стараўся там не паказвацца. Мінулую ноч ён прапакутваў пад разьбітым, спаленым са-маходам непадалёк ад брукаванкі, там дужа сьмярдзела паленай гумай і жалезнай акалінай, і ён болей дрыжэў, пад сва-ёй плашч-палаткай, чым спаў. Дзе яму пераспаць сёньня, ён проста ня мог прыдумаць і ад ранку сноўдаў па траншэі. Гэтыя рускія ўсё ж надзіва непрактычныя людзі, думаў обер-яфрэйтар, ладзілі абарону, столькі накапалі траншэяў, асноўных і запасных пазіцыяў, а крытых бліндажоў абсталявалі ўсяго два. Адзін разьбіла прамым пападаньнем снараду, і там цяпер будзе сьмярдзець ад непрыбраных, расшкума-таных трупаў, другі вось заняты гэтым параненым. Хоць ты яго выкурвай адтуль гранатай? Ці, нібыта ў гаспадара, пра-сіся пераначаваць?

Каб задужа не вытыркацца з мелкаватай, па грудзі, тран-шэі, Хольц прысеў у яе ня сушэйшай мясьціне, захінуўся мокрай палаткай і пачаў думаць аб сваёй горкай долі, якую яму наканавала вайна ці, можа, болей за вайну, – яго занадта страпцівы, неўраўнаважаны характар. Хаця ён ведаў, што на вайне ня надта памагалі і жалезныя нервы, цьвярозыя галовы і вытрымка, вайна ўсіх перамагала сваёй таўстамор-дай логікай. Ужо нашто меў жалезную вытрымку ягоны сяб-ра класны радыст Франк, што пад носам у рускіх карэкці-раваў артылерыйскі агонь, меў жалезны крыж і тры дні таму загінуў ад рускага снараду. Другі яго сябра і зямляк Крыс-тоф Шмідт, спакойны грэнадзёрскі унтэр-афіцэр, былы студэнт камерцыйнага факультэту, таксама скончыў куды як пагана: пасьля цяжкога раненьня яму ампутавалі абедзьве нагі, і цяпер ён езьдзіць на інваліднай калясцы па вулі-цах свайго Оберхаўзена. Што ж датычыць цьвёрдаскурага саксонскага біцюга, іхняга камандзіра батальёну гаўптмана Лінхарда, дык яго ненавідзеў увесь батальён і асабліва ён, обер- яфрэйтар Хольц. Зрэшты, праз гэтую сваю нелюбоў да гаўптмана ён, Хольц, і апынуўся ў сваім цяперашнім дра-матычным становішчы. Такіх, як Лінхард, напаўпісьменных салдафонаў-выскачак у перадваенныя гады зьявілася процьма ў вермахце, дзе яны сталі галоўнай апорай нацызму, бо былі вольныя ад грузу маралі, адукаванасьці ці хоць бы якой мінімальнай культуры і маліліся толькі аднаму іда-лу: фюрару. І хай бы сабе маліліся, пажыраючы адзін адна-го, але для вайны ім таго стала мала – спатрэбілася

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату