Кашталян

Паслаў спытацца ён, чаго вы Яшчэ дагэтуль не гатовы?..

Мефістофель

Вось-вось вярнуцца мае кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ; Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.

Кашталян

Я вам наказваю, не кнігам,— Выконвайце загады мігам.

Бялявая (Мефістофелю)

Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане — канапаты, Што мне рабіць з ім? Дайце рады!

Мефістофель

Ай-яй! Канфузная хімера — У плямах, ясачка, нібы пантэра. Найлепшы вынік дасць ужытак Гаючай выцяжкі з жабіных лытак. Патрыце маззю моднаю па скуры, І чыста будзе з першай працэдуры.

Чарнявая

Дапамажыце і ў маёй бядзе: Мне курч скруціў і высушыў нагу, І я цяпер нязграбная ў хадзе, І выдыгацца нават не магу.

Мефістофель

Дазвольце наступіць на ножку, пані.

Чарнявая

Ой, што вы, знак такі ў каханні…

Мефістофель

Мой дотык мае большае значэнне, На ўсякую хваробу ёсць лячэнне: Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым, Як у каханні нешта нечым.

Чарнявая (ускрыкнуўшы)

Авой! Авой! Як жарабец! Баліць!

Мефістофель

      Ну, вось і той бядзе канец! Гарцуй, красунечка, ляці ў танок І не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.

Дама (прыціскаючыся)

Пусціце! Што мне вашы ногі. Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі! Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату