Не, малады Рыбчонак не адстаў ад бацькі. Праз гады тры ўжо ён, а не бацька, стаў прыносіць асноўны даход у іх абзелянёны, увіты кветкамі дом. Ён дамогся большага, чым тое, што ўмеў бацька, ? скаапераваўся з хаўруснікамі і скуры хромавыя, шаўровыя і падэшвы вывозілі з завода цераз прахадную, на машынах, у цюках і скрынках, вядома, па фальшывых дакументах. У армію яго не ўзялі, ён ажаніўся, аддзяліўся, жонка не мела клопату аб грошах, ладзіла дома гаспадарку, ён даставаў дэфіцытны шырспажыў (усюды ж былі сябры), грошай хапала, і жыццё здавалася раем.
Гэты рай раптоўна стаў пеклам, калі пачалася вайна і яго прызвалі на службу.
Многія, хто быў побач з ім, апанурыліся, змарнелі, засмут- кавалі, а Рыбчонак сказаў сабе: глядзі і думай, тужся, не можа быць, каб і тут не было прадухі. Старая бацькава ўхватка вель-мі спатрэбілася і ў войску, Рыбчонак пакрысе агледзеўся і стаў кеміць.
Аднойчы, яшчэ будучы ў тыле ў ахоўным чыгуначным батальёне, ён заснуў на пасту. Заснуў па-дурному, таму што ха-цеў спаць: прысеў на канец таўровай бэлькі маста і знямог. Яго разбудзіў начальнік каравула, пасля добрай прапаркі няўдалага вартавога пасадзілі на гаўптвахту. Там ён спярша засмуткаваў, а пасля згледзеў, што сядзець пад арыштам
і нічога не рабіць, калі ўсе знясільваюць ад працы, нарадаў, ву-чобы, ? проста самае лепшае з усяго магчымага ў гэтых абста-вінах. Тое, што гэта было непрыгожа, ганебна, не бралася ім у разлік, думка і адносіны да яго таварышаў не шмат што зна-чылі для яго, ? важна было, каб добра жылося самому. І ён па-сябраваў з гаўптвахтай, не цураўся яе кожны раз, калі меркавалася нешта горшае ? выезд, якая работа або капанне акопаў. Трапіць на яе не было дужа цяжка ? у камандзіраў хапала злосці, варта было пасварыцца са старшыной ці ўзводным.
На фронце стала горш, тут не было гаўптвахты, і трэба было шукаць нешта новае, каб застацца жывым. Сноўдаючы
ў траншэях, Рыбчонак многія дні і ночы ламаў над тым сваю галаву, прыглядаўся ? людзей у тылавых падраздзяленнях было не менш, чым у ротах на перадавой, але шляхі туды
да часу былі невядомы Рыбчонку. Вырвацца з роты было стра-шэнна цяжка, амаль немагчыма. Спачатку ён спрабаваў,
як толькі мог зрабіць гэта, праз санчасць, ды ўсе тыя спробы скончыліся канчаткова і зусім няўдала. Ды і што маглі зра-біць медыкі, калі здароўя ў маладога байца ніколечкі
не бракавала. Тады ён сунуўся да тылавікоў ? інтэндантаў, абознікаў, тэхнікаў ? і там здарылася, што яму ўшанцавала.
Неяк на агнявой пазіцыі сямідзесяцішасціміліметровай батарэі ён убачыў, як двое хлопцаў-артмайстроў рыхтавалі гармату для стральбы. Хлопцы былі з тылавой артмайстэрні, як толькі пачаўся артналёт, яны падхапілі свае скрыначкі
і пабеглі хавацца. Рыбчонак падаўся за імі, яны закурылі разам, седзячы ў закінутым бліндажы. І там Рыбчонак даведаў-ся, што наогул артмайстроў не хапае, што нядаўна адзін
з іх наскочыў ля дарогі на міну, а другі захварэў. Рыбчонак імгненна сцяміў, што тут ёсць шанец, назваўся хлопцам артмайстрам і даў зразумець, што быў бы не супраць, каб перайсці да іх у майстэрню. Хлопцы абяцалі далажыць начальніку артузбраення, і праз тыдзень, калі пачаліся баі з танкамі
і выйшлі са строю шмат якія гарматы, а працы па іх рамонце пабольшала, яго перавялі ў артмайстэрню.
Ніхто яму не наладжваў экзаменаў, не рабіў допытаў ? яго адразу паставілі разабраць накатнік саракапяткі, і ён раскруціў усе яго гайкі. Пасля ён рабіў звычайныя слясарныя работы, выконваў, што загадвалі, асаблівага кантролю за работай не было, давяралі так, а як усё тое напраўду выходзіла
ў яго, ведалі толькі агневікі ў батарэях. Але агневікі былі далёка, на перадавой, гарматам, апроч як ад ягоных рук, перападала яшчэ ад мін, танкавых балванак і бомбаў, дабівацца якасці і падазраваць не было калі і не было каму. Рыбчонак ужо акрыяў духам, чаму-колечы і падвучыўся ў майстэрні. Жыццё ў дывізійным тыле пасля ротнага ланцуга было спакойным, сытым і вольным.
Але ўсё добрае рэдка і каротка. Прыйшла бяда ? наступленне, і ён зноў спатрэбіўся тут, у аслабелым, парадзелым авангардным батальёне. Аднойчы начальства ператрэсла тылы, і артмайстар Рыбчонак не паспеў, як кажуць, міргнуць вокам, як зноў апынуўся ў стралковай роце ў самы для яе цяжкі час…
…Ішоў пякельны, поўны нязносных пакутаў час, Рыбчонак слабеў, немцы болей не з’яўляліся тут, распластанае на лёдзе Рыбчонкава цела