Так нельга вольнічаць пры гасудары!

Дама

Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае.

Камергер

Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае.

Дама

Заснуў. Пяшчотна так усё, кранальна.

Камергер

Так, ён храпе на сцэне натуральна.

Паненка (замілавана)

Не чараўнічы дым і фіміям, А іншы пах лагодзіць сэрца нам.

Маладзіца

Нібы цячэ амброзія з памосту, Душу вярэдзіць нават.

Старая пані

               Кветкі ўзросту, Нектар і мёд у гожым юнаку, І я такому аддала б руку.

Уваходзіць Алена.

Мефістофель (сам сабе)

Царыца прыгажосці! — Аднак спакойны я, — не вабіць штосьці.

Астролаг

Якое хараство, не выбраць слова — Усё ў ёй дасканала, адмыслова! Няма, не будзе ўжо красы, як гзта, Што лепшымі паэтамі апета! І шчасця большага не прыгадаць, Як шчасце гэтым цудам уладаць.

Фаўст

Ці бачу я, ці, можа, толькі сніцца Красы адвечнай чыстая крыніца? Чым быў мне свет? Убогі і нікчэмны! Цяпер, калі я стаў красы жрацом, Які ён радасны, які прыемны! Хай расплывуся дымам, хай жыўцом Мяне ў зямлю кладуць, у дамавіну, Не адракуся ад цябе, не кіну. Той вобраз хараства, што ў лёгкай мгле Калісьці бачыў я ў чароўным шкле, Пабляк цяпер. О чысты ідэал! Імпэт душы і весняй страсці шал, Трывогі, радасці і болі, Замілаванне і пяшчотны жар Узношу я на твой алтар.

Мефістофель (з будкі)

Адумайся, вярніся ў рамкі ролі.

Маладзіца

Нішто, няблага скроена. Аднак
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату