Але ён не хаваў ужо свае галавы, ён агледзеўся навакол і ўбачыў, што ззаду цераз узмежак з-пад паламанага плоту вылазіць яшчэ нехта. Ён ціхенька гукнуў яго і махнуў ля зямлі рукою.
Калі зноў сцямнела, ён пачуў блізкі шорхат і неўзабаве ўбачыў шараватую ў цемры постаць. Баец быў незнаёмы, пэўна, сувязіст, ён падпоўз да Тарасікава і моўчкі запытальна ўставіўся ў яго невыразным у цемнаце тварам. Тарасікаў павярнуўся і паклаў на зямлю абедзве свае скрынкі.
? На, бяры. Паможаш! ? зусім ціха, ажно сам здзівіўся
(ці не страціў голас), прашаптаў хлопец і адразу закашляўся. Баец зразумеў, падпоўз бліжай, нясмела і няспрытна загрэбаў пальцамі па скрынцы, каб узяць як яе, і тады Тарасікаў, сутаргава, нястрымна кашляючы, убачыў, што ніжняя сківіца ў байца дзіўна неяк адпала і дрыжыць. Спачатку ён здзівіўся, падумаў, ці не пакалечыла хлопца, а пасля здагадаўся: гэта
ж ён напалоханы і баіцца.
? Бяры, бяры хутчэй! ? гучней ужо загадаў Тарасікаў
і, ускочыўшы, пацягнуў кулямёт.
Калі ён, змораны, упаў праз хвіліну, байца ля яго не было. Тарасікаў пачакаў трохі, угледзеўся ў цемру і паклікаў:
? Гэй, дзе ты? Сюды!
Валюхаючы задам, той неўзабаве прыпоўз, але ўсё стараўся трымацца ззаду, за кулямётам, пэўна, каб прыхавацца за яго. Тарасікаў у гэты раз павярнуўся і лепей разгледзеў твар новага свайго памагатага. Гэта быў малады, як і ён, хлопец, толькі, відаць, доўгі, бо цыбатыя ногі яго шырока раскінуліся ў доле, твар вузкі, востры падбародак усё ціха ляскаў і ледзьве не кранаўся долу.
? Ты што, баішся? ? запытаў Тарасікаў. Баец паглядзеў управа, улева і, заікаючыся, вымавіў:
? Пят-т-трова раз-зарвала. Там на уз-змежку.
? Якога Пятрова?
? С-сяржанта, камандзіра л-лінейшчыкаў. Т-там, ? паказаў баец цераз плячо, а сам, відаць, быў ні жывы ні мёртвы
ад страху.
Тарасікаў адчуў, як нібы сцюдзёнай вадой пляснула па яго спіне, бо яму здалося, што гэта забіла Жаркова. Ён трошкі ўжо асмялеў, адкараскаўся ад баязні і прывык за гэтыя кароткія, але дужа страшныя хвіліны, да таго, што смерць толькі палохае, але абыходзіць іх бокам, а тут аказваецца, што вось быў чалавек і загінуў, да таго ж гэтак блізка ад яго. Хлопец памаўчаў крыху, збянтэжаны, а пасля намогся і саўладаў з сваёй ніякаватасцю. Адчуўшы сябе старэйшым тут і ў нейкай меры начальнікам, ён стрымана сказаў:
? Ну ладна. Давай пайшлі. Не адставай.
8.
Ён пабег з кулямётам, за ім са скрынкамі, трошкі адстаўшы, трухаў сувязіст. Аднойчы здалёку ад хат вёскі некуды наўскасяк праз гароды пырснула сінімі пісягамі чарга ? кулямётчыкі адразу ўпалі, але Тарасікаў неўзабаве спахапіўся і ўзяў хобат. Сувязіст жа ляжаў ззаду.
? Уставай, не палохайся, ? сказаў яму Тарасікаў. ? Калі ба-чыш ? ляціць, гэта не трапіць. Той, што ў цябе, ? не ўбачыш.
Сувязіст змоўчаў і ўстаў, відаць, ён падумаў, што Тарасікаў болей спрактыкаваны франтавік: усё ж стралок, кожны дзень пад агнём, не тое што штабны сувязіст. Тарасікаў, на сваё здзіўленне, і сам адчуў сябе куды болей вопытным і смялей-шым, чым гэты напалоханы хлопец. Гэтая акалічнасць ці, можа, тое, што агонь кулямётаў прымоўк, надало хлопцу рашучасці, і ён ужо падбадзёрыўся крыху.
Так яны дабраліся да пунькі, з-за якой некалькі хвілін назад страляў нямецкі кулямёт. Яна адзінока вынікла з цемры дзіравай сваёю страхой і ціха тулілася тут пасярод агарода, на водшыбе ад вёскі. Нешта пагрозліва таемнае было
ў яе змрочнай нахіленай паставе, і Тарасікаў, не дабегшы
да будыніны некалькі крокаў, спыніўся. З-пад хат зусім ужо не-далёкае вёскі сям-там патрэсквалі чэргі, часам нізка па-над зямлёю вырываліся трасіруючыя маланкі, значыць, вораг
не пакінуў вёску, але, відаць, націск нашых аслаб.
Тарасікаў узвалок кулямёт на нейкі ўзмежак і, зводдаль абыходзячы рог пунькі, нясмела зазірнуў у прыцемках на той яе бок. Пэўна, там нікога не было, тады ён паціху падкаціў кулямёт бліжай і спыніўся непадалёк ад вугла ля нейкага дрэўца, камель якога блішчэў белымі плямамі, пэўна, ад куль. Тут валяліся нейкія камяні, мабыць, ад разбуранай пабудовы, ляжала ўгрузлае ў зямлю тоўстае струхлелае бервяно, і Тара-сікаў паставіў ля яго кулямёт. Сувязіст таксама лёг побач, але трошкі ззаду.
? Давай акапвацца. Лапатка ёсць?
? Н-не, няма, ? усё заікаючыся, шэптам адказаў хлопец.
? Тады глядзі. Ляжы і глядзі, ? загадаў Тарасікаў, а сам хуценька выняў з-за дзягі лапатку і, лежачы на баку, пачаў дзяўбаць цвёрдую, падмерзлую зямлю. Лапатка ўвесь час скрэбла па нейкай жарстве, часам высякаючы сіняватыя іскрынкі… Урэшце атрымалася неглыбокая ямка ? адзіночная ячэйка для стральбы. Тарасікаў падпоўз да кулямёта
і ўслухаўся.
Наўкола было ціха і нават, здалося б, глуха, калі б сям-там не вынікалі з зямлі ціхенькія прытоеныя гукі, што сведчылі аб прысутнасці тут людзей. Над пунькай з’явіўся месяц. Акру-жаны раямі яркіх, дробненькіх і зусім распыленых зорак-блішчынак, ён, бы прыплюснутае вока, строга і ўважліва пазі-раў у чорны змрок зямлі. Коўш Вялікай Мядзведзіцы над балацявінай закінуўся чарпаком угору. Па сцішанасці і суладнай мігатні зор відаць было, што час набліжаўся да поўначы. Бойка, відаць, выбілася з сілы і сціхла, але ад хат яшчэ раз-пораз узляталі ракеты.
Тарасікаў ужо паспакайнеў крыху, бойка прыціхла, і хлоп-цу хацелася пагаманіць. Праўда, ціхенька ныла, не перастаючы, трывога за Жаркова, нідзе не чутна было яго ўначы, але
і сам Тарасікаў ужо прыдбаў нешта дужэйшае ў сабе, што дало яму моцы трываць і як-колечы ўпраўляцца на полі бою.
? Ты адкуль сам будзеш? ? запытаўся ён сувязіста.
Той падпоўз бліжэй і трошкі захінуўся разам з ім кулямётным шчытком.