НедаступныІх свет для сутных! НепадсудныІх свет для судных!У той прасторыНяма канкрэтных катэгорый.Якая ж можа быць дарогаТуды, дзе ёсць адно Нічога.Там, зразумей, суцэльны вакуум.
Фаўст
Зноў кухняй пахне, мілы кум,А мы ж не ў ведзьмы ля пліты,Няма чаго малоць лухты!Я сам у штуках добра налаўчыўся:Вучыў пустому, пустаце вучыўся,І чым глыбей я свой прадмет тлумачыў,Тым болей супярэчнага ў ім бачыў.Ці не мяркуеш часам ты, што мушуПра тое толькі я і дбаць,Каб чорту найхутчэй аддацьСваю цалюсенькую душу?
Мефістофель
Той, хто памёр і акіян пустэчыПераплывае, — бачыць рэчы,Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім морыДэльфінаў рэзвыя падскокі,У небе — сонца, месяц, зорыІ ўсцяж чародкамі аблокі.А ў той пустой, парожняй зеўрыНе ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры.На цвердзь нагой не ступіш тыУ свеце вечнай пустаты.
Фаўст
Як містагог гаворыш ты, нібытаТабе дурыць патрэбна неафіта!{153}Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны,Не буду з полымя цягаць каштаны.Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайдуІ, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар,Сваю памножу сілу там і гарт.Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!
Мефістофель
Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда,Бо добра ўцяміў ты навуку чорта.Вось ключ.
Фаўст
Навошта рэч у вечнасць несці?
Мефістофель
А ты бяры, яна не просіць есці!
Фаўст
Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.
Мефістофель
Пасля пабачыш, што ён адчыняеІ да якіх прызначаны дзвярэй!Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!
Фаўст (жахаецца)
О Мацеры! Ад грамавога словаУсё ў маёй душы застыць гатова.