можа, дасьць і яшчэ. Сядзець увесь час у расчыненых дзьвярах гаражу было сьпя-котна і нудна, асабліва ў паўдзён, калі над падворкам наві-сала пякучае сонца. Ступак тады спрабаваў зачыняцца, але рабілася і яшчэ горш, і ён мусіў замыкаць гараж і куды-небудзь сыходзіць.
Неяк у нядзелю, дабрыўшы да прасьпекту ў цэнтры гораду, згледзеў там штось незвычайнае, небывалае ў выходны дзень відовішча.
Найперш здалёк яшчэ ўчуліся шум, гамана, рух мноства людзей, што суцэльнай плыньню рушылі кудысь у напрамку да цэнтральнай плошчы, несучы нейкія лозунгі. Вецер угары матляў бел-чырвона-белыя сьцягі ? мноства сьцягоў, аж да канца калоны, якая хавалася за перагінам вуліцы. Пачатак гэтага шэсьця ўжо мінуў завулак, дзе паявіўся Ступак, і хто там усіх вёў, не было відаць. Поруч жа шэсьце
з абодвух бакоў атачалі міліцыянты. Адны з іх стаялі ў няроўных шэрагах, іншыя (мабыць, начальства) бегалі-міту-сіліся ў сваім міліцэйскім клопаце. Ступак сьпярша зьдзіў-лена прыпыніўся, уражаны відовішчам, а затым нечаканая хваля ўзрушэньня падхапіла яго з тратуара і вынесла да лю-дзей. Малады міліцыянт на краі тратуару спрабаваў засту-піць дарогу, ды Ступак плячом рашуча адпіхнуў яго і выйшаў на асфальт ? да ўсіх. Поруч на ўсю шырыню вуліцы ішлі і маладыя, і старыя, і сярэдняга веку мужчыны з жанкамі
і дзяўчатамі; твары ва ўсіх былі прыемна-сьвяточныя,
бяз звыклай паўсядзённай змрочнасьці ці нават нярэдкай па часе жорсткасьці. Уражвала вялікае мноства нацыянальных сьцягоў, якія над людскімі галовамі паласкаў сьвежава-ты ранішні вятрыска. Трохі меней было плакатаў з розны-мі надпісамі, зробленымі часам прафесійна, а болей ? ня ду-жа ўмелымі рукамі. Ступак, паазіраўшыся, прачытаў тыя, што былі бліжэй: «Беларусь ? у Эўропу!», «Не ? бальшаві-кам!», «Міліцэйскае пудзіла ? у Менскае мора!» Якраз
над яго галавой хістка калыхаўся лозунг-плакат, што нёс малады хлопец у джынсовай камізэльцы з мноствам кі-шанькоў: «Мы хочам есьці!» То было якраз пад настрой Сту-паку ? ён таксама быў галаднаваты зранку, хацеў есьці і ня меў у кішэні ніводнага «зайца». I ён пайшоў разам з усімі,? ня надта борзда ступаючы ў бязладным натоўпе, стараючы-ся не наткнуцца на каго наперадзе, не ступіць на чыесьці запяткі. Грандыёзная суладнасьць людскога натоўпу надавала адчуваньне ладу і ўпэўненасьці, здавалася, гэткаю сілай яны дамогуцца чаго хочаш. А чаго дамагаліся, відно было з мноства плакатаў над галовамі. Хто мог адмовіць
у законнасьці тых патрабаваньняў? Хто мог спыніць гэты шматтысячны паток гараджанаў?
Але неўзабаве паток чамусьці замарудзіў хаду, чым далей, тым болей людзі пачалі спыняцца. Некаторыя напера-дзе сыходзіліся шчыльней, рух пачаў заміраць, і было невя-дома: чаму? Пачуліся выкрыкі нязгоды ці, можа, пратэсту,
і тады Ступак здагадаўся ў чым справа. Стараючыся не штур-хаць іншых, ён памкнуўся наперад, мінаючы найболей шчыльныя групы. У адным месцы прабег па тратуары пад но-сам у заклапочаных, спатнелых міліцыянтаў, якія таксама напружана ўзіраліся наперад. I тады яму стала відаць пера-шкода. Шэсьце ўперлася ў шчыльныя, бы