выняць яму паперку, сусед доб-ра паплакаўся, наракаючы на жыцьцё, малую пенсію, лайдачку дачку, якая ня хоча працаваць і звыкла жыць на ягоную пенсію. Ступак суцешыў яго, што хутка атрымае зарплату і разьлічыцца. І апусьціў долу вочы, бо глядзець на ста-рога было няёмка.
На гэты раз да яго завітаў сам Шпак, на тым самым вішнёвага колеру «Пежо», у камуфляжы, але ўжо з пагонамі маё-ра на шырокіх плячах. «Хутка, аднак, у іх растуць кадры!» ? з нечаканай зайздрасьцю падумаў Ступак, сядаючы поруч
з колішнім калегам-прапаршчыкам. Гэты маёр пачаў распа-вядаць яму, як шмат даводзіцца працаваць (работа ж не нар-маваная), як тлумна і небясьпечна, хоць ганарова і адказна. «А зарплата як?» ? стрымана папытаўся Ступак пра тое, што яго цяпер найболей цікавіла. «Зарплата нішто. Табе та-кой і ня сьнілася, ? сказаў Шпак. ? Напачатку тры мільёны, ну пад’ёмныя і так далей. Не пашкадуеш».
Ступак унутрана парадаваўся, хоць і не падаў знаку,
ды папраўдзе і слаба паверыў, прыпамятаўшы дацэнта Мін-кевіча з яго шасьцюдзесяцьцю мільёнамі. Можа, маёр Шпак і атрымлівае тры мільёны, а ён жа прапаршчык...
? Пакуль будзеш жыць у афіцэрскай гасьцініцы. А там па-бачым, ? сказаў Шпак, як яны пад’ехалі да чарговай бетоннай сьцяны з прахадной і шлагбаўмам.
Тут, аднак, аказалася амапаўская база ці што. Некалькі гадзінаў Ступак з такімі, як сам, навічкамі, маладымі хлопцамі са сьвежымі ружовымі тварамі, абмундзіроўваўся на забітым скрынкамі ды цюкамі рэчавым складзе. Яму выда-лі цэлую кучу абмундзіроўкі ? зялёную і стракатую, колеру сьмецьця, сьвяточную і паўсядзённую, моцныя грубыя чаравікі, пілотку і берэт, цёплую куртку і цяльняшкі ? аж тры штукі. I нават добры шкумат бязі ? на каўнерыкі. Як у войску. Толькі ў войску так шмат ніколі не давалі, эканомілі. Хлопцам, што пераапраналіся з ім разам, дужа спадабаліся дзягі. «Афіцэрскія», ? з захапленьнем сказаў адзін, трохі ста-рэйшы за астатніх. Дзягі сапраўды былі адмысловыя, з таў-стой, прашытай скуры пры ладных спражках, ня тое што з ме-талічнымі бляхамі ў войску. Ступак пераапрануўся ў новае, са сьвежым прыемным пахам; свае сьмярдзючыя трусы, азірнуўшыся, піхнуў у бляшаную урну, і яго павялі цераз па-дворак у афіцэрскую гасьцініцу.
Першы раз за лета ён з асалодай распрастаўся на чыстай новай прасьціне, уладкаваў схуднелыя плечы на ладнай падушцы. Заўтра сказалі падстрыгчыся, ? хай, ён пад-стрыжэцца. I яшчэ, сказалі, вусы можна не збрываць, тут паважаюць вусатых. Другі ложак у пакоі быў акуратна засланы, мабыць, кагосьці чакаў. Можа, таксама новенькага.
Служба пашыралася, камплектавалася, дасканалілася, ? як і мае быць пры моцнай уладзе. Цікава было Ступаку дру-гі раз перажываць тое, што ўжо было перажыта ў яго вайсковым юнацтве, у Афгане і пасьля.
Дэмабілізаваўшыся сем гадоў таму, думаў, што перажытое ніколі ўжо не паўторыцца. Аж во, абяцала