зра-біў усяго дзесяць крокаў.
Ён згледзеў ня шмат, аднак, то было досыць карыснае назіраньне, мабыць, кожны кілер нямала зразумеў бы
з яго. Найперш тое, што ўсё трэба рабіць дужа хутка і на-хабна, ня здрэйфіць у самы апошні момант, нават калі само-му будзе не ўратавацца. Як ён ня здрэйфіў пад Кандагарам, калі іншыя здрэйфілі пад душманскімі кулямі. Затое ён ат-рымаў ордэн. Шкада, не ўдалося тады збочыць з дарогі, каб зірнуць на вынікі свае працы ? хутчэй пагналі наперад. Па трафеі, як заўжды, завіталі тылавікі, якія, казалі, нямала там пажывіліся.
Адышоўшы на пару кварталаў ад рэзідэнцыі, ён зайшоў у магазін гародніны. Той быў завалены экзатычнай гароднінай ? ад бананаў да авакадаў. Ён жа хацеў купіць агуркоў, ды агуркоў тут не прадавалі, і ён павярнуў назад. Толькі вышчаміўся з цесных дзьвярэй магазіна, як сутыкнуўся з мажным маладым мужчынам у моднай цяпер уні-форме колеру травянога сьмецьця, з камандзірскай папругай на круглявым жываце. Ступак зірнуў у ягоны твар і аж схамянуўся: то быў Шпак, колішні яго афганскі знаёмец,
з якім ён не спатыкаўся, можа, год восем.
? Ступак, прывітаньне!
? Прывет...
Яны саступілі трошкі ўбок, каб не замінаць прахожым,
і Шпак прытрымаў у сваёй ягоную руку, тым даючы зразумець, што рады гэтай сустрэчы. Заняты ўласнымі клопатам Ступак увогуле быў да яе абыякавы ? што яму колішні ягоны службовец, ці мала іх прайшло ля яго і забылася, не сустрэтых болей у жыцьці. Але, відаць, Шпак быў іншае думкі і не сьпяшаўся разьвітвацца.
? Гляджу, адразу і не пазнаў нават. Пахудзеў неяк...
? А ты, гляджу, паспраўнеў, ? сказаў Ступак, пазіраючы ў цьвярды, сьвежа паголены твар Шпака. Свой твар ён не га-ліў, мабыць, з тыдзень.
? Дык як жывеш? Што робіш? Можа, прадпрымальнікам задзелаўся, бабкі зшыбаеш?
? Не, не задзелаўся. А ты? Ужо, мабыць, ня служыш? ? пацікавіўся Ступак, павёўшы позіркам па яго новай ладнай уніформе, грубых чаравіках на тоўстай падэшве.
? Ведаеш, служу, ? раптам сказаў Шпак.
? Во як! ? шчыра зьдзівіўся Ступак. ? У кагэбэ?
? Не, не ў кагэбэ. Бяры вышэй.
? Куды ўжо вышэй?
? А ёсьць куды. Слухай, а ты гэта... Які твой тэлефон? Трэба б сустрэцца, пагаварыць.
? Тэлефон? ? прамовіў Ступак, адчуўшы пэўную няёмкасьць пры думцы пра тэлефон, да якога ён даўно не пад-ступаўся. Але Шпак ужо расчыніў свой кейс і нарыхтаваўся запісваць у блакноце, і Ступак назваў свой ранейшы тэлефон, якім цяпер карысталася жонка.
? Я табе пазваню.
? Звані, калі хочаш.
Яны разьвіталіся, і Ступак пайшоў сабе далей, разважаючы, што ўсё ж д’ябал ці лёс сапраўды дзеляць няроўна. Нават іх, афганцаў, што выжылі ў той дзесяцігадовай вайне, быццам бы штось заслужылі, ды апынуліся ў надта розным становішчы. Ён, ардэнаносец Ступак, вярнуўся
на сваю «паштовую скрынку», як і раней, укалваць станочнікам, а гэты прапаршчык Шпак, што праседзеў два гады
ў Кабульскай камендатуры, глядзі куды сігануў! Вышэй чым у КДБ. У ступаковым разуменьні вышэй, чым усемагутны КДБ, не магло быць нічога, ні ў войску, ні ў мірным жыцьці, дзе непадзельна і таемна верхаводзіў КДБ. Усё вай- сковае і цывільнае начальства прызначалася толькі ім ці
з ягонай згоды, абмінуць у жыцьці «органы» не было да-дзена нікому. Значыць, прапаршчык каменданцкае роты Шпак быў ім болей прыдатны, чым прапаршчык дэсантнага батальёну Ступак, і кожны атрымаў паводле заслугаў. Такі вось іхні афганскі лёс. Ну але хай! Хутка стане вядома, хто чаго сапраўды варты, нявесела суцешыў сябе Ступак.
Ягоны клопат, аднак, упарта не адпускаў яго ад пэўных думак пра зброю. Ён яшчэ два разы хадзіў на базар, аднойчы прашвэндаўся там да закрыцьця і пасьля яшчэ пахадзіў па задворках, сярод прыезджых грузавікоў і легкавых машы-наў; доўга стаяў ля піўнога ларка, для выгляду смакуючы піва. А сам слухаў,