мабыць, пасьпее, парабелум у яго заў-жды пад рукой у цьвёрдай скураной кабуры на дзязе, – парабелум ён пакуль што ня кіне. Толькі што карысьці ад піс-талета, калі тут пустая разьбітая траншэя і нідзе ні кавалка хлеба, ні сухара, ні галеты. У траншэі скрозь пустыя стралковыя ячэйкі, вёскі ж наўкола папалены, жыхары іх пакіну-лі, усе кудысьці сыйшоўшы. Трэці дзень ён нічога ня еў

і аташчаў так, што не ўпраўляўся падцягваць на жываце адвіслую з пісталетам дзягу. Ды яшчэ гэтая санітарная сумка з палявым камплектам медыкаментаў. Сумку ён ужо ледзьве цягаў на плячы, усё наважваўся дзе кінуць, але чамусьці ня кідаў, бо нешта замінала яму зрабіць тое, нібы ведаў, што яна яшчэ паслужыць яму. Цяпер, пасунуўшы яе на калена, Хольц нечакана падумаў: а што?.. А што калі ён зьявіц-ца ў той бліндаж як медык і паможа рускаму? Бо калі паране-ны, дык наўрад ці ён абыдзецца без медыцынскай дапамо-гі, якой тут чакаць болей няма ад каго. Руская жанчына – напэўна ж, ня доктар.

Обер-яфрэйтар устаў і пайшоў па траншэі назад. Дзіўна, думаў ён: не зважаючы на зьверскі агонь нямецкай артылерыі і мінамётаў, забітых было тут нямнога, болей там, ля да-рогі, а на гэтым участку ён ня бачыў ніводнага трупа. Ці, можа, рускія пабралі з сабой забітых? Толькі наўрад. Хут-чэй за ўсё гэты ўчастак траншэі ня быў імі заняты і служыў нібы запасной ці адсечнай пазіцыяй. Ну але гэта, можа,

і лепей, Хольц не любіў трупаў – ні сваіх, ні рускіх. Яшчэ

як вучыўся на медыцынскім факультэце, доўга ня мог прывыкнуць да іх у анатамічным флігелі і звычайна пасьля заняткаў там да канца дня ня мог зьесьці нічога, абыходзіўся кавай. Цяпер, праўда, тое мінулася, і, калі б было што, ён бы зьеў побач з усякім трупам. Ну але ў рускага павінна быць, мо з таго клумачку што-нішто яшчэ засталося.

Ён зноў ціха падкраўся да апошняй павароткі траншэі, зірнуў на ўваход у бліндаж. Але ў чарнаце нары- ўваходу ні-чога не было відаць, бы там і не было нікога. Каб хоць не нар-вацца на кулю, падумаў Хольц. Каб не нарвацца на кулю, на-пэўна, разумней было правесьці невялікія перагаворы, і ён, усё стоячы за павароткай, ціха кашлянуў.

У бліндажы па-ранейшаму было ціха, ніхто адтуль ня вы-глянуў, але Хольц адчуў, што яго ўсё ж пачулі. Тады ён узяў з бруствера мокры камяк зямлі і шпурнуў ім бліжэй да ўваходу.

– Кто? Серафима? – глуха данеслася з бліндажу.

Першае рускае

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату