часу. Або яшчэ ? на спартовых комплексах, дзе ён звыклы і часты госьць і ўдзельнік, бо дужа паважае спорт і клапоціцца пра сваё здароўе. Каб там падлавіць...

Рука стала балець меней, праўда, яшчэ аддавала ў плячы асабліва пры рэзкім руху локцем угору. Кепска, што ішоў час, і з ім раставалі яго грошы, набытку ж ад іх не было ніякага, усё ішло на харч. Ноччу яму часьцяком сьнілася нешта з яго дзённых мрояў, толькі той яго супраціўнік

з выгляду быў нібы мядзьведзь ? таўсты і касматы. Ступак цаляў у яго з пісталету, але пальцы нібы зьмярцьвелі, ён

ня мог ціскануць на спуск, а страшыдла набліжалася. Тады ён кідаўся ўцякаць, ды ногі рабіліся, нібы з ваты, ён ня мог бегчы, а страшыдла было ўжо побач. На мяжы магчымай пагібелі нешта ўсё ж перайначвалася, пачынаўся іншы сюжэт, таксама мала прыемны, але без ранейшага жаху. Ноччу ён часта прачынаўся ў сваёй металічнай схованцы, асабліва як у двор уязджала машына і фарамі высьвечвала гаражныя шчыліны каля дзьвярэй, тады ўспыхвала трывожная думка: ці не па яго? Ці не разьнюхалі што? Можа,

з таго памятнага шэсьця, калі яго пабілі, штосьці дазналіся і прыехалі браць. Тады нахлынала шкадаваньне і пры-красьць на сябе ? што не пасьпеў, прамарудзіў, прашляпіў. Аднак ішоў час, а да яго ніхто не завітаў, і тое абнадзейвала. Мабыць, усё ж яго праваронілі.

Затое не праваронілі іншых, мабыць, працавалі, як мае быць, не дарма елі свой міліцэйскі хлеб. Неяк уранку, калі ён яшчэ ляжаў пад брызенцінай на раскладусе, у дзьверы ціхенька пастукалі ? раз і другі. Ён падхапіўся, падумалася: ці не дачка, якая ні разу яшчэ не прыйшла да яго ў гараж. Але то была не дачка ? на ўваходзе, як ён адчыніў дзьверы, стаяў Аляксей, які зважліва папытаўся:

? Ну, чулі навіну?

? Якую?

? Мінкевіч гараж прадае. Разам з машынай.

? Чаго ж гэтак?

Аляксей азірнуўся, але не пераступіў парог гаражу.

? Аштрафавалі. За дэманстрацыю. На шэсьцьдзесят мільёнаў.

? За тую?

? Ну. Быў арганізатарам ад БНФ. Дык затрымалі, суд і во ? штраф.

? Нічога сабе! Шэсьцьдзесят мільёнаў...

Ступак, канешне, падзівіўся і ціха пры сабе парадаваўся, што тады пашчасьціла неўпрыкмет вывернуцца ад амапаў-цаў, высьлізнуць з іхніх рук. Усё ж нездарма афганец, мае сякі-такі вопыт, ня тое, што гэтыя шпацыроўшчыкі па асфальце. Добра, што ён ня быў зьвязаны з БНФ, тое давала яму засьцярогу. А гэты Аляксей, мабыць, штось меў, інакш бы так не ўстрывожыўся навіной пра Мінкевіча. Што яму гэты Мінкевіч ? брат ці сват? І ўсё ж Аляксей сімпатычны хлопец, не балабон, можа б варта параіцца з ім пра галоў-ны Ступакоў клопат? Але не, разважыў Ступак. Толькі тое

ў сакрэце, што ведае адзін чалавек. Калі два, лічы, ніякага сакрэту няма. Гэта ўжо ведаў ён добра.

А можа, варта было скантактаваць з Мінкевічам? Усё

ж калі бэнээфавец, дык, мабыць, не сексот, не пабяжыць вечарам на даклад да «кума». А можа, і пабяжыць? Што,

у бэнээфе няма сексотаў? Паленаваліся, не навербавалі? Не, гэтыя не лянуюцца...

Той дзень з раніцы ішоў дождж, было халаднавата,

і Ступак, прычыніўшы жалезныя дзьверы, бавіў час у ляноце. Самы раз было б выпіць, хоць для сугрэву, але не было гарэлкі, а ісьці пад дажджом у гастраном ён без парасону не наважваўся. I злосна думаў пра жонку-паскуду, якая, выганяючы з дому, ня кінула яму якой апранахі. Усё ж ён па-кінуў ёй кватэру, здабытую па льготах як воін- інтэр-нацыяналіст, а яна чым аддзячыла? Хоць бы прыслала калі дачку ў адведзіны, дык не ? трымала ў кіпцюрах пакорлівае дзяўчо, запалохала зьверам-бацькам, які во каторы месяц жыве сапраўды нібы зьвер у гэтай жалезнай бярлозе. Ды

і добра, калі б ён быў зьвер. Ён хацеў быць зьверам, калі

б атрымалася. Зьверу цяпер, мабыць, лепш, чым чалавеку. Такі настаў час.

Ён адразу пачуў, як побач забразгалі замкі ў гаражы Мінкевіча. Ступак падхапіўся з раскладухі і паволі выйшаў з дзьвярэй.

? Кажуць, і вы прадаеце? ? запытаў, павітаўшыся. Апрануты ў спрытную джынсовую куртку Мінкевіч з- за тонкіх акуляраў зірнуў на суседа.

? Прыходзіцца.

? Чаго ж гэта?

? Каб заплаціць штраф.

? I вялікі штраф?

? Па максімуму. Дзьвесьце мінімальных зарплат.

? Ё-маё! I будзеце плаціць?

? А што ж рабіць? Апішуць маёмасьць...

Мінкевіч казаў тое амаль спакойна і разважліва, як пра што звычайнае і паўсядзённае, бы і не перажываючы. Можа, перажыўшы ўжо. Расчыніў насьцеж абедзьве палавіны дзьвярэй, зашчапіў на кручкі ў доле.

? І думаеце адкупіцца штрафам?

Мінкевіч выпрастаўся, павярнуўся да яго і ўздыхнуў.

? Штрафам, канешне, не адкупішся. Ад гэтага рэжыму наогул нічым адкупіцца немагчыма. Трэба ўзьнімаць на-род, падвышаць ягоную самасьвядомасьць.

? Самасьвядомасьць! Вы ? самасьвядомасьць, а ён ? сто тысяч АМАПу. Чыя возьме? ? запытаўся Ступак і змоўчаў, чакаючы, што скажа на тое адукаваны дацэнт.

? Што рабіць! ? азваўся той пасьля паўзы. ? Наогул дэ-макратыя ў барацьбе з таталітарызмам ня мае адэкватных сродкаў.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату