? Я гэта, пярмяцкі…

? Глядзі ты! ? шчыра здзівіўся Тарасікаў. ? І я ж пярмяцкі.

? Д-дык землякі?

? Землякі, выходзіць. А ты даўно ў гэтым палку? ? узрадавана запытаўся Тарасікаў.

Сувязіст падумаў.

? З паўгода, мабыць. Як з Грахавецкіх лагераў прыбылі, дык і сюды. У роце сувязі быў.

Сувязіст перастаў ужо ляскаць сківіцай, а Тарасікаў падумаў, што ён куды болей даўні франтавік за яго, Тарасікава,

а глядзі ты, які баязлівы. «Гэта што ж, ? занепакоена падумаў хлопец, ? няўжо і мне не пабароць свайго страху, так ужо

і быць усё жыццё трусам?» Зямляк жа яго тым часам ляжаў ціхенька, але, мабыць, і ён трошкі адышоўся ад спалоху

і пачаў азірацца.

? А ц-ці можна г-гэта… з-закурыць? ? прашаптаў ззаду сувязіст. ? Т-так хочацца…

? Што ты! ? здзівіўся Тарасікаў. ? Там жа немцы!

Сувязіст пакорліва памаўчаў трохі, а пасля запытаў зноў:

? Гэта ты страляў там ля балота?

? Я, ? сціпла сказаў Тарасікаў. ? Страляў, толькі ці трапіў

у каго ці не…

? Добра з кулямётам! ? ужо перастаючы і заікацца, зазна-чыў сувязіст.

? О, гэта, брат, штука! ? згадзіўся Тарасікаў.

? Сп-праўны кулямёт недаступны для пяхоты праціўніка, пакуль у ім ёсць патроны і жывы хоць адзін кулямётчык, ? паведаміў хлопец. ? Гэта ў настаўленні напісана.

? У мяне, ведаеш, брат ? лётчык, пісаў ? Героя далі. Другі недзе падводнік, маёр ці, як у іх там, ? капітан трэцяга ранга называецца. А мне вось кулямётчыкам выпала. Сам папра-сіўся ў запасным…

? А я вось па сувязі, ? уздыхнуў баец і, памаўчаўшы, зноў загаварыў пра курава.

? Слухай, можа, я за пуню схаваюся?.. Хоць дзве зацяжкі?

? Не, лепей не трэба. Патрывай як-небудзь.

Сувязіст паслухаўся і застаўся, дзе ляжаў, відаць, ва ўсім падпарадкоўваючыся ўладзе кулямётчыка. Тарасікаў з-за шчыта пільна пазіраў наперад, там, недзе ля хат, раз-пораз ляскалі адзіночныя стрэлы і чыркалі чэргі, пасля пырснула

ў поле трасіруючым струменем. Некалькі куль ударыліся

ў цемры аб зямлю і агнявымі кроплямі міганулі ў неба.

? Ці мы тут доўга будзем ляжаць? Можа б бліндаж які змайстраваць? ? спытаў сувязіст. Відаць, ён ужо асвойтаўся крыху і не хацеў ляжаць так, без справы. Але Тарасікаў баяўся, каб ён не варушыўся, хлопцу хацелася сядзець як мага цішай, здавалася, так было схоўней.

? Хто яе ведае, ? сказаў ён. ? Можа, зноў у атаку?

У вёсцы тым часам трэснула некалькі стрэлаў запар, пачулася, нібы хтось крыкнуў, і Тарасікаў, насцярожыўшыся, узяўся за ручкі кулямёта.

? Хоць бы яны не палезлі… немцы, ? сказаў ён. ? А то… Ты стужкі набіваць умееш? ? запытаў Тарасікаў, адчуўшы, што ні-чога яшчэ не мінула ? ні бой, ні небяспека, і трэба быць гатовым да ўсяго горшага. Але сувязіст ззаду чамусьці маўчаў.

? Кажу, давай стужкі наб’ём. Дзве ж парожнія ў нас…

Зноў маўчанне ззаду. Тады, учуўшы нядобрае, хлопец крутнуўся да сувязіста, які ціха ляжаў, чамусьці ўткнуўшы галаву ў рукі, і не кратаўся.

? Гэй, ты што?.. Га?.. Чаго?

Рукі яго задрыжэлі, калені ўраз аслабелі, ён ухапіў земляка за плячо, перавярнуў яго падаткае, незразумела абвялае цела на бок, стрыжаная галава без шапкі важка і бяссільна перакацілася ў цвёрдым доле, і ў чорнае неба вытырклася вострая нерухомая ўжо сківіца.

? Чаго ты?.. Што табе?.. Што?.. ? гукаў Тарасікаў, пакуль не згледзеў на сярэдзіне ягонага лба цёмную мокрую плямку.

? Братка, што ж гэта ты?.. Як жа гэта? Хто ж цябе так? ? дрыготкім роспачным голасам шаптаў Тарасікаў і думаў:

«О, божухна, забіла! Як жа гэта ў яго трапіла? Чаму ж я яго не пусціў пакурыць!.. Праклятае ліха ? ён жа адчуваў, мабыць, сваю пагібель і прасіўся, а я… От горачка!..»

Але перайначыць ужо нічога нельга было. Тарасікаў пасядзеў так, збіты з панталыку недарэчнаю смерцю таварыша, і адпоўз на крок у сваю ячэйку.

Хлопцу зноў стала вельмі ніякавата і вельмі адзінока і боязна. Лежачы ля кулямёта, ураз змаркатнелы, ён раз-пораз пазіраў то наперад, то па баках, то на мёртвага земляка і думаў: «Як жа яго прозвішча? Хоць бы спытаў, як прозвішча! Ах, зямляк, зямляк! Нашто ж ты пайшоў за мной, нашто слухаўся? Прывёў я цябе на пагібель сюды…»

Толькі што пераможанае нешта ў сабе дало яму апору, ужо з’явілася ўпэўненасць ў сабе і знікла адзінота, знайшоўся таварыш у нялёгкае яго справе, і раптам драпежны вайсковы лёс адабраў яго. І зноў рынулі ў хлопцаву душу пакуты.

Але калі пойдзе бяда, адчыняй шырай вароты, кажа народ-ная прымаўка. Не паспеў яшчэ Тарасікаў хоць крыху ачуняць ад гэтай свае бяды, як ззаду, за балацявінай раптам загрукацелі аўтаматы, ірванула граната, а пасля раздаўся

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату