прыглядаўся. У аднаго каўказца нават па-пытаўся, нібы жартам, ці няма пушкі? Але той адразу ж спа-лохана шаснуў ад яго ? бокам, бокам і далей. Можа, гэты гандляваў наркотай і, магчыма, прыняў яго за пераапранутага міліцыянта. Таксама было небясьпечна, каўказцы маглі і прышыць.
Вяртаўся з базару позна, як летняе сонца спаўзло за невысокія дахі хрушчовак і ўвесь падворак тануў у глухой засені. Ён ціха брыў да свайго гаражу, пазіраючы на колішнія свае вокны на пятым паверсе, дзе цяпер раскашавала ягоная жонка-банкірка. Злосьці на яе ў яго не было, хоць і не зьнікала застарэлая крыўда ? яна там з генеральным дырэ-ктарам, на мяккай тахце, з ваннай і халадзільнікам, а ён ту-ліцца ў цесным гаражы, харчуецца абы як, за ўсё лета не па-мыўся нават пад душам. Ён уласнай крывёй заслужыў тую кватэру, а яна дарма карыстаецца ёю. Дзе справядлівасьць?
Яшчэ здаля згледзеў ля дзьвярэй свайго гаража дзяў-чынку, дачку Ленку, якая раз-пораз стукала маленькім кулачком ў жалезныя дзьверы, нібы там хто зачыніўся. Калі ён падышоў, яна нават ня ўзрадавалася ад тае сустрэчы
і, мабыць, каб хутчэй разьвітацца, сунула ў ягоныя рукі пакамечаную паперку.
? Дзядзя сказаў, каб пазваніў.
У паперцы былі шэсьць лічбаў тэлефону і ўсё. Ленка па-бегла да маці, а ён стаяў, думаў: хто б гэта мог быць? Але та-ды прыпамятаў нядаўнюю сустрэчу са Шпаком ? няйначай то ён. Значыць, штосьці прысьпічыла каменданцкаму прапаршчыку.
Каб пазваніць з аўтамату, патрэбна была магнітная карт-ка, якой Ступак ня меў ? не купляў прынцыпова, бо нікому званіць не зьбіраўся. А дадому ў сваю кватэру дачка не запрасіла, мусіць, так распарадзілася жонка. Што ж, пасьля ўсяго, што здарылася, ён туды і ня пойдзе. Ужо на зьмярканьні ля гаражу зьявіўся на сваім «Запарожцы» Аляксей, у яко- га Ступак пазычыў на дзесяць хвілінаў ягоную картку і вый-шаў да аўтаматаў на вуліцу.
Ён прадчуваў правільна, то быў Шпак, які тут жа з улась-цівым для гэткіх людзей напорам абрынуў на яго цэлы паток словаў.
? Слухай, дзе ты прападаеш, ёсьць дзела, нада сустрэцца, я да цябе падскочу, скажы толькі, дзе ты