Імператар

Я дам усім, — адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць.

Паж (прымаючы)

Пачну гуляць, і піць, і есці.

Другі (прымаючы)

Я накуплю дабра нявесце.

Каморнік (бярэ)

Віно піць буду з поўнай кварты.

Другі (бярэ)

Найграюся і ў косці я і ў карты.

Васал (падумаўшы)

Я замак выкуплю, пазыкі аплачу.

Другі (падумаўшы)

Я гэты скарб да ўласных далучу.

Імператар

Пара і чэлядзі за розум брацца, А вам бы піць, гуляць і аб’ядацца, Каб прамантачыць скарбы ўсёй зямлі — Дурному разумнець няма калі.

Блазен

То дай і мне, усім жа раздаеш.

Імператар

Ах, ты жывы яшчэ? Ты ўсё прап’еш.

Блазен

Што тут такое? Нейкія паперкі?

Імператар

На вецер пусціш — на цукеркі.

Блазен

Чорт ведае! Падман ці не!

Імператар

Даюць — бяры і дзякуй мне.

(Выходзіць.)

Блазен

Якое дзіва! Мне пяць тысяч крон?

Мефістофель

Ужо ўваскрэс, прыдворны пустазвон?
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату