Якраз перад тым Ступака прынялі ў партыю, зьявіліся нейкія магчымасьці, і ён сьвядома прагаласаваў за міліцыянта, таксама камуніста. Праўда, тады слабенька паспадзяваўшыся, што, можа, таго яшчэ і не выберуць. Ды во выбралі ? на сваю галаву.

Недзе на сярэдзіне лета, як яго асабліва дапякла нэндза, удумаў зьезьдзіць на вёску да бацькі. Якраз у той бок ехаў на сваім «Запарожцы» сусед Плешка, узяўся падвезьці. Выехалі раненька, па халадку, на вуліцах яшчэ было вольна

ад аўтамабіляў, Плешкаў «Запарожац» нязвыкла стракатаў рухавіком, здавалася, вось-вось пойдзе ў разнос і разваліцца. Але не разваліўся, порстка каціў па шашы. За гарадской рысай на раздарожжы ўперліся ў шлагбаум ДАІ ? праверка дакументаў, усё роўна, як калісьці ў Афгане. Але там ішла вайна, а тут... Пахмурыя з бессані хлопцы ў камуфляжы

з аўтаматамі на грудзях прыдзірліва агледзелі Плешкавы правы, зазірнулі ў салон і ў багажнік наперадзе. Плешка нечакана для свайго ўзросту і, пэўна, насуперак характару пачаў лісьліва лепятаць штось, бы падлізвацца, нібы быў вінаваты. Ступак жа адчуваў толькі злосьць, калі гэтыя малакасосы прыдзірліва, з-пад ілба азіралі яго, запасьніка-афганца, узнагароджанага баявым ордэнам. Хто яны такія? Ці стрэльнулі яны хоць раз з тых аўтаматаў па жывым чалавеку, раздражнёна думаў ён.

Пасьля, ужо на дарозе, мабыць разьмякшы на КПП, Плешка пачаў скардзіцца, як цяжка жыць. На сваю працоў-ную пенсію трэба яшчэ ўтрымліваць і дачку з унукамі, якая два гады нідзе не працуе. На старасьці год замест таго, каб забіваць у даміно ці сядзець з вудай над рэчкай, ён змушаны рамантаваць чужыя машыны, адбіваць пальцы на кузаў-ным рамоньце. Але ўсё нейкі рубель на прыварак для дачкі і ўнукаў. Зрэшты, у гэтым сэньсе Плешка ня быў выключэньнем, цяпер шмат маладых жыло на жабрацкія пенсіі бацькоў. Ступак, едучы ў вёску, таксама меў спадзеў чым-небудзь пажывіцца ад бацькі. Ён расслаблена сядзеў побач з засяроджаным на дарозе Плешкам і, як той змоўк, пачаў гаварыць сам. Карцела пагаварыць, расказаць пра сваё на-балелае. Там ля гаражоў, гэтаму Плешку не было калі слу-хаць, тут жа нідзе ня дзенецца, будзе слухаць, ? думаў Ступак.

? Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіў-ся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?

? Лепш бы ты яго не выконваў, ? ня надта ласкава зазначыў Плешка.

? Як гэта ? не выконваў?

? А так. Болей карысьці было б.

? Каму карысьці? ? чагось ня мог зразумець Ступак. ? Каб ня мы, душманы захапілі б Афган.

? А чаго ім захопліваць? Ён і так іх.

? А амерыканцы? Яны б жыва селі на нашыя межы.

? I хай бы сядзелі. Нам што да таго?

? Ну, знаеш! ? пачаў гарачыцца Ступак. Яму было не зра-зумела пярэчаньне суседа, з такім ён яшчэ не спатыкаўся.

? Во цяпер гэта Чачня,? спакойна працягваў Плешка. ? У Афгане інтэрнацыяналісты, у Чачні ? федэралы. А ўсё на-шая моладзь гіне. Навошта яе гробіць? ? разважаў Плешка, разьехаўшыся з трактарам, які валок за сабой віхлясты прычэп.

? У Чачню нашых не пасылаюць. А то б я, мусіць, зьехаў,? сказаў Ступак. ? Ад жызьні такой.

? Ну і дурань! ? проста адгукнуўся Плешка. ? У Афгане не навучыўся?

Называецца, пагаварылі, ? падумаў Ступак. Гэты пенсіянер Плешка меркаваў дужа па-свойску, маладзей-шыя ўсё ж былі інакшай думкі ? што значыць розныя пакаленьні. Хаця Плешку што ? ён атрымлівае пенсію, а што

і дзе атрымае Ступак?

Ён добра выпіў тады ў бацькі, які жыў бабылём у крайняй ад лесу хаціне. Ды і ўсяго ў вёсцы засталіся чатыры хаты, у якіх ліпелі адзінокія старыя. Каровы ў бацькі даўно

не было, не было нават курыцы. Ды і навошта? У двары

за плотам расло некалькі баразён бульбы, хлеб прывозілі

ў суседнюю вёску, давалі па дзьве буханкі на тыдзень, старому хапала. I ён ня скардзіўся. Як прыехаў сын, схадзіў

да суседа Петрака, прынёс бутэльку самагонкі, затым прыклыпаў і сам сьсівелы сагнуты Пятрок. Старыя, нямоглыя, аднак, няблага выпілі з маладым, не спыняючы сваёй ня ду-жа разумнай старэчай балбатні, калі кожны цягнуў сваё,

ня слухаючы іншага. Бацька захацеў, мусіць, пахваліцца перад суседам і папытаўся ў сына, за што яму далі ордэн, такі ж самы, які і ён атрымаў у партызанку ? «Чырвонай зоркі». Ступак без асаблівага ажыўленьня пачаў распавядаць.

? Ды пад Кандагарам было. Ехалі на маршы з батальёнам Краўцова, толькі калона ўцягнулася ў «зялёнку», ну ду-хі і пачалі лупіць. Пярэдні БТР адразу палыхнуў, загарэўся, хлопцы, бы гарох, ? у канавы. А я, ведаеце, сьпярша прамарудзіў, не пасьпеў выскачыць, у трэцім ехаў, а як ачомаўся, зразумеў: позна. Духі смаляць, а ў нас устаноўка «град» ста-іць пакінутая, пасьля аказалася, першага нумара

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату