нехлямяжага з выгляду чалавека, у пацёртым пінжачку, які ён бачыў на настаўніку

з пятага па дзясяты клас, адзінокага, трошкі разгубленага, трошкі буркатлівага, але па сутнасці вельмі добрага і разумна-га глыбокім розумам чалавека, які шмат ведаў, шмат перажыў і шмат перадумаў.

Пасля, калі Васілевіч стаў Мікалаем Пятровічам, маладым выкладчыкам фізікі, ён яшчэ болей прывязаўся да свайго ста-рэйшага калегі, іх нешта блізіла ў двуадзіным імкненні па-знаць і перадаць складаную мудрую сутнасць жыцця. Яны разам сыходзіліся калі ўвечары, Рыгор Іванавіч любіў пачаставаць маладога госця чаркаю нейкай наліўкі, што пахла ча-мусьці валяр’янавым каранём, і яны гутарылі. Маладыя яго сябры і сяброўкі-настаўніцы, якія болей бавілі час у местачковым ДСК або ў сваіх маладзёжных кампаніях, дзіваваліся

і насміхаліся з двух кніжнікаў, ды Васілевічу гэта было няважна. Заўжды, праседзеўшы вечар у не дужа прыбраным пакойчыку за абсыпаным попелам сталом, ён выходзіў з цяжкой галавой ад супярэчлівых, складаных і вельмі турботных думак, пытанняў, адказу на якія часта не давалі ні кнігі, ні лю- дзі, ні, здаралася, і сам Рыгор Іванавіч. Адказы на шматлікія пытанні жыцця Васілевіч дадумваў сам у доўгія халасцяцкія ночы. Гэты звычай захаваўся ў яго на ўсё жыццё, і за тое ён навек быў удзячны Рыгору Іванавічу.

У трыццаць сёмым яго не стала. Знік Рыгор Іванавіч у цёмную вераснёўскую ноч, пакінуўшы пасля сябе перавернутую мэблю, параскіданыя паперы і ўзадраную падлогу. Голда Меерсон, даўнішняя яго кватэрная гаспадыня, прыбегла ўранку ў школу і, плачучы, расказала, што адбылося ўночы. Тады ж яна пад вялікім сакрэтам паведаміла збянтэжанаму Васілеві-чу, што, ідучы ў машыну, Рыгор Іванавіч прасіў перадаць маладому сябру, што ён ні ў чым не вінаваты і хутка вернецца.

Але вярнуцца яму не давялося ні хутка, ні праз доўга,

і ніхто не дазнаўся ніколі, што здарылася з ім і ў чым усё

ж правінаваціўся ён. Васілевіч некалькі месяцаў пасля таго ха-дзіў як дурны, галава яго, здавалася, распухла ад думак,

ён ніяк не мог сумясціць у сабе два такія несумяшчальныя паняцці, як Рыгор Іванавіч і тыя два недарэчныя словы, што

да яго прышпілілі. Але тая акалічнасць, што стары гісторык не вярнуўся, наводзіла яго на сумныя думкі і падрывала доўгую і вельмі трывалую веру ў яго. Меркаваць у гэтае справе чаго іншага Васілевіч не мог і не ўмеў, і спатрэбілася некалькі год, каб малады настаўнік шмат што зразумеў, пераацаніў і стаў такім, якім ён быў у гэты цяжкі час вайны, калі людское жыццё стала такім танным. Васілевіч быў цвёрда перакананы, што, нягледзячы на такое багацце смерцяў, усё

ж самым дарагім было людское жыццё і што толькі адзін від смерці мог апраўдаць яе ? гэта смерць за жыццё, смерць

за людскія жыцці і ў самым неабходным выпадку.

Ззаду ўспыхнула чырвоная ракета ? гэта Сахно даў сігнал атакі, і амаль адначасна чыхнулі збоч батальённыя мінамёты. Цераз паднябессе заскуголілі міны; барвовыя водбліскі ракеты цьмяна слізганулі па вяршалінах хмызняку і зніклі, уступіўшы магутнае сіле начной цемры. «Было б болей мін ? лягчэй бы дасталася стралкам, ? думаў Васілевіч. ? Праклятыя Ручайкі: вёсачка дзесяць хат, а колькі клопату. І Патапенку шкада, добры быў ротны…»

Але дзе ж рота? Васілевіч прытупаў па раллі да некалькіх свежых акопчыкаў на ўзгорку, яны былі пустыя. Нямецкія кулямёты ў вёсцы ўсё білі некуды ў балацявіну ўнізе. «Няўжо Жаркоў атакаваў да часу?» ? падумаў капітан, услухоўваючыся ў недалёкую бойку. У яго быў чуйны да рознагалосіцы бою слых, але цяпер Васілевіч не пачуў там ніводнага стрэлу нашае зброі, чамусьці маўчаў і «гаруноў». І ўсё ж ён падумаў, што рота, відаць, была там.

Насцярожана прыслухоўваючыся да наваколля, ён хуткім крокам пасігаў уніз па адхоне. «Трэ хутчэй дабрацца… Што там нарабіў гэты Жаркоў?» ? трывожна думаў камбат. Ён натрапіў на нейкую аўражыну, зарослую хмыззём, у ёй чарнела асабліва густая цемра і недзе на схіле невыразна бялеў лапік снегу. Васілевіч ужо сунуўся туды, ухапіўшыся за падмёрзлае, крохкае суччо, як пачуў непадалёк прыцішаны голас і крокі людзей. Ён прытаіўся і на момант адчуў у сабе прыкрую думку, што, мабыць, Жаркоў не апраўдаў надзеі, пэўна, паразгубляў людзей, розных сувязістаў і абознікаў, і цяпер сарве атаку. Але затым раптам раздалася вельмі ўжо выразнае, такое катэгарычна варожае «Хальт! Хальт!», і ўдарыў аўтамат. Гэта было блізка, праз якіх сто крокаў. Васілевіч выпусціў з рук сцюдзёную галінку, прыгнуўся, нетаропка, стараючыся як ма-га цішай, дастаў пісталет і стаіўся. Аўтамат з цемры даў некалькі таропкіх чэрг, але куль наўкола не было чуваць (зна-чыць, білі не ў гэты бок), затым зусім нечакана і жахліва ў лапоткім грукаце стрэлаў завыў немы жахлівы крык. «Што? Хто гэта? ? сцяміўшы небяспеку, трывожна здзівіўся капітан. ? Чаму тут немцы?..»

Чаму яны апынуліся тут, у тыле шостае роты, было невя-дома, але тое, што гэта стралялі яны, было пэўна. Неўзабаве яны пратупалі па раллі ля аўражка, некуды ўгору ? на фоне зорнага неба Васілевіч убачыў некалькі іх насцярожаных постацей з аўтаматамі ў руках. Затым зноў стала ціха.

Здаецца, прыціхла і ў вёсцы. Стрэлы яшчэ бахалі, але куля-мёты прымоўклі, і Васілевічу раптам здалося, што Жаркоў з ро-тай ужо ў вёсцы. І ў той жа час незразумела было, чаму тут апынуўся нехта з яго байцоў, на якога наткнуліся немцы. «Можа, паранены?» ? падумаў капітан і, хапаючыся левай рукой за хмызняк, з пісталетам у правай пачаў спускацца ў аў-ражыну.

Ён скочыў у самае дно і, мінаючы хрупасткія рэшткі снегу, абдзіраючы аб голле твар, пайшоў ля ручая ў той бок, дзе нядаўна закрычаў чалавек. Увесь час капітан адчуваў, што здарылася нешта няпэўна-кепскае, і за ім, відаць, здарыцца горшае, што сунутая ў зубы ворага жменька-рота

не прынясе батальёну ўдачы. І яму было вельмі-вельмі пры-кра ад усяго, што здарылася ў гэтую ноч, і асабліва ад свайго камандзірскага

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату