? Ды так. Упаў.
? Выпіўшы?
На тое Ступак не адказаў, ён не хацеў нікому расказваць пра учарашняе, асьцерагаўся, як бы сёньня ня здарыўся працяг таго ўчора. Раз запазіраў на падворак, каб адразу заўважыць, калі там зьявіцца міліцэйскі «Уаз». Але міліцыі пакуль не было, а Плешка, сагнуўшыся над задам «запарож-ца» калупаўся ў рухавіку.
? Што ? помпа? ? паспачуваў Ступак.
? Помпа, хай яна згарыць. Каторы раз ужо, ? сказаў Плеш-ка і, азірнуўшыся, цішай заўважыў: ? Чуў, што ўчора на прась-пекце было?
? А што? ? прастадушна папытаўся Ступак.
? Кажуць, лядовае пабоішча. Менчукоў з псамі-рыца-рамі.
? Вось як?
? Што ж думаеш: паўтары тысячы АМАПу. Ды міліцыя. Ды ўнутраныя войскі. Сіла!
? Сіла! ? пагадзіўся Ступак.
Гэты Плешка заўжды пачынаў так ? быццам быў на баку ўлады, мог нават мацюкнуць дэмакратаў, але свае сапраў-дныя адносіны запасіў на канец. Прыхінуўшыся да крыла аўтамабіля, азірнуўся і нягучна паведаміў:
? Кажуць, сам лупіў. Палкай. Пад каскай амапаўца.
Во драпежнік!
? Драпежнік, ? міжволі пагадзіўся Ступак. Уласных адносінаў да таго ён раскрываць не хацеў.
Усё ж паведамленьне Плешкі ўзрушыла Ступака, сьпярша ён нават не паверыў у тое. Але затым, разважыўшы, падумаў: а можа, і праўда. Ад гэтага можна было чакаць усяго, і вельмі нават магчыма, што найбольшаю асалодай для яго было самому паўдзельнічаць у эфектыўнай паліцэйскай акцыі. Адчуць азарт расправы ? як драпежнік над сваёй ахвярай. Ступаку нават здалося, што той, хто лупіў яго па параненым плячы, мог быць менавіта сам. Краем вока ён нават згледзеў падобнага ? з азьвярэлымі вачыма, вусатага. Хаця вусатых там было шмат.
Пакінуўшы Плешку ля ягонага «Запарожца», Ступак пайшоў па падворку да суседняга дома і яшчэ здалёк убачыў там чорную «БМВ» ля другога пад’езду. Ён прысь-пешыў крок, сапраўды, то была машына Валынца, а ля яе
і сам гаспадар, які толькі што выйшаў з дзьвярэй. То быў маладжавы яшчэ чалавек у дарагім двухбортным гарнітуры, пры даўжэзным гальштуку; ён паклаў на задняе ся-дзеньне кейс і расчыніў пярэднюю дзьверцу. За рулём чакаў малады шафёр з бычынай шыяй і выстрыжанай паты-ліцай.
? Можна вас на хвілінку, ? гукнуў Ступак.
Валынец з незадаволеным выразам твару прытрымаў дзьверцу, Ступак падышоў бліжай і стрымана павітаўся.
? Прадаю гараж. Ну той, металічны. Купіце?
Напружаньне на холеным твары Валынца разам зьмяк-чэла, здаецца, той зразумеў і дзелавіта кінуў:
? Колькі?
? Ну гэта... Тысячу.
? Даю пяцьсот. З вывазам.
Пяцьсот, канешне, ня тысяча, але тут ня гандаль, тут продаж, падумаў Ступак, адчуваючы, што ягоны пакупнік дужа сьпяшаецца і вось-вось сядзе ў машыну. Другі раз наўрад ці яго засьпееш.
? Ладна, што ж...
Валынец з унутранай кішэні пінжака дастаў кашалёк
і спрытна вылузнуў з яго тры стодаляравыя купюры.
? У якасьці задатку.
? Толькі асвабаджу ў канцы месяца,? вінавата зазначыў Ступак.
? Тады атрымаеш астатнія. Усяго добрага.
Валынец схаваўся ў сваю чорную «БМВ», якая імкліва рванула з месца, а Ступак пастаяў яшчэ, ня ведаючы, радавацца ці ня надта. У руцэ ён трымаў трыста баксаў, тое было для яго багацьце. Але ж ён траціў апошні прытулак. Дзе прыткнуцца, калі ягоны куратнік пяройдзе гэтаму бізнэ-соўцу?