а генеральны дырэктар таго ж банка. Вядома
ж, не абышлося бяз лаянкі, жонка сьпярша апраўдвалася, кля- лася і бажылася, але як ён даў ёй добрага кухталя, са злось-цю прызналася, што так: ёсьць чалавек, мужык, ня тое, што ты – тля. Ня можаш пракарміць сябе, ня толькі жонку з дзі-цём. Тады Ступак усё зразумеў і, правільна ацаніўшы становішча, узяў пінжак і з трэскам грукнуў дзьвярыма. Усё
ж ён ? ня тля, ён чалавек з характарам, да таго ж ? афганец. А калі часам лішняе вып’е, дык цяпер хто ня п’е? Хворы, або каму не даюць. Хто ня мае за што.
Адно праўда, апошнім часам ён ня меў за што выпіць.
Гэты яго металічны, некалі звараны з жалезных лістоў гараж прытуліўся на ўскрайку гарадскога падворку ля радка маладых ліпак, поруч з шасьцю іншымі гэткімі ж часовы-мі збудоўкамі для аўтамабіляў. Гаражы тыя прастаялі тут гадоў мо па дзесяць, але нядаўна аказалася, што незаконна ? прыйшла пастанова іх зьнесьці. Куды? ? папыталіся іхнія ўласьнікі і, не атрымаўшы здатнага адказу, вырашылі: во вам, выкусіце! Нікуды зносіць ня будзем. Надзіва, ад іх па-куль што адсталі, перасталі наклейваць грозныя абвесткі на іржавых дзьвярах. Гаражнікі было падумалі, што перамаглі, як у пачатку лета ўсіх выклікалі ў падатковую інсьпекцыю, дзе выпісалі падатак і штраф. Штраф быў немалы, ды гаражнікі-пенсіянеры, дачакаўшыся пенсіяў, змусілі ўсё заплаціць. Ступак жа другі раз сказаў: «Выкусіце!» ? у яго ўжо даўно не было грошай ня толькі на штраф, а на які ку-фаль піва, каб захмялець зранку.
Трошкі ўбаку ад гаражоў за ліпкамі мясьцілася дзіцячая пясочніца і альтанка з паламанай падлогаю, увогуле пустыя ўвесь дзень, бо дзеці ў навакольных дамах, здаецца, павырасталі ўжо, а новых не нараджалася. I толькі пад вечар ці на пачатку начы там паяўлялася якая-небудзь хэўра падлеткаў з недалёкага ПТВ ці суседняй школы, гэтыя і вы-півалі, і курылі, а можа, і калоліся, часьцяком з дзяўчатамі, што нароўні з хлопцамі рагаталі і мацюкаліся, ніколькі
не зважаючы на рэдкіх дарослых ля гаражоў. Неяк, не стры-ваўшы іхняга гвалту, Ступак паспрабаваў іх уціхамірыць, паабяцаў паклікаць міліцыю. У альтанцы трошкі аціхлі,
і з цемрадзі даляцеў малады басок: «Думаеш, жалеза, дык не гарыць?» У Ступака адняло язык: намёк быў дужа выраз-ны, ён ужо ведаў, як гарыць жалеза. Сам пад Кандагарам ледзьве пасьпеў вынесьці ногі з БТРа, які заняўся такім жах-лівым полымем, што расплавіўся асфальт на дарозе. Тады ён добра шурануў са злосьці маладую хэўру, хоць і падумаў, што тое суседства можа для яго кепска скончыцца. Не зга-рэў у Афгане, дык не хапала згарэць на падворку.
Зрэшты, можа, тое была адна балбатня, можа, ніхто
б яго і не падпаліў у гаражы, і ўсё абышлося б. Неяк сьцяр-пелася б і ў гаражы ? не такі ён пан, каб кожнай начы спаць на мяккай канапе, пад белымі прасьцінамі. Але калі б былі грошы. Неяк неўпрыкмет і хутка разышліся тыя васемсот баксаў, што выручыў вясной за свой 412-ы «Маск-віч» ? з гэтага ж гаража. Тады здавалася, васьмісот баксаў хопіць надоўга, усё ж гэта былі немалыя грошы; гэтак жа лі-чылі і сябры-суседзі, што вечарком прысаджваліся ў яго-ным ацусьцелым гаражы да засланай газеткай прамазуча-най табурэткі. Суседзі ўвогуле былі неблагія людзі, яны і пад-білі яго расстацца з надаедам-«Масквічом», і ўсё падказ-валі агораць іншамарку, якіх на той час стала паяўляцца
ў двары. Канешне, ён быў не супроць перасесьці на «Опель» ці «Мерседэс» і ўжо прыглядваўся да іх на вуліцы, ды сталася так, што ягоныя баксы скончыліся раней, чым ён выбраў патрэбную мадэль.
