Яна набрала нейкіх трантаў з шастка і добра ўхутала і га-лаву, і ногі Дземідовіча, які, чутна было, сапраўды калаціў-ся нават пад вопраткай.

– Зёлак вам трэба зварыць. Ну вы ляжыце, а я, можа,

у грубцы распалю.

Усё кашляючы, ён застаўся ў запечку, а яна прынесла дроў і ўзялася распальваць у грубцы. Спакваля, неяк неахвотна тыя ўсё ж загарэліся. Дым трохі ішоў праз дзьверцы, а трохі ў комін – усё ж было лепш, чым у печы, з якой ён увесь валіў цераз чалесьнік у хату. Толькі вось зварыць што ў грубцы было цесна і нязручна, трэба было чакаць, калі збольшага прагараць дровы.

Накашляўшыся, Дземідовіч, мабыць, заснуў. У хаце, як заўжды, стала ціха і глуха, дровы паціху гарэлі, і яна, пры-масьціўшыся на ўслончыку, перад дзьверцамі грубкі, узя-лася абіраць бульбу. Маленькі чыгунок з вадой неяк уладкавала збоч ля агню – гэта на зёлкі. У сенцах у яе было запасена з лета трохі сушонага маліньніку, чабару ў мяшэчку і яшчэ адной травы – заячых хвосьцікаў, якая, казалі, дужа памагала ад прастуды. Даўно ня белены, абшкрэбаны бок грубкі патроху цяплеў, але холад у хаце ад таго ня меншаў, па-ранейшаму праз шчыліны з вокнаў задуваў вецер. Звыкла гонячы з бульбіны тонкую ацяробку, Серафімка думала пра брата Мікалая. Ён быў аднагодак гэтага Дземідовіча, яны разам вучыліся ў педтэхнікуме, яшчэ ў тыя даўнія гады маладымі хлопцамі прыехалі ў мястэчка настаўнічаць – Дземідовіч выкладаць гісторыю і грамадазнаўства, а яе Мі-калай – беларускую мову і літаратуру. Яны добра сябравалі і нават нейкі час кватаравалі разам у доўгім, як стадола, бу-дынку крывога Рыўкінда за сінагогай, аж покуль Мікола не ажаніўся з настаўніцай пачатковых класаў. Тады Дземідо-віч і перайшоў на кватэру да гэтага Асоўскага. Як у брата нарадзілася дачушка Аленка, Серафімка перабралася з вёскі ў мястэчка няньчыць малую і спакваля зрабілася амаль паўнаўладнай гаспадыняю ў невялічкай братавай сямейцы: даглядала малую, хадзіла на кірмаш, у лаўкі, прыбірала, гатавала ежу настаўнікам, якім заўжды было некалі: увесь дзень рабілі ў школе, а ўвечары сядзелі над сшыт-камі, рыхтаваліся да ўрокаў. Апроч таго, Мікалай неўзабаве ўцягнуўся ў грамадскія справы, ставіў у РДК сьпектаклі

і нават пару разоў вадзіў туды і яе, – як іграў сам з жонкаю Ядзьвігай Іванаўнай. Помніць Серафімка, пастаноўка была дужа сьмешная – як да маладой дзяўчыны падбіваўся пажы-лы шляхцюк, а яна не хацела выходзіць за яго, бо кахалася са сваім маладым хлопцам. Дужа сьмяяліся тады ўсе, а Мі-калай і іншыя артысты доўга радасна кланяліся са сцэны,

і Серафімка поўнілася гонарам, так ёй хацелася сказаць усім, што гэта ж яе родны брат такі здатны артыст. Здаецца, Дземідовіч тады таксама ўдзельнічаў у п’есе, а пасьля яны ўсім гуртом завіталі да іх на кватэру, выпівалі. Серафі-ма частавала іх клёцкамі – было тое якраз на мясаед пасярод зімы.

Так, сябравалі, працавалі разам, а калі і што здарылася паміж імі, Серафімка ня ведала дагэтуль. Памятае толькі, як аднойчы позна прыйшоўшы з нейкага сходу, Мікалай здаўся ёй надта расстроеным, проста разьюшаным нават, Ядзьвіга Іванаўна ўсё ўгаворвала яго, суцяшала, а ён круціў галавой і чагосьці ня мог даўмецца. Назаўтра ранічкай, застаўшыся адна з нявесткай, Серафіма запыталася пра брата, і тая скупа адказала: «Абвінавацілі ў нацыяналізме». – «У чым?» – не зразумела Серафімка. «У тым, чаго горш не бывае», – цьмяна растлумачыла нявестка.

Серафімка больш не пыталася, Мікалай патроху стаў спа-кайнець, па-ранейшаму вучыў у школе, а то езьдзіў у роз-ныя кампаніі па раёне – якраз ішла калектывізацыя, і ён як партыйны больш чым у школе быў у разьездах па самых да-лёкіх кутках раёну. Сьпектакляў болей ня ставілі, дома

не зьбіраліся; у РДК кожны вечар ішлі то сходы, то зьлёты, то канферэнцыі, але Серафімка на іх не хадзіла і пра што там гаварылі ня ведала. Яна толькі пазірала з тугой, як Мі-калай усё болей змрачнеў і марнеў, рабіўся маўклівы, дома ніколі не жартаваў нават з жонкай і неяк бы адцураўся дзі-ця, што ўжо зусім было незразумела Серафімцы. Малой Аленцы было гадкоў шэсьць, гэта была жвавая сьмяшлівая дзяўчынка, Серафімка дужа любіла яе – нават болей за брата з нявесткай. І вось аднойчы, як яна мыла ў начоўках малую, тая раптам і кажа: «А я ведаю, чаму татка ўчора плакаў». – «Плакаў?» – жахнулася Серафімка, такога яна і не па-дазравала нават. «Плакаў. Таму што ён скрывіў лінію», – бадзёра адказала малая, седзячы ў мыльнай вадзе. «Якую лінію?» – «Ну тую, ну тую… Мусіць, тую, што ў дзядзі Петру-ся ў партфелі», – надумала пляменьніца, і Серафіма сьпяр-ша паспакайнела, а пасьля задумалася. Мабыць, усё ж то была ня тая лінія-лінейка, што насіў у партфелі настаўнік маляваньня Пётр Пятровіч, то была нейкая іншая лінія, калі пра яе плакаў дарослы мужчына, настаўнік, яе брат. Яна ўсё хацела запытацца пра тое ў Мікалая, ды не наваж-валася, брат па-ранейшаму быў нярвовы, маўклівы, разоў колькі, чула яна, у іх пакойчыку ўсчыналася сварка з жонкай, але за што – колькі Серафімка не ўслухоўвалася з кух-ні,

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату