яго асла-белай руцэ калаціўся скіраваны на ўваход пісталет.

– Ніхтс пістоля! – мірна сказаў Хольц, ужо зразумеўшы, што перад ім сьляпы. Брудная, няўмела наладзеная павяз-ка спаўзла да кончыку носа, з-пад яе па зашчаціненым падбароддзі цяклі гнойныя выдзяленьні, ад якіх брудам і плямамі ўзялася гімнасьцёрка ля каўняра.

– Майн гот! – сказаў Хольц. – Это ест очень плёхо. Будет перевязать.

– Дай закурить! – перш за ўсё патрабаваў рускі, не выпус-каючы з рукі пісталета.

Хольц знайшоў у кішэні пакамечаны пачак […]* , выняў адну [цыгарэту] і ўклаў у замурзаныя пальцы сьляпога. Пась-ля дастаў з нагруднага кішаня запальніцу, доўга пстрыкаў сінім агеньчыкам, пакуль тая загарэлася, і паднёс рускаму. Той прагна зацягнуўся, выпусьціў дым і аблёгся на шыне-лак.

Рускі маўчаў, усё прагна цмыгаючы цыгарэту, але піста-лет апусьціў долу, і Хольц рашуча расшпіліў санітарную сумку.

5. Сер[афімка].

Прыйшоўшы дамоў, Серафімка, не распранаючыся, засноўдала па сваім жытле, ахопленая новым клопатам. Трэба было агледзець, што ў яе засталося пасьля нядаўняга разору, чым яна будзе карміць параненага камандзіра. Сала ўжо не было, гэта пэўна, хлеба таксама. Але ў сенцах яна знай-шла ў корабе пад лавай з пуд ячменю, нядаўна намалочанага са сваіх сотак, – мусіць, тыя Піліпёнкі ўсё ж прамінулі яго, не ўзялі. Ячмень яна патаўчэ на крупы, будзе куцьця ці круп-нік, у тым ёй усё ж пашэнціла. Горш, не было ні зярняці збожжа на хлеб. Затое ў вялікім паліваным старасьвецкім гарлачы-цёрле яна ўберагла ад мышэй і злодзеяў кілаграмаў колькі леташняга бобу – таксама са свайго агароду. Ну і бульбачка. Бульбачка яе была яшчэ ня выбраная, усё зьбі-ралася выбраць, адкладвала і во даадкладвалася. Найперш трэба было накапаць бульбы, пакуль зусім не сьцямнелася.

Ужо амаль у цемры яна калупалася з рыдлёўкай у сваіх баразёнках, сабрала няпоўны кошык, як пачула чыйсь неда-лёкі голас. Голас быў ціхі, мужчынскі і чуўся, мабыць, на падворку, і яна адразу нагадала тых Піліпёнкаў. Але то бы-лі не Піліпёнкі, – Серафімка адразу зразумела, што памылі-лася, як убачыла ў прыцемках чалавека, які ціха чакаў яе. Яна нясьмела падышла з кошыкам і рыдлёўкай у руках, і ча-лавек стрымана павітаўся.

– Што, Серафімка, жывая?

– Жывая, – адказала яна, марудна, нібы навобмацак, пазна-ючы чалавека. Здаецца, усё ж гэта быў колішні местачковы настаўнік Дземідовіч. Але як ён апынуўся тут, за дваццаць кіламетраў ад мястэчка?

– І хата, гляджу, уцалела?

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату