самым плячы, дзе яшчэ віднеўся сьлед-шнар ад душманскае кулі. Але ж гэтыя ? не душманы, гэта ж свае. Хто ж іх так нацкаваў на мірны народ, чаму яны сталі карнікамі?
Але хто нацкаваў, было вядома. У гэтай краіне ўсё добрае і благое рабілася па камандзе аднаго чалавека. Усё залежала ад яго. Прачнуўшыся неяк пад ранак, згаладнелы
і спакутваны ад болю ў плячы, Ступак раптам сьцяміў, што яго трэба забіць.
Як зрабіць тое, ён яшчэ ня ведаў, нават ня мог сабе ўявіць. Мусіць, для таго найперш трэба была зброя ці якая ўзрыўчатка. Але дзе яе ўзяць? Ад зброі залежаў і спосаб тэракту, значыць, найперш трэба зброя. Хаця б пісталет. Ці найлепш аўтамат, аўтамат Калашнікава, з якім ён ваяваў у Афгане. Ступак упершыню пашкадаваў, што сем гадоў на-зад прыехаў з Афгану з пустымі рукамі. Хаця з гэтай справай там было строга: патрабавалі падпіску, што не вязеш ні-чога. Ды хлопцы везьлі пісталет ці гранату. Ён не адважыў-ся, думаў ? навошта? Ён не зьбіраўся стаць кілерам, ён вяр-таўся на сваю родную «паштовую скрынку», дзе рабіў ней-кія штуковіны для ракетаў. Ці для космасу. Але «паштовая скрынка» накрылася адным месцам, і ён стаў беспрацоў-ным афганцам. Во лёс сабачы...
«Ну і хай! ? лежачы на сваёй раскладусе, няпэўна думаў Ступак. ? Кілер, па крайняй меры, гучыць. А то ? тля! Я табе ня тля, ты яшчэ пазнаеш, хто я. Ня тое, што гэтыя дэма-краты. Наладзілі фэст, выйшлі, бы да касьцёлу. Не хапала музыкі. А ён на іх ? гэтых двухногіх шакалаў у брані. Далі, аж пыл закурэў. Адлупілі, разагналі, пахапалі... Цяпер будуць хадзіць да пракурора, апраўдвацца. Быццам пракурор не заадно з імі. Пракурор, можа, сам лупіў са шчытом, у ка-мізэльцы. А што? Пад каўпаком не відно, не пазнаеш, хто цябе нявечыць. Усе яны ? адно кодла. Не, так не даб’ешся нічога. Трэба яго стрэльнуць. А там будзь, што будзе. Чым так тухнуць у сьмярдзючым гаражы... Здохнеш і ня хутка здагадаюцца, што памёр. Як тая бабуся з першага пад’езду, што тры тыдні праляжала ў зачыненай кватэры. Пакуль суседзі ня ўнюхалі»...
Так, яму вельмі патрэбная зброя.
Але найперш, мусіць, трэба было прыдбаць грошы. Бяз грошай ні чарта ты ня зробіш, самадзейны кілер-адзіноч-ка, нявесела думаў Ступак у ранішнім гаражным паўзмроку. Рашэньне, аднак, было прынятае, і ён не любіў мяняць сваіх нават і самых рызыковых рашэньняў. Такі ўжо быў характар. З тае ранішняй хвіліны ў яго паявілася мэта, што стала яго неадчэпным клопатам.
Ён яшчэ ляжаў у дрымоце, як знадворку пачуўся нягучны металічны бразгат паблізу, і Ступак, счакаўшы, прыадчыніў дзьверы. Крышку ўбаку стаяла «сямёрка» дацэнта Мінкевіча, якую той меўся загнаць у гараж. З гэтым інтэлігентам у Ступака не было ніякае дружбы, бо той трымаўся на адлегласьці ад астатніх, асабліва ні з кім не тавары-шаваў, рэдка калі ішоў на размовы. I заўсёды кудысь сьпяшаўся. «Сямёрка» яго заўжды была чысьценькая, бы сьвежа памытая, хаця ўжо і ня новая, ды і сам Мінкевіч заўжды выглядаў па сучаснай модзе ? з каротка падстрыжанай бародкай, у акулярах з тонкай аправай, ён зірнуў на Ступака
і павітаўся. Ступак, каб пачаць размову, папрасіў закурыць, і той мусіў затрымацца ля расчыненых дзьвярэй гаража.
? Вы не маглі б мне пазычыць?
? Колькі? ? спытаў Мінкевіч, з гатоўнасьцю дастаючы кашалёк. ? На паўлітру?
? Трэба больш. Баксаў пяцьсот, ? адважна вымавіў Ступак, аж зьдзівіўшыся сваёй адвазе.
? Ого! ? шчыра зьдзівіўся дацэнт. ? У мяне зарплата трыццаць баксаў у месяц.
? Дрэнна жывяцё, ? паныла зазначыў Ступак. ? А можа, ведаеце, каму гараж можна б загнаць?
Мінкевіч паціснуў плячыма.
? Дайце аб’яву ў газету. Цяпер жа там вунь колькі аб’яваў. Ці папытайце ў Валынца. Ён жа займаецца аўта-бізнэсам...
Валынца Ступак збольшага ведаў, той жыў у суседнім доме, нядаўна скончыў еўрарамонт кватэры, пад якую адкупіў ледзьве ня ўвесь паверх замызганай хрушчоўкі. Цяпер любавацца на яго люстраныя, з мядовым адлівам вокны ў дзюралевых рамах зьбіраўся ўвесь падворак. Унізе ля пад’ез-ду часьцяком стаялі «Вольвы», «БМВ» ды «Мерседэсы» нярэдка з замежнымі нумарамі. Гэта быў тыповы «новы беларус», і Мінкевіч меў рацыю. Гараж варта было прапана-ваць Валынцу.
Але злавіць гэтага бізнэсмэна было няпроста. Ягонага «БМВ» ля пад’езду не было відаць, у кватэру ж Ступак не пайшоў, казалі, там заўсёды ахова. Тады ён прысеў на лаўку насупроць дзюралевых вакон багацея, трохі счакаў. Рука ўсё балела, хоць і ня так як учора. Рухаць ёй Ступак усё асьцерагаўся і, сагнуўшы, далікатна трымаў пад крысом накі-нутага на плечы пінжака. Як на падворку зачасьцілі ранішнія прахожыя, неахвотна падняўся і падыбаў да сваіх гаражоў. Тут, як заўжды ўраньні, ужо паявіўся Плешка, узяў-ся ладзіць капрызьлівы «Запарожац».
? Што гэта ў цябе, ? кіўнуў ён на руку, павітаўшыся.