Усё сваё жыцьцё Дземідовіч прагнуў выразнасьці і праматы, не любіў усякіх складанасьцяў і заўжды гнаў ад сябе сумненьні, якія, ведаў, нібы твань, засмоктвалі ў сябе чала-века. Варта толькі было паддацца на кручок фактаў, усум-ніцца ў малым, ступіць хоць на адзін крок у багну. Ён ведаў таксама, што вагацца яму было нельга, партыйны кіраўнік павінен быць чалавекам жалезных перакананьняў – ва ўсім давяраць кіраўніцтву, якое ўжо напэўна разумнейшае
за ўсіх, хто ніжэй, і ўсё, як мае быць, абмеркавана, перш чым паявіцца перад краінай у форме пастановы ці рэзалюцыі. Ужо таварыш Сталін іх добра абдумаў. А таварыш Ста-лін ніколі не памыляецца, гэта было вядома кожнаму школьніку.
Так думаў Дземідовіч, тупаючы цёмнай дарогай з Замош-ша, і на Цімкавіцкім раздарожжы, трохі павагаўшыся, па-вярнуў да Бялавіч. Там у яго не было знаёмых калег-настаў-нікаў, але дзесьці жыў калгасьнік-пчаляр, якога ён падвозіў гады тры назад па дарозе з Полацку. Дземідовіч тады вяр-таўся з нарады, езьдзіў на райкамаўскай лінейцы з харо- шым данскім жарабком у аглоблях, пчаляр з рэдкім у тутэй-шых месцах імем Парфір аказаўся мяккім, разважлівым ча-лавекам, апавядаў пра норавы сваіх пчолаў, скупа пахваліў-ся сваім сынам, які ў яго быў камандзірам-лётчыкам і нядаў-на прыязджаў на пабыўку з жонкай і дзіцем. Па сакрэце паведаміў, што сын пабываў у Іспаніі і мае ордэн за ўдзел
у паветраных баях. Прыпамятаўшы цяпер таго Парфіра, Дзе-мідовіч рашыў завітаць у Бялавічы, якія былі амаль па да-розе і недалёка, можа праз якіх дзесяць кіламетраў ад За-мошша.
У Бялавічах ужо гасьлі рэдкія агні ў вокнах, калі ён увай-шоў на вясковую вуліцу. Дзе жыў той Парфір, Дземідовіч, канешне ж, ня ведаў, і тупаў па цёмнай вуліцы, прыглядаю-чыся да падворкаў, каб дзе каго згледзець і запытацца. У ад-ной хаце бразнулі дзьверы, і ён паклікаў. Маладая жан-чына, сьпярша трохі спалохаўшыся, паказала яму наўкось цераз вуліцу на цёмную хату пад клёнам, і неўзабаве Дземі-довіч шукаў клямку на незачыненых дзьвярах Парфіра. Парфір быў у хаце адзін, паліў нанач грубку. Дземідовіч шчыра ўзрадаваўся, павітаўся і сказаў, што, мабыць, дзядзь-ка яго ня памятае, не пазнаў. Але той спакойна так кажа: «Чаму ж не пазнаў – пазнаў. Вы ж таварыш Дземідовіч з рай-каму, хто ж вас не пазнае тут?» Дземідовіч падумаў, што тым лепей для яго, і напомніў пра іхнюю сустрэчу на Полацкай дарозе, і як яны добра пагаманілі тады аб жыцьці. Усё ж ён хацеў, сам не прызнаючыся сабе, неяк паддобрыцца да гэтага чалавека, пачуць яго спачуваньне і атрымаць дапамогу. Але Парфір ня дужа сьпяшаўся спачуваць, размову ён быццам падтрымліваў, але бяз жаднай ахвоты, толькі часта ўздыхаў, пазіраючы на агонь у грубцы. Дземідовіч скупа, але пераканаўча, як здавалася яму, расказаў пра становішча на франтах, у якім стане апынулася краіна ў выні-ку гэтага зьнянацкага нападу Гітлера, і як цяпер трудна ўсім і асабліва тым, што апынуліся на часова занятых фашыстамі тэрыторыях. Пра сябе ён яшчэ не сказаў ні слова,
але Парфір, калі ён трохі прымоўк, раптам заўважыў,
з-пад касмылявых брывоў зыркнуўшы на госьця:
– Цяпер вам трудна, гэта канешне. Але ж дзе, чалавеча, вы тады былі, як усім трудна было?
– Гэта калі? – не зразумеў Дземідовіч.
– А тады. Як стагналі ўсе, сьлёзы лілі. Галадалі і з голаду пухлі, як у трыццаць трэцім.
А, во ён пра што, з непрыемнасьцю падумаў Дземідовіч, ужо ці за нямецкую ўладу ён? За акупантаў? Усё ж цяпер Дземідовіч не хацеў абвастраць размову і даволі няпэўна адказаў:
– Было, канешне, і тады труднае. Індустрыялізацыю праводзілі, напружвалі ўсе рэсурсы. Трэба было.