спрасаваныя, тры шэрагі АМАПу, што ад сьцяны да сьцяны будынінаў выцягнуліся ўпоперак прасьпекту.
Ён і яшчэ праціснуўся наперад, каб лепей бачыць, што там робіцца. Аднак бачна было ўсё ж няшмат, чулася гамана, мабыць кіраўнікі гэтага шэсьця спрачаліся з таўстым міліцэйскім палкоўнікам, што незразумела хрыпеў у трубу мегафону. За ім замерла сьцяна амапаўцаў ? блішчастыя шчыты ля ног, шлемы-скафандры на галавах, грудзі ва ўсіх расьпіралі бронекамізэлькі, у кожнага чорная палка ў правай руцэ. Але што былі гэтыя шчанюкі перад аб’яднанаю сі-лай тысячаў, акрыленых адзінаю мэтай свае праўды? Іх мож-на было сапхнуць за адну хвіліну. Нехта нават і крыкнуў з на-тоўпу штосьці накшталт «наперад». I тады раптам людзі збоч вуліцы неяк незразумела хіснуліся, воддаль страхавіта закрычала кабета. Ступак азірнуўся ? з завулка ад пошты, клінам расьсякаючы натоўп, урэзаўся атрад амапаўцаў у кас-ках і са шчытамі. Гэтыя адразу ўзяліся працаваць даўжэзнымі чорнымі палкамі ? малаціць усіх без разбору, хто трапляў ім пад рукі.
Натоўп калыхнуўся ў адзін бок, у другі, некоторыя кінуліся назад ? пад сьцяну будынку пачтамту, але і там невядома адкуль узяліся амапаўцы ? ці не з дзьвярэй пачтамта. Неўзабаве іх стала, здалося, ня меней, чым дэманстрантаў, яны расьсякалі натоўп на часткі і білі, калашмацілі, валілі на асфальт людзей ? мужчынаў і жанок, хапалі, камячылі сьцягі і плакаты, якімі некаторыя спрабавалі
ад іх бараніцца. Над вуліцай узьвіўся бязладны, зьдзічэлы крык і лямант; жаночы плач перамяшаўся з роспачнай мужчынскай лаянкай, і невядома было, хто лаяўся. Падобна, і тыя, і гэтыя.
Пасьля хвіліны зьбянтэжанасьці Ступак зразумеў, што трэба адсюль «ірваць кіпці». Ды, мабыць, зразумеў тое спазь-нела. Першы ўдар гумовай палкай па сьпіне змусіў яго хіснуцца, ён спатыкнуўся аб кагось, хто ужо ляжаў на асфальце, але ўтрымаўся, ня ўпаў і пасьпеў азірнуцца на таго, хто яго выцяў. З-за выгнутага плаксіглазавага казырка
ў яго ўтаропіўся счырванелы ад поту твар маладога амапаўца.
У той момант новы ўдар па плячы змусіў яго аж прысесьці ад болю. Ратуючыся, ён галавой наперад кінуўся праз парадзелы натоўп ? прэч ад гэтых забойцаў. Але, му-сіць, ён прамарудзіў, упусьціў момант, і на яго накінуліся трое ці болей у касках. Каб уратавацца, ён з усяе сілы штур-хануў бліжэйшага са шчытом, які з металічным бразгатам паляцеў долу. Ступак што было сілы ірвануў па вуліцы далей ? праз паблытаны ў бойцы амапаўскі шэраг на суседнюю вуліцу.
Сьпярша ён бег, чуючы, як там, ззаду, лемантуе, вые
і лаецца нядаўна яшчэ такое мілагучнае шэсьце, і недзе
за скверам равуць рухавікі міліцэйскіх «Камазаў», што, мабыць, падвозяць падмацаваньне АМАПу. Ці адвозяць схопленых і пабітых. Побач абмінуў яго малады даўгалыгі хлопец у белай скрываўленай кашулі, што, азіраючыся, узрушана прамаўляў: «Шакалы!.. Шакалы!..». «Шакалы!», ? сказаў сабе ў думках і Ступак, кіруючы сьледам па тратуары. За імі, аднак, чамусьці ня гналіся, і ён пайшоў цішэй. Поруч беглі і яшчэ людзі, што вырваліся з тае пасткі, хтось з рэдкіх сустрэчных спалохана пытаўся, стоячы пад абдзертай сьцяной: «Што там? Што?». ? «Ідзі, паглядзі!», ?
са злосьцю кінуў Ступак пенсіянеру з радамі каляровых планак на борце пацертага пінжака. Надта балела плячо, ён ледзьве варушыў рукой, думалася, ці не паламалі яны яму косьці? Трохі, аднак, спакайнеючы, завулкамі і пусткамі нарэшце дабрыў да свайго падворку.
На шчасьце, ля гаражоў не было нікога, мусіць, гаражні-кі з раніцы разьехаліся па сваіх дачах-гародах. Ступак адна-руч ледзьве адамкнуў нутраны замок і, зашчапіўшыся, аб-лёг на сваю раскладуху. Самы час было расслаблена ўздыхнуць і застагнаць ? так балела плячо. Але ён стрымаўся пры думцы, што яго могуць пачуць і толькі ў думках выла-яўся. Усё ж, мабыць, яго там згледзелі, можа, хто са знаёмых, і хоць ён уцёк, знайсьці было няцяжка. Ён ведаў, што ў іх усё на ўліку: усе адрасы і прыкметы, сьведкі, стукачы, сексоты. Хіба ад іх схаваешся?
Ціха варочаючыся ад болю на рыпучай раскладусе пры зачыненых дзьвярах, ён услухоўваўся ў кожны гук-шолах знадворку. Чуў, як прыехаў на старой «Волзе» і адчыняў свой гараж Сазон. Лепей Ступак хацеў бы ўчуць траскотны гук рухавіка «Запарожца» Плешкі, ды таго не было, можа, заначуе на агародзе. Што рабіць далей ? было невядома, мабыць, у гаражы доўга ня ўседзіш, паныла думаў Ступак. Зьехаць на вёску ці што? Але каб зьехаць, патрэбны грошы, хаця б на білет. Зноў жа, калі будуць шукаць, дык знойдуць і ў вёсцы – гэтыя ўсё могуць. Наконт зыску яны майстры, якіх ня ведае сьвет. Ступак прыгадаў, як некалі ў войску
на дзьвярах іхняй прыбіральні нехта цьвіком надрапаў «Брэжнеў ? мудак». Зьявіліся сьледчыя па асабліва важных справах, паўгода вялі сьледства, ператрэсьлі казарму, пера-цягалі ўсіх у хітры дамок контрразьведкі, а знайшлі. Прыперлі, дык сам прызнаўся ? першагодак з Мардовіі пакрыўдзіўся на старшыну і надрапаў тыя два словы ?
на сваю галаву.
Усё ж неяк Ступак перабыў тую ноч, спаў трывожным сном падбітага птаха ? то засынаў, то прачынаўся, спрабуючы як зручней уладкаваць балючую руку. Душу апякала крыўда і злосьць: што ж гэта робіцца? За што? Што ён парушыў, каму ён прычыніў шкоду? Завошта яго хацелі скалечыць? Выцялі па тым