бы і хацеў іх выпусьціць, ды ня мае права, усё павінны вы-рашыць суд; ён жа ня можа ўмешвацца ў справы правасуддзя. Такі бяспраўны начальнік...

? Берии, Ежова на них нет! ? абураўся Сазон, што на ніз-кім услончыку перабіраў падшыпнік. Плешка таксама падышоў ад свайго гаражу і дабрадушна зазначыў:

? А й на Берыю з Яжовым знайшлася ўправа.

То быў пэўны намёк, Сазон рэзка азірнуўся на суседа ? ён быў абураны.

? Управа! А порядок был. Через границу как зайцы не бе-гали. Граница была на замке. А этим дали волю...

Тут усе ведалі, што Сазон быў з чэкістаў, гадоў з трыццаць праслужыў на мяжы, і гаражнікі, асабліва нябожчык Аляксееў дзед, клікалі яго Карацупам. Пасьля перасталі,

як дазналіся, што ён разам з іншымі быў прыроўнены

да ўдзельнікаў ВАВ (Вялікай айчыннай вайны). Раней і Сту-пак яму штось адказаў бы, але не цяпер: ён ня мог раскрывацца да часу. Тым болей, калі ў яго пачалася гэтая гульня.

? Але ж то рускія журналісты, ? вёў сваё Плешка. ? Дык як жа ты супроць рускіх?

? Я против националистов!

? Беларускіх? Ці і рускіх таксама?

Сазон на тое не адказаў нічога, толькі прабурчэў нешта. Мабыць, тое пытаньне было надта складанае для просталінейнага і катэгарычнага памежніка, ушчэнт рускага па нацыянальнасьці.

Нарэшце грошы ў Ступака і зусім скончыліся, ён даеў

у гаражы засохлы акраец хлеба і галадаў зранку. Пазычыць ужо не было ў каго, Плешку ён і без таго быў вінаваты двац-цаць пяць тысячаў, Сазону, праўда, менш, але цяпер да Сазона ён не хацеў зьвяртацца. Заставалася папрасіць у маладога Аляксея, і Ступак зранку чакаў яго ў гаражы. Ды Аляксей штось не паяўляўся, можа куды зьехаў, думаў Ступак. Адлучыцца куды ў горад ён не адважваўся, чакаў, што павінен жа прыехаць да яго Шпак. Так і сядзеў да вечару галодны і дужа злосны ? на сябе, на жыцьцё, на ўвесь белы сьвет.

На другі дзень, аднак, замест Аляксея ля гаражу паяві-лася Аляксеева жонка, худзенькая маленькая чарнушка, з малым сынком. Яна выглядала заплаканай і скупа паведаміла скрушную навіну:

? Алёшу зарыштавалі.

? Завошта?

? Ну, прыслалі павестку з пракуратуры, што выклікаюць як сьведку. Наконт таго мітынгу. Ён пайшоў і прапаў. Аказваецца, у пракуратуры і арыштавалі. Што цяпер рабіць? ? сумна пыталася жонка.

Малы задуменна церабіў падол яе кароценькай, па мо-дзе, сукенкі.

? Пусть не путается с бэнээфовцами, ? сурово зазначыў Сазон.

? Нічога, ня плач, ? суцяшаў Плешка. ? У Хельсінскі камітэт трэба. Там добрая адвакатка ёсьць.

Ступак не сказаў нічога і, каб не цьвяліць душу, адышоў-ся ў цёмны кут свайго гаражу. Ён адчуваў, што ніхто ёй не па-можа ? ні Хельсінскі камітэт, ні адвакатка, ні нават сто адвакатаў: і суд, і закон былі ў ягоных руках, і ён сваю палі-тыку вёў, як хацеў, ? напралом праз закон і права, па лёсах людзей, таптаў канстытуцыю і ўсе міжнародныя пагадненьні. Мабыць, зважыць ён толькі на сілу. Але дзе яна была, тая сіла? Дзе і адкуль было яе ўзяць? Цёмны забіты на-род толькі і ведае глядзець у яго хітра-блатняцкія вочы і пад-трымліваць, што ён ні скажа. Варта каму з замежжа засту-піцца за бязьвінныя ахвяры, памагчы грашыма, як тут жа ? разьюшаны вэрхал у газетах і на тэлебачаньні ? змова, прошукі ЦРУ, прасоўваньне НАТА на ўсход. Недзе варушыцца жменька апазіцыі, самыя адважныя з якой ідуць на злом га-лавы, нявечаць жыцьцё сабе і сямейнікам. На што спадзявацца?

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату