнуўся ў цемры капітан. ? Пытайце вун капітана Сахно.
? Згортвайце рацыю, малодшы сяржант! ? афіцыйна загадаў Сахно. Люся без асаблівай увагі на яго словы, сваім чынам, не спяшаючыся, пачала збіраць антэну, шнуры, упакавала скрынку і паставіла яе на край ільдзіны, а сама скорчылася побач, наставіўшы каўнер кажушка і зябка захінуўшы калені.
Капітан Васілевіч кусаў у цемрадзі вусны і думаў, што калі ён не прадпрыме нечага найважнейшага, то быць заўтра самаму благому, што можа здарыцца на вайне ? іх напаткае разгром. Немцы паспелі ўжо арганізаваць супраціўленне, батальён выдыхся за тыдзень наступлення па гразі і балотах, тылы адсталі, артылерыя таксама, ? вядома, што сходу аргані-заванай абароны ім не прабіць, тым больш, што і прабіваць ужо няма чым. Ён думаў, што калі б спакойна давесці ўсё гэта да камандзіра палка і прымусіць яго ўнікнуць у становішча батальёна, ён бы зразумеў і да часу адмяніў бы атаку. Камандзір палка быў упарты і наравісты чалавек, ззаду яму ўсё здавалася, што батальёнам не хапае ініцыятывы, што камандзіраў трэба прымушаць, прыкрыкваць на іх і што, калі добра паднаціснуць, дык можна дабіцца ўсяго, што трэба. Тое, што ён адхіліў Васілевіча ад камандавання, не вельмі турбавала камбата, ён ведаў, што камандзір дывізіі не пагодзіцца на тое, ды і сам камандзір палка адумаецца і праз які дзень-другі зноў верне да яго ўладу. Так ужо было не адзін раз і не толькі з ім.
Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паў-года ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна. Ён ведаў тут характары ўсіх афіцэраў
і ўсіх старых салдат і сяржантаў, якіх, як умеў, вучыў і выхоўваў, і якіх хутка і няўхільна менела за час наступлення. Батальён быў нядрэнны, ротныя падабраліся ўсе смелыя дзелавітыя хлопцы, Васілевіч хоць і не на шмат апярэдзіў іх па га-дах, але быў ім за старэйшага ў добрым сэнсе, яго паважалі