слова Хольц зразумеў пэўна, але ён ня мог даўмецца, што азначае другое, і зноў ціха пакашляў.
– Кто там?! Не подходи! Стреляю! – ужо зусім грозна раздалося ў бліндажы, і Хольц трохі зьдзівіўся: ого, як сьві-рэпа!
– Іх… Я нэмец, – сказаў ён.
– Прочь! Стреляю! – чулася з бліндажа.
– Ніхтс бояться, – як мага спакайней сказаў Хольц. – Іх… Я бояться. Я есть дезертір.
Неспадзявана для сябе ён захваляваўся і зблытаў асабіс-тыя займеньнікі, але, мусіць, рускі яго ўсё ж зразумеў, бо па-маўчаў троху і зноў крыкнуў:
– Бросай оружие! Не подходи!
Гэты адказ трохі зьбянтэжыў обер-яфрэйтара: калі кі-даць зброю, дык, мусіць, можна было падысьці. Але гэты ка-мандуе не падыходзіць. Тады ён рашыў перавесьці размову на іншае.
– Рус, я ест доктор. Медіціна.
– Какой еще доктор? – гучна данеслася з бліндажу разам з ужо знаёмым Хольцу рускім матам, які, аднак, даў обер-яфрэйтару зразумець, што ягоныя словы зрабілі ўражань-не. І ён рашыў тут жа замацаваць свой маленькі посьпех.
– Іх… я немного перевязаль…
У бліндажы настала маўчаньне, пагрозаў больш не было, і Хольц наважыўся. Трохі падняўшы з палаткі рукі, каб па-казаць, што яны бяз зброі, ён выйшаў з-за павароткі. Але толькі ён ступіў першы крок, як у бліндажы раздаўся крык і тут жа бахнуў пісталетны стрэл. Кулі ён не пачуў, аднак борзьдзенька шаснуў назад, за земляны вугал.
– Рус-дурак. Обормот! – сказаў ён, злуючыся.
Тады пасьля нядоўгага маўчаньня з бліндажу глуха пачу-лася:
– А закурить есть?
– Курить? Табак? – зьдзівіўся Хольц.
– Да, табак. Есть табак?
– Сигареты.
– Ну давай лезь, черт с тобой!
Хольц зьдзівіўся, у яго быў у кішэні пачаты пачак тан-ных цыгарэт, але ён цяпер не курыў – галодны, ён звычай-на траціў да іх ахвоту.
На ўваходзе Хольц спадзяваўся ўбачыць рускага з накіра-ванай у яго зброяй, ды ня ўбачыў нікога. Тады ён апусьціў рукі і, сагнуўшыся, палез у нару.
– Рус, ніхтс боялся. Іх… Я дезертір, – ціха гаварыў ён, ве-даючы, што будзе пачуты.
Тут жа ў прасторным пустым бліндажы ён убачыў рус-кага, той з забінтаванай галавой ляжаў у куце, і ў
