здалося за вуглом, грымнуў вінтовачны стрэл і за-раз жа зводдаль жаласна заякатаў сабака. Дземідовіч скала-нуўся ад спалоху і толькі надзеў левы гамаш, як у сенцах стукнулі дзьверы, і ён падумаў, што то Серафіма. Але не-калькі крокаў там далі зразумець, што не Серафімка – тупа-лі цяжка, цьвёрда, тузанулі дзьверы. Ён з адным гамашом
у руках выглянуў з запечку, і ўваччу ў яго пацямнела. Цераз парог пераступіў і спыніўся рослы белабрысы дзяцюк у рас-шпіленай вайсковай ватоўцы, з вінтоўкаю ў руках. З-за ягонага пляча выглядваў другі – з драбнаватым чарнявым тварам у вайсковым, з чорным аколышам, картузе на ўскудлачанай галаве. Дземідовіч здагадаўся, што, мабыць, гэта ту-тэйшыя паліцаі, і адчуў, як нядобра закалацілася яго сэрца.
– О, і гаспадар завёўся, – замест прывітаньня бадзёра сказаў першы. – Ці, можа, госьць? Дзень добры.
– Добры… дзень, – няўпэўнена сказаў Дземідовіч, дры-готкімі рукамі спрабуючы насунуць на нагу сыры, гразкі гамаш. У галаве закружылася, і, каб ня ўпасьці, ён апусь-ціўся на ўслон.
– Месны ці прыезджы будзеш? – з робленым спакоем
запытаўся пярэдні. Яны абодва ўжо ўлезьлі ў цесную хату
і пасталі каля парогу.
– Ды вось, як бачыце, выпадкам, – няпэўна выціснуў з ся-бе Дземідовіч, з натугай надзеючы гамаш. – Да цёткі…
– Да цёткі?
– Ага, да Серафімы, – рашыў да канца хлусіць Дземі-довіч, бо відаць, гэта былі тутэйшыя, іначай ім адказаць ён ня мог.
– Значыць, Серафіма – цётка? – дапытваўся паліцай. – А дзе ж яна, тая цётка?
Цяжка тупаючы па дошках падлогі вялікімі гразкімі бо-тамі, ён прайшоў да грубкі, зазірнуў у запечча.
– Ды кудысь выйшла, – ціха сказаў Дземідовіч.
– Так, так! З якой мэтай – да цёткі? – раптам запытаў па-ліцай, спыніўшыся перад ім насупраць. – Надоўга?
– Ды так, наведаць, – сказаў Дземідовіч.
– Камандзір? Акружэнец?
Яны ўжо абодва прыдзірліва аглядвалі яго змарнелую
ў пінжаку постаць. Затым той, чарнявы, ціха зазначыў:
– Не падобна. Гражданскі, мабыць.
– Да? Гражданскі? – утаропіўшы ў яго позірк, дапытваў-ся першы. – Адкуль? З раёну? З вобласьці?
– Ды ну, што вы, хлопцы! – зьмяніў стрыманы тон Дземі-довіч. – Нельга ўжо родственіцу праведаць? З Полацку я.
– З Полацку?
– З Полацку.
– Гляджу, аднак, быццам мне твая фізія знаёмая, – на-стырчыўся першы. – Як прозьвішча?
– А навошта? Ну Максімаў.
– Максімаў… Не, усё-такі недзе я цябе бачыў. Во не прыпомню, – еў яго позіркам паліцай. Другі тым часам абышоў хату, паглядзеў за стол, у змрочныя куткі, за занавеску ў запечча. – У міліцыі рабіў?
– Ды што вы, хлопцы?
– Але дзе ж Серафімка? – не стрываў першы і праз уцале-лую шыбку зірнуў у заткнутае трантамі вакно.