А зрэшты, можа, тады ў прытулку і ня будзе патрэбы. Пра прытулак паклапоцяцца іншыя.
Тым жа ранкам ён разьмяняў у вулічным абменным пункце першыя сто даляраў, накупіў у гастраноме харчу: два белых батоны, кавалак каўбасы і нават гронку жоўтых бананаў, якія прадаваліся на кожным рагу. Сьпярша добра пад’еў у гаражы на адзіноце, ? Плешка ўжо некуды зьехаў,
і ля гаражоў не было нікога. Пасьля сухога сьняданку зьявілася смага, але ён падумаў, што вып’е піва пасьля, як будзе ісьці на базар. Напружана думаючы пра зброю, ён усё ж вы-рашыў наведаць базар, дзе ня быў з самай вясны. Не было патрэбы ды й грошай. Цяпер жа зьявілася тое і гэта, і ён ня стаў губляць час.
Ашчаджаючы балючую руку, можа, з гадзіну ён швэн-даўся між тлумных гандлёвых радоў, заваленых розным таварам ? харчам, гароднінай, а таксама адзеньнем, рознай драбязой і начыньнем. Усё,што прадавалася, было раскла-дзена на прылаўках, століках, а таксама ля ног на асфаль-це, на газецінах ці проста выглядвала з расхінутых гаспадарчых сумак. Тавару было безьліч, здавалася, тут можна знайсьці ўсё. Але тавары яго цікавілі мала, ягоны інтарэс палягаў у іншым, і ён разумеў, што тое іншае на прылаўках ня згледзіш. Ён болей прыглядваўся да твараў ? прадаўцоў і пакупнікоў, што ў цеснаце і штурханіне мітусіліся побач, выбіраў сярод іх пэўны тып ? маладога, засяроджанага ў са-бе чалавека, можа «афганца» або «чачэнца».
У гэтых якраз і можна было нешта здабыць. Зброю
ці наркоту. Неяк яшчэ зімой ён прыходзіў сюды з жонкай па бульбу і ў аднаго чарнявага, з выгляду каўказца, прыца- ніўся да яго жоўтых гранатаў. Калі той назваў цану, пажар-таваў: «Ого, бы лімонкі». «То фрукты, а не лімонкі ? крыўд-ліва паправіў гаспадар. ? Лімонкі таньней будуць». ? «А што, ёсьць і лімонкі?» ? жартам пацікавіўся Ступак. «Знойдзем, калі трэба», ? хітравата падміргнуў каўказец. Тады Ступаку лімонкі не былі патрэбныя, але во цяпер...
Аднак жа, чаго трэба, менавіта таго і не бывае ў гандлі. Нават і на базары.
Дарма і доўга ён швэндаўся ў гаманкім базарным на-тоўпе, так і ня ўбачыўшы нічога здатнага. Пытацца ж у каго не наважыўся, адчуваў, нямала тут шылася і таптуноў, пераапранутых міліцыянтаў, кадэбэшнікаў, людзей са служ-бы бясьпекі, якімі цяпер кішэлі вуліцы, вакзалы ды і база-ры таксама. Мабыць, тыя парадаваліся б, калі б спазналі, што побач шляецца кілер, шукае зброю. Хаця і без таго можна было проста і здорава ўліпнуць, калі б яго апазналі як удзельніка нядаўняй стычкі. Але во пакуль не пазналі, мабыць, там, на прасьпекце, не было знаёмых. Ля піўнога ларка ён нядоўга пастаяў у чарзе, выпіў цеплаватага піва, ледзьве ўтрымаўшы цяжкі куфаль у хваравітай руцэ, якая ўсё балела, асабліва ў плячы. Выпівох тут было нямала, але ўсе звычайныя півасёрбы, якія прагнулі адно ? захмялець. Такіх жа, у каго можна было нешта здабыць, здаецца, не траплялася. I ён думаў, што, мусіць, ня так гэта проста прыдбаць зброю. Пісталет ці лепей славуты АК. Увесь сьвет завалены гэтымі Калашнікавымі, з ім ваююць цэлыя арміі, робяцца ўрадавыя перавароты, скідваюць і ўсаджва-юць дыктатараў. А тут во, на ягонай радзіме, калі спатрэбі-лася, нават за баксы ня знойдзеш. Да чаго адсталая краі-на, зласьліва думаў самадзейны кілер.
Краіна, можа, і была адсталая, але не былі адсталыя
яе сьпецслужбы, і Ступак ведаў гэта. Ва ўсякім разе на рынку ён так і не наважыўся нават запытаць у каго-небудзь пра сваю патрэбу і надвячоркам прыбрыў дадому. Дзьверы
аж трох гаражоў былі расчыненыя, але машынаў перад імі не было відаць, значыць, аўтамабілісты нікуды не сьпяшалі-ся. Два з іх ? Сазон Іванавіч і малады хлопец Аляксей ? стаялі каля Плешкавага гаража. Ступак насьцярожана падышоў да іх, здаецца, тым перапыніўшы размову, і ён падумаў: ужо ці не пра яго ішла гаворка? Але, мабыць, не пра яго.
? Ну, Мінкевіч у бэнээфе, мужыкі казалі, ? гучаў з гаража Плешкаў голас. Іншыя два маўчалі. Памаўчаў і Ступак.
? То-то, гляжу, по-белорусски разговаривает, ? не зразумець, з захапленьнем ці асуджаючы, сказаў сівагаловы Са-зон Іванавіч. ? Нацдем!
? Размаўляе, як хоча, ? азваўся Плешка.
? Э нет, не как хочет. Это у них установка такая, в бэ-нээфе, чтобы другие не поняли.
? Ты ж во панімаеш, ? выглянуў з-за «Запарожца» Плешка.
? Не понимаю и понимать не хочу! ? выказаўся Сазон.? Я русский человек и русским умру.
? Ну, а ён, можа, беларусам хоча памерці, ? упарта пярэ-чыў Плешка.
Той Мінкевіч ня быў тут нікому сябрам, быў проста суседам ня болей, і Ступак ставіўся да яго спакойна. Але і Сазон ня выклікаў у яго вялікай сімпатыі, бо амаль заўжды быў злы і зацяты. Хаця па цяперашнім часе тое было не на-віна, шмат хто