жахнуўся, а пасля ўліп у зямлю, прыціснуўся, стаіўся і, здаецца, ажно заплюшчыў вочы. Ён яшчэ не зразумеў, як трэба, што сталася, але ў прадчуванні нечага велізарна важнейшага на нейкі час, здаецца, перастаў дыхаць.

«Паранены!» ? як выбух, пыхнула ў галаве першая думка,

і Рыбчонак з нечалавечым імпэтам крутнуўся на доле. Пакі-нуўшы, дзе ляжаў, вінтоўку, ён паўзком сунуўся ў цемру. «Па- ранены! Паранены!» ? вялізная шчаслівая ўзнёсласць апанавала ўсю яго істоту. Цяпер канец пеклу, смяротнай пагрозе, страху і пакутам ? цяпер ён вольны, няхай нават скалечаны, няхай баліць ? усё гэта драбяза перад вялізнай раптоўнай надзеяй ? выжыць! На спіне, недзе пад вопраткай распаў-заліся струмені крыві, пякло, ірвала лапатку, але ў сярэдзіне вялікага болю не было, рукі і ногі дзейнічалі, і Рыбчонак ірваўся цераз глыжы, далей ад гэтага жахлівага рубяжа, туды, наперад ? назад, у выратоўчую цемру.

Праз колькі хвілін, скульнуўшыся на галаву з узмежка,

ён пачуў ззаду стрэлы і азірнуўся ? не, гэта не ў яго, гэта той з вішэнніка біў некуды ўбок. У цемры паблізу затупацела нешта, пасля хтось заенчыў, пэўна, падстрэлены. Адсюль, з-за ўзмежка, Рыбчонку можна было б зняць таго немца-аўта- матчыка, але ён аж спалохаўся гэтае думкі ? яшчэ самога заб’е! Ён рады быў вялізнай раптоўнай радасцю, што выжыў, што займеў нарэшце пэўнае права на паратунак, што цяпер ён паўнапраўны хадок у тыл, дзе было жыццё, шпіталь, чыстая бялізна, спакой і клопаты аб ім многіх людзей. Да д’ябла гэтае пекла, кроў і смерць, ён адваяваў сваё. Хоць на адну ноч, хоць на гадзіну, толькі б далей адсюль і жыць, жыць…

Той, што заенчыў у цемры, неўзабаве і сціх, і Рыбчонак, прадзіраючы на жываце лейтэнантаў паўшубак, па-пластун-ску шыбаваў далей. Урэшце ён дапоўз да ўзмежка з плотам, адкуль яны ўставалі ў атаку, пераваліўся цераз яго і тут толькі трошкі адпачыў. Тут ён падумаў, што трэба было б узяць вінтоўку, бо ў тыле могуць спытаць, дзе яго зброя, але пасля рашыў ? чорт з ёй! Урэшце, можна знайсці вінтоўку ў балаця-віне і далей, скрозь поўна забітых, яшчэ не было чаго ? вяр-тацца ў тую ліхасць! На лапатцы ўжо вельмі пякло і балела, але ўнутранасці, напэўна, уцалелі, і Рыбчонак адчуваў сябе, як заўжды, ? спрытным і дужым. Праўда, цякла кроў, ужо прыліпала да цела сарочка, толькі і гэта не дужа непакоіла чалавека. Не бяда, што кроў ? можа ж, не выцячэ ўся. Толькі б хутчэй у тыл, у санчасць, медсанбат, там зробяць пералі- ванне, аперыруюць, усё будзе найлепшым чынам, трэба толькі вынесці адсюль ногі.

Там, ззаду, адкуль ён выпаўз, сям-там тарахцелі і пырскалі агнём чэргі, але ў балацявіне куды як пацішала, і Рыбчонак, прыгнуўшыся, рухава пусціўся да гэтай апошняй небяспечнай мясціны. «Паранены! Паранены! ? свідравала яго адчуванне шчаслівая думка. ? Паранены ў баях за радзіму, у часе атакі!» Цяпер ён адчуваў, як вырас сам ва ўласных вачах, і зра-зумеў, што кошт ягонага жыцця патроіўся. Толькі б далей ад- сюль, толькі б далей!..

Ён перабег падзёўбаны кулямі ўскраек балота і апынуўся

ў хмызняку. Тут яго ўжо ніхто не спыніць, не верне, і яму ня-ма чаго хавацца ад каго, ён паранены і законна ідзе ў тыл,

у шпіталь. Толькі хутчэй, хутчэй! І ён бег між хмыззя па аплю-ханым гразёю лёдзе, не дужа ўглядаючыся ў дарогу і адно ас-церагаючыся толькі, каб не трапіць у якую калдобіну.

І ўжо так блізка быў паратунак і з ім усё, аб чым марылася, што несла найвялікшае зараз шчасце ? жыццё. Ён ужо мінуў балацявіну, выбег з кустоўя, далей пралегла ў цемры чорная ралля касагора, па якой яны тройчы пратупалі туды і назад. Пасля коўзкага лёду на ўскрайку балота гучна зашархацеў пад ботамі снег, і скрозь гэты шорхат Рыбчонак раптам учуў людзей. Ён не паспеў яшчэ ні згледзець іх, ні нават сцяміць, ішлі яны ці сядзелі, як з цемры прыцішана і жахліва гыркнулі варожыя і такія недарэчныя цяпер воклічы:

? Хальт!.. Хальт!..

Рыбчонак ад жаху прысеў, на момант здалося яму, што гэта нечы легкадумны недарэчны жарт, але затым перуном ударыла ў сэрца здагадка: «Немцы!» Яны раптоўна абрынулі на яго пагібель, ушчэнт разбівалі ўсе яго мары і так недарэчна неспадзявана апынуліся тут, што ён раптам, згубіўшы ў сабе чалавека, як падбіты мядзведзь, зароў немым роспачным крыкам, скочыў назад, убок, і з нечалавечаю сілай рвануўся

ў хмызняк. Наўздагон адразу ж лапотка ўдарылі чэргі, кулі ту-занулі полы шыняля, тупою агнянай пікай ударыў у паясніцу пякельны боль, ён пранізаў усё цела, ад пят да галавы, і Рыб-чонак з разбегу пляцнуўся ў куст хмызняку. Спотырча ён пра-ляцеў скрозь яго, выцяўся аб лёд галавой і спіною саўгануўся па лёдзе. Каска, парваўшы падбародны раменьчык, коса пакацілася па лёдзе, жахліва забразгаўшы ў густой ціхай цем-радзі…

10.

Ужо не было думкі: «Прапаў» ? не было наогул ніякае думкі, адзін толькі боль, вялізны і нясцерпны, упіўся сваімі кіпцюрыстымі лапамі ў скрываўленае Рыбчонкава цела.

Ён трохі адпоўз з таго месца, дзе ўпаў, падсунуўся да купіны

з паламанай альхою, з усяе сілы зацяў у сабе дыханне, намагаючыся стрымаць, сцішыць тым боль, з якім нельга было жыць.

У кустоўі па лёдзе нехта прабег, гулка лязгаючы абцасамі. «Немцы!» ? абыякавы ўжо да ўсяго, адзначыў Рыбчонак.

Ад стомы і болю грудзі яго раздзірала неадольная горыч, кожны рух, уздых, нават думка скразным болем аддаваліся

ў жываце і ў паясніцы. Не стрымаўшыся ад гэтага болю, Рыбчонак застагнаў ? кораценька, ціха і вельмі пакутна.

Толькі цяпер ён зразумеў, што ўсё ўраз перавярнулася ўгору дном, што ззаду і наперадзе немцы, а ў яго рана і боль, якія наўрад ці пакінуць яго ў жыцці. Гэта быў канец, пакутны жахлівы канец яго дарагога, адзінага, самага неабходнага жыцця, якое вось-вось абарвецца і болей ніколі, нідзе, ні ў кога не паўторыцца. Агнянай пякельнасцю ўзнялася ў пачуцці жаласць да сябе, шкадаванне і позняе раскаянне ? што даў гэтак неразумна ашукаць сябе, што не знайшоў якога лепшага спосабу ўратавацца. Гіне ён у гэтым балоце, пагінуць і тыя, што яшчэ засталіся ў вёсцы, бо немцы акружылі ўсіх іх, зама-нілі ў гэтую пастку. Цяпер усё. І хай! Загіне Рыбчонак, і яму не шкада нікога, няхай цяпер увесь свет ляціць у тартарары, цяпер ужо нічога не мела ніякага сэнсу…

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату