і з яко-га класу паходзіў, засталося не зусім высьветленым. Дземі-довіч жа скончыў педтэхнікум, але ён быў сынам селяніна-парабка (на жаль, не рабочага, як іхні заграйана Крукаў),

і ўжо ў класавых пытаньнях яму ня трэба было шмат разьбі-рацца – класавыя інтарэсы ён адчуваў нутром. Стычкі з Асоў-скім у яго пачаліся яшчэ ў трыццатым годзе, як толькі Дзе-мідовіч прыехаў у мястэчка настаўнікам і пачаў прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцьці сьпярша камсамолу,

а затым і партыі, як стаў партыйцам-бальшавіком. Стычкі адбываліся збольшага па той прычыне, што ў той час, як ён, Дземідовіч, усімі сіламі і памкненьнямі падтрымліваў па-літыку партыі і кіраўніцтва, гэты Асоўскі з усяго імкнуўся зрабіць выключэньне, наконт кожнай кампаніі ён меў сваю думку. І галоўнае – нахабна выказваў яе, не зважаючы на-ват на прысутнасьць начальства з раёну ці нават з акругі, як ён ня раз тое тлумачыў – па праву старога бальшавіка (на самай справе даўно беспартыйнага, бо яшчэ ў дваццатыя гады яго вычысьцілі з ВКП(б)). Натуральна, што Дземі-довіч ня мог трываць гэтых вылазак амаль не замаскіраванага ворага і даваў яму належны адпор. Усё тое было проста, звычайна і правільна для таго часу, хіба ў ягоным выпадку трохі ўскладнілася тою акалічнасьцю, што ён кватараваў у доме гэтага самага Асоўскага, побач з царквой, і як таго рэпрэсавалі, заняў ягоную кватэру. Ну але як было не заняць пусты дом – жонка Асоўскага Маргарыта Леапольдаўна тады зьехала ў Ленінград да інжынера-сына, і Дземідовіч быў адзіны прэтэндэнт на гэтую відную дамоўку,

бо гадоў пяць цясьніўся ў ягонай бакоўцы за кухняй. Праў-да, сям’я ў Дземідовіча была невялікая – ён ды жонка, дзя-цей яны ня мелі – дзе ўжо тыя дзеці ў сухотніка? Заняў ладны дом, і ўсё было б добра, калі б некаторыя не пачалі зьвя-гаць, што, маўляў, таму і пасадзіў, што паквапіўся на жылплошчу. Але ня квапіўся, так атрымалася. І горш за ўсё ў гэ-тай гісторыі тое, што Мікалай Тарасевіч, ягоны юнацкі сяб-ра, таксама паверыў у яго карысьлівасьць. З таго і пачалося.

Калі ўжо з чаго пачнецца, тады цяжка ўгадаць усе вынікі і прадбачыць хаду падзей у тых зласьлівых адносінах, тады тыя адносіны павядуць цябе самі, часам насуперак асабіс-таму твайму жаданьню. Так сталася і з Міколам. Сьпярша нешта зьвягнулі жонкі, жонка Дземідовіча Паліна Аляксан-драўна ўвечары неяк паскардзілася на Ядзьвігу Іванаўну, ён падумаў: дурное, прамаўчаў нават. Але праз дзён колькі сам пачуў на перапынку, як жанчыны-настаўніцы паміналі яго імя менавіта ў сувязі з яго дамоўкай. Зрабілася крыўд-на, і ён пры выпадку сказаў Мікалаю, каб той крыху ўкара-ціў язык сваёй жонцы. Той не стрываў, ганарыста адказаў

у тым сэнсе, што ня трэба было даваць падставы, не спатрэ-білася б і ўкарачваць языкі людзям. «Гэта якім людзям?» – узьвіўся Дземідовіч. «Сам знаеш, якім», – сказаў Мікалай Тарасевіч, і размова на тым абарвалася.

Размова дык абарвалася, але канфлікт на гэтым ня скон-чыўся. І калі неўзабаве на партактыве ў дакладзе сакратара райкаму Катушкіна былі падвергнуты крытыцы некаторыя настаўнікі раёну пераважна за нацыяналістычны ўхіл,

у спрэчках выступіў Мікалай Тарасевіч, яўна выгараджваючы тых настаўнікаў. Тады ўзяў слова Дземідовіч і, гле-дзячы ў вочы свайму нядаўняму сябру, сказаў, што замест таго, каб апраўдваць іншых,

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату