зразумець не магла. «Прынцыповасьць, ухіл, скрыў-леньне» – каго і куды, хіба ёй было зразумець з яе трыма класамі адукацыі. Тады ж памятае, неяк увечары на пачатку вясны да іх завітаў Дземідовіч з паўлітрам у кішані, яна сабрала што-нішто на стол і чула, як яны размаўлялі, болей сварыліся, аднак, – зацята і варожа, і рассталіся позна, апоўначы; злосны Мікалай нават ня ўстаў з-за стала пра-водзіць сябра. Болей Дземідовіча яна ў іх ня бачыла. Хутка, аднак, яна наогул не забачыла белага сьвету, плакала цэ-лымі днямі, а пасьля і зусім перабралася ў сваю пахілую хатку на ўскраіне Любашоў. Гэта як брата арыштавалі, а ня-вестка Ядзьвіга Іванаўна праз месяц адмовілася ад яго

на нейкім вялікім сходзе і дома злосна сказала, каб Серафімка зьехала да Першамаю, бо яна, Ядзьвіга Іванаўна,

ня хоча мець нічога агульнага ні з ворагам народу, ні з ягонай раднёй.

Ужо колькі год мінула з тае вясны, а ўсё помніцца, нібы жывое, і баліць, нібы гэта здарылася ўчора. Цяжка Серафім-цы зразумець, хто тады быў правы, хто вінаваты, і ў чым грэх яе адзінага брата; можа, і правільна яго пасадзілі. Толькі дужа балюча ёй найперш за нявестку: ужо, здаецца, кахаў яе Мікалай, як толькі можна кахаць мужчыне: быва-ла, якую скварку ня зьесьць – усё каб ёй засталося. Якую ка-пейчыну – ёй на ўборы, каб была ня горшай за іншых. Гэ-так, гледзячы на яго, адносілася да нявесткі і яна, Серафімка. Шанавалі ў той братавай сямейцы Ядзьвігу Іванаўну болей за ўсіх астатніх. Нават больш за малую, якая ўсім ду-жа падабалася, і пасьля гадоў колькі Серафімка, як успамі-нала яе, дык адразу пачынала плакаць – ад журбы па малой Аленцы.

Дземідовіч спаў кепска, з вечара ўсё зацята, надрыўна кашляў, мусіць, пакуль сагрэўся пад Серафімчыным кажуш-ком. Сярод начы Серафімка напаіла яго адмысловым адва-рам з зёлак, і ён трохі паспакайнеў, можа, заснуў крапчэй. А Серафімка так і не заснула да раньня, усё паліла-награва-ла грубку, каб было цяплей хоць у запечку, хоць зрабіць тое ў дзіравай, бы рэшата, хаце было нялёгка. Затым варыла бульбу. Таўчы ячмень уначы яна не наважылася, баючыся патрывожыць госьця, і сядзела перад грубкай, – то падкладвала туды дровы, то зграбала да кучы галавешкі. Так міналася ноч, і як трохі занялося днець, яна пачала зьбі-раць клумак. Найперш наліла ў слоік сьвежай вады, паклала ў меншы чыгунок бульбы. На гэты раз адсыпала з сальніцы ў чыстую анучу са жменю солі, падумала: што б яшчэ ўзяць з сабой у траншэю, чым пачаставаць небараку параненага. Лекаў, апроч зёлак, у яе не было ніякіх, але зёлкі невідушчаму, пэўна, не памогуць. Дземідовіч, здаецца, спаў, пад ранак троху перастаў кашляць, і яна прыслухалася, каб учуць ягонае дыханьне, па-ранейшаму частае і хрыпатае. Будзіць ня стала, хай сьпіць. Можа, ніхто не патрывожыць, а яна хуценька зьбегае і вернецца да сьняданку – трохі бульбачкі яна пакінула яму і сабе ў накрытым чыгунку ў грубцы.

На двары, перш чым выйсьці на вуліцу, пастаяла, паслухала. Пасьцюдзянелы за ноч вецер напірыста дзьмуў з поў-начы, але дажджу не было. За плотам жаласна мяўкаў ней-чы асірацелы кот, мусіць занудзіўся па чалавеку. На сьмяр-дзючым суседскім пажарышчы вецер разьдзімаў іскры, і тыя нізка ляцелі над агародам у недалёкі садок. Над полем ужо віднела, і Серафімка хуценька патупала знаёмай дарожкай уздоўж бульбяной нівы ў поле.

6. [Дземідовіч.]

Дземідовіч заснуў, можа, пад ранак, з вечару яго раз-пораз біў кашаль, колькі ён ня стрымліваў яго – усё роўна не адчапляўся, аж разрываліся грудзі. Усё ж ён паступова сагрэўся – першы раз за якіх чатыры начы, мусіць Серафім-чыны зёлкі мелі нейкую сілу. Дземідовіч дужа пакутваў – ад прастуды, непрыкаянасьці, а яшчэ болей душэўна – ад та-го, што гэтак неспадзёўкі рухнуў сьвет, дзе ён прывык існаваць, дзейнічаць, жыць. Пабурыліся ўсе звыклыя мер-кі, адносіны, а галоўнае – загадкава, незразумела перамяні-ліся людзі. Тыя, каго ён ведаў шмат год запар, нават змал-ку, з кім жыў і працаваў гадамі, зараз, калі грымнула гэтая бяда, сталі ня тымі. Сталі незразумелымі, чужымі да ладу ці нядобрымі да яго асабіста – хто ведае. Добра было таму, хто пасьпеў далучыцца да арміі – усё ж войска зьядноўваецца дысцыплінай, загадам начальства, прысягай урэшце. А як вось тым, што мусілі застацца пад акупацыяй, як ім быць? Дземідовіч, на яго няшчасьце, хоць і лічыўся калісь камандзірам запасу, але з прычыны хваробы на сухоты быў сьпісаны з войска па чыстай, пра войска ён ня мог нават марыць. Так сталася, што ён застаўся тут, пад немцам, канешне, меў сёе-тое заданьне ад адпаведных органаў. Але во – выпадак! Ці ён думаў, што адразу ж, як прыйдуць немцы, у мястэчку паявіцца і Асоўскі, той самы правы ўкла-ніст, да выкрыцьця якога некалі прыклаў руку і Дземідо-віч. Правільна прыклаў, бо такога, як гэты інсьпектар райана, трэба было рэпрэсаваць яшчэ гадоў на дзесяць раней. Ды тады зважалі на яго педагагічны вопыт, высокую адука-цыю (падумаеш, скончыў Пецярбургскі універсітэт; цяпер каму не вядома, чаму вучылі ў тым універсітэце). Ды

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату