і дабразычліва адка-заў белабрысы шафёр і хіхікнуў: ? Праверка на СНІД».
Тое ўжо мала Ступаку падабалася, хутчэй ? не падабалася зусім. На якога д’ябла! ? думаў ён, губляючы трываньне ад гэтага падрабязнага дасьледваньня ягонай асобы. Што ён ім будзе служыць? У яго іншая мэта, яму б толькі дапяцца да зброі. Мабыць жа, дадуць якога «Сьцечкіна» ці «Ка-лашнікава», і ён падловіць момант. Ягонае здароўе яго мала цікавіла, хай не цікавіць яно і гэтых.
Але гэтых якраз дужа цікавіла. Да цямна яго вадзілі з кабі-нету ў кабінет, з паверху на паверх, ? слухалі, мацалі, вымер-валі на апаратуры, высьвечвалі ягоныя вантробы на міль-готкіх маніторах. Але ўсё было ў норме, ціск жа, сказалі,
бы ў юнака, і яго пахвалілі. «Алкаголь ужываеце? ? папытаўся строгі доктар, на плячах пад халатам якога мулялі цьвярдыя пагоны. Ступак з наіўным выглядам пакруціў галавой: «Ну што вы!» Трохі затрымаў на ім свой пранізьлівы позірк хірург, як убачыў сіняватую адмеціну на плячы. «Што ? агнястрэльная?» ? «Афган», ? коратка адказаў Ступак. «А то ? ушыб?» – даволі груба памацаў ён сьлед ад ня-даўняй амапаўскай палкі. «Упаў...» ? «Па п’янцы?» ? ухмыльнуўся доктар, штось разумеючы. Ступак тое пакінуў без адказу ? здаецца, яны і так паразумеліся. Далей была кардыяграма з правадамі, якія аблыталі ягоныя рукі і ногі, аку-ліст са сваёй табліцай на сьцяне і ў канцы дзіўнаватая гаворка з псіхіятарам. Адзінае, што з яе запомніў Ступак, былі прыдзірлівыя пытаньні пра выпіўку і наркоту. I тое, і ін-шае Ступак рашуча адмаўляў, сказаў, што ніколі ні-ні, успамінаючы пры тым, як у тым жа Афгане, і неаднойчы, яны добра-такі кайфавалі анашой. Шкада, пасьля кінуў. Каб ня кінуў, можа б, лепей было, нечакана падумаў ён, се-дзячы перад хітраванам-псіхіятарам. Здаецца, стан ягонага здароўя іх задаволіў. Яго тым болей.
Да свайго гаражу ён прыплёўся, калі ўжо сьцямнела, побач на падворку ўгары сьвяціўся ліхтар, сьвяціліся вокны
ў хрушчоўках. Ведаў, цяпер там усе ўтаропіліся ў свае зіхоткія скрынкі ? хто на музычныя шоу, крывуляк-танцуляк
са шнурамі ў руках, а болей, мусіць, на чарговы нумар само-га. Амаль кожны вечар той выступаў са сваім гіпнозам ?
то пагрозьліва-строга, калі гаварыў пра апазіцыю, якая мае
ад ЦРУ заданьне яго зьнішчыць, то шчодра адорваючы ўсіх белазубай усьмешкай з-пад шыкоўных вусоў, калі зьвяртаў-ся да гледачоў. Асабліва глядачак, якіх ён часьцяком на пра-мілы Бог прасіў падтрымаць яго ў сьвятой барацьбе за дабрабыт народу. Слухаючы яго лісьлівыя звароты, жанчыны былі гатовыя на што хочаш, ? з такімі просьбамі да іх ніхто раней не зьвяртаўся. Тым болей з вялікіх начальнікаў, не па-мінаючы ўжо ўласных мужоў, якія даўно не прызнавалі ні-чога ў жыцьці, апроч бутэлькі. Мужчыны не любілі палітыку, якая цікавіла іх усё меней, чым горш жылося. Затое яна ўсё болей захапляла жанчын, асабліва з тае прычыны, што ў ёй верхаводзіў ён ? такі выбітны, прывабны, амаль нежанаты, які ўвасабляў недасяжныя жаночыя мары аб мужчы-не-кавалеру, мужчыне-лідэру. I тым вабіў.
Ну, але засталося нядоўга.
Так думаў Ступак, зласьліва чакаючы, калі яго паклічуць зноў. Павінны ж урэшце паклікаць, ён ужо прагнуў таго. Хоць бы таму, што ежы не было зусім, два дні таму пазы-чыў пару тысячаў у былога суседа па кватэры, якога пад-пільнаваў у двары. Перш чым